Партызанская брыгада «Буравеснік»
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Партызанская брыгада «Буравеснік» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрада «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года на базе груп М. Х. Балана і М. Г. Мармулёва). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уздзенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (537 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. Г. Мармулёву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада «Буравеснік» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 537 партызан (3 ліпеня 1944 года) |
Дыслакацыя | Уздзенскі, Рудзенскі, Пухавіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. Г. Мармулёў |
10 чэрвеня 1943 года партызаны разграмілі аўтакалону на дарозе Шацк — Валяр’яны, 5 лістапада 1943 на дарозе Валяр’яны — Узда знішчылі 34 аўтамашыны. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Загай Пухавіцкага раёна. У студзені, маі, чэрвені 1944 вялі баі з карнікамі. 28 чэрвеня 1944 занялі вёску Шацк і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. 3 — 12 ліпеня 1944 года брыгада разам з Чырвонай Арміяй удзельнічала ў ліквідацыі нямецкай групоўкі.
У 1960 годзе ў вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1975 годзе ў вёсцы Каладзіно Уздзенскага раёна ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.