Суцін (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Су́цін[1] (трансліт.: Sucin, руск.: Сутин) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 19 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 74 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля левага берага ракі Суцінка.
Вёска
Суцін
| ||||||||||||||||||||||||
Упершыню Суцін упамінаецца ў 1554 годзе, варыянтамі назвы старабеларускай мовай былі Сутин, Счутин і Щутин[2]. Пазней упамінаецца ў інвентарным апісанні маёнтка Свіслач ад 1560 года. Двойчы прыгадваецца ў дакуменце інвентары маёнтка Арэшкавічы ад 27 верасня 1599 года:
… Бобровые гоны на р. Свислочи на кгрунте прилеглым того села [Орешковичи] починаются от с. Орешковского одным берегом до рубежа Блузского, по другой стороне до жеременья ку той границе Блузской; на другой р. Тали – берег один, а другой берег прилеглый кгрунт кн. Горского с. Цели аж до границы Сутинской, урочища Славчолки.
… По другой стороне тоеж р. Свислочи остров Сприпаш, починается одним боком от р. Тали аж до границы Сутинской кгрунтов подданных бискупих до Славчолки, от Славчолки до урочища Ворот бором до жеременья, а концом от Блузской пущи до Свислочи упира(ет). …[3] |
У той час Суцін уваходзіў у склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць віленскага біскупства і шляхты.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні.
У XIX стагоддзі вёска і шляхецкая аколіца. Шляхта Суціна прымала актыўны ўдзел у паўстанні 1863 года. У 1863 годзе каля вёскі Суцін быў бой паўстанцкага атрада Станіслава Ляскоўскага (псеўданім Собэк) з царскімі войскамі. Камандзір казацкай сотні 26 красавіка даносіў свайму начальству:
3 гэтага боку Суціна я знайшоў мост раскіданым, і з бярвёнаў і маставой насцілкi складзена нешта накшталт рэданта, а на самым беразе рэчкі насыпаны вал, каб абстрэльваць вугал рэданта і ўвесь даволі глыбокі брод; наогул цяжка даступная балотная мясцовасць размяшчэннем маставых прыкрыццяў да таго ўмацавалася, што ўзяць яе адной пяхотай без значнай страты было немагчыма». |
5 траўня 1864 года часовы ваенны губернатар і камандуючы войскамі Мінскай губерні прапанаваў начальніку Мінскай губерні выселіць з аколіцы Суцін 43 шляхецкія двары, але атрымаў дазвол на высяленне ў Томскую губерню толькі 22 двароў найменш дабранадзейных, на астатніх данесці. Маёмасць тых, каго высялялі, загадана прадаць, акрамя дамоў і сельскагаспадарчых прылад, якія атрымаюць тыя, хто будзе паселены на іх месца[4].
Пасля 1861 года ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі пісаў, што ў аколіцы ёсць каталіцкая капліца, насельніцтва займаецца вырабам колаў, ліпавых рагожак, пчалярствам у лясах[5].
У 1889 годзе землеўладальнікамі ў аколіцы Суцін былі[6]: праваслаўны мешчанін Іван Ксаверавіч Багдановіч (10,14 дзесяціны зямлі), селянін рыма-каталік Станіслаў Іванавіч Булгак (22 дзесяціны), селянін рыма-каталік Феліцыян Іванавіч Булгак (14,5 дзесяціны), Казімір Вікенцевіч Валюжніц (23 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Казімір Аляксандравіч Галнеўскі (30 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Кіпрыян Пятровіч Гарэцкі (57 дзесяцін), праваслаўная сялянка Пелагея Паўлаўна Гурская (16 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Франц Антонавіч Гурскі (20 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Іван Вікенцевіч Даўкевіч (40 1/4 дзесяціны), дваранка рыма-каталічка Антаніна Сцяпанаўна Дашкевіч (66 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Адам Фларыянавіч Доўнар (25 дзесяцін), мешчанін іўдзей Адам Сролевіч Дубаў (8,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Іосіф Вікенцевіч Захарэвіч (33,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Іван Фелацыянавіч Захарэвіч (46 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Карл Паўлавіч Клімянтовіч (8 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Вікенцій Іванавіч Карзюк (60 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Ігнацій Феліцыянавіч Карзюк (24 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Франц Якаўлевіч Карзюк (22 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Валяр’ян Маркавіч Леановіч (9,5 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Мечыслаў Юльянавіч Лапатоцкі (26,5 дзесяціны), іўдзей Шмуйла Лейбавіч Львовіч (0,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталік Іосіф Сцяпанавіч Мязян (27 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Іосіф Карлавіч Мітрыкевіч (31 дзесяціна), праваслаўны селянін Васіль Лаўрэнцевіч Навасад (27 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Ігнацій Кастанавіч Панятоўскі (23,5 дзесяціны), селянін рыма-каталік Антон Вікенцевіч Панятоўскі (16 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Адам Адамавіч Панятоўскі (37 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Казімір Венядыктавіч Панятоўскі (18 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Людвіг Вікенцевіч Рабцэвіч (33,5 дзесяціны), дваранін рыма-каталік Казімір Іосіфавіч Скіндзер (16 3/4 дзесяціны), дваранін рыма-каталік Франц Фадзеевіч Скіндзер (26 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Юльян Фадзеевіч Скіндзер (35 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Восіп Ігнатавіч Сакалоўскі (30 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Франц Іванавіч Татур (32 3/4 дзесяціны), мешчанін іўдзей Іола Лейзернавіч Фрыд (1 дзесяціна), праваслаўны мешчанін Ігнацій Францавіч Хадкевіч (23 1/4 дзесяціны), мешчанін рыма-каталік Іосіф Іванавіч Храноўскі (37,5 дзесяцін). Фальваркам Суцін валодала дваранка рыма-каталіцкага веравызнання Сафія Баляславаўна Прозар (307 1/4 дзесяціны).
У 1888 годзе адкрыта школа граматы (у 1890 годзе ў ёй вучыліся 24 хлопчыкі. У 1897 годзе ў вёсцы быў піцейны дом і 3 лаўкі, у аколіцы 2 лаўкі. У 1912 годзе адкрыта 1-класнае народнае вучылішча.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавала школа 1-й ступені, было 30 вучняў.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Суцінскага сельсавета Пухавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У пачатку 1930-х прайшла прымусовая калектывізацыя, створаны калгас імя Сталіна, працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У верасні 1941 года 280 талькаўскіх і суцінскіх яўрэяў былі расстраляныя і пахаваныя ў агульнай магіле ў лесе за рэчкай. У ваколіцах вёскі дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя», імя М. І. Калініна і «Буравеснік».
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.