Радамля
Чавускі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Чавускі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Ра́дамля[1] (трансліт.: Radamlia, руск.: Радомля) — аграгарадок у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Радамльскага сельсавета. Ля вёскі працякае рака Радуча, прыток Проні. Насельніцтва 303 чал. (2010). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Чавусаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў).
Аграгарадок
Радамля
| ||||||||||||||||||||||
Ёсць гіпотэза, што Радамля з’яўлялася цэнтрам племені радзімічаў[2][3]. У 1527 годзе тут размяшчаўся замак, перададзены князю Заслаўскаму. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Мсціслаўскага ваяводства, з 1580 года — у дзяржаўным скарбе (паводле іншых звестак, знаходзілася ва ўладанні князёў Мсціслаўскіх). Цягам 1539—1770 гадоў Радамля была цэнтрам староства. У 1619 годзе тут заснавалі рэзідэнцыю кармелітаў, з 1743 года дзейнічаў кляштар[4].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Радамля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 расійскія ўлады скасавалі кляштар кармелітаў. Станам на 1849 год у Радамлі было 10 двароў, карчма і млын; на 1880 год — 25 двароў, 2 царквы, касцёл, заезны дом. З 1883 года працавала школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) у сяле было 29 двароў, царква, школа, багадзельня; у паселішчы, што знаходзілася поба 11 двароў, крама, карчма. На 1909 год — 37 двароў.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Радамля ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Радамлю вярнулі БССР, дзе яна 20 жніўня зрабілася цэнтрам сельсавета (існаваў да 16 ліпеня 1954 года). У 1930-я гады бальшавікі зруйнавалі мясцовы касцёл. З 16 ліпеня 1954 года па 16 верасня 1959 года вёска ў складзе Суслаўскага сельсавета[5], пасля — у складзе Пуцькаўскага сельсавета.
23 снежня 2009 года сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Жаліўскага ў Радамльскі, а цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Жаліўе ў Радамлю[6].
У Радамлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
На левым беразе рэчкі Радуча размяшчаецца гарадзішча ранняга жалезнага веку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.