Кантыненты (ад лац.: Continens, р.скл. continentis) або мацерыкі — найбуйнейшыя масівы сушы Зямлі, большая частка якіх не пакрыта акіянам, а ўскраіны знаходзяцца ніжэй узроўню акіяна[1].
У геалагічным сэнсе кантынент адпавядае буйнаму блоку кары кантынентальнага тыпу і змяшчае, апроч сушы, таксама тэрыторыю прылеглай мацерыковай ускраіны, шэльфа, і змешчаных на ім астравоў[1]. Абрысы кантынентаў змяняюцца ў геалагічным часе. Мацерыкі, што існавалі на Зямлі ў ранейшыя эпохі, завуцца палеакантынентамі.
Як раўназначны або блізкі да паняцця «кантынент» таксама ўжываецца тэрмін «мацярык»[2].
Тэрміналогія
Таксама Зямлю падзяляюць на часткі свету. Гэта дзяленне ўзнікла ў эпоху геаграфічных адкрыццяў, мараплаўцы паступова адкрывалі ўсё новыя і новыя зямлі, як уперад казалі, новыя «часткі свету». У адрозненне ад дзялення на мацерыкі, два кантыненты (мацерыкі) Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка ўтвараюць адну частку свету — Амерыку, а дзве часткі свету Еўропа і Азія знаходзяцца на адным кантыненце (мацерыку) — Еўразіі. Мяжа паміж Еўропай і Азіяй праходзіць па Уральскіх гарах, затым рацэ Эмбе да Каспійскага мора, рэках Кума і Маныч да вусця ракі Дон і далей па берагах Чорнага і Міжземнага мораў. Апісаная вышэй мяжа Еўропа—Азія не з'яўляецца бясспрэчнай, гэта толькі адзін з некалькіх прынятых варыянтаў.
У адрозненне ад мацерыка, частка свету ўключае ў сябе таксама блізкія да мацерыка астравы, прычым блізкасць маецца на ўвазе па гістарычнай традыцыі, а адлегласць можа быць і вялікая. У геалогіі да кантынента часта адносяць таксама подводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешчаныя на ёй.
У англійскай і некаторых іншых мовах словам continent пазначаюць як кантыненты, так і часткі свету.
У геалогіі да мацерыка часта адносяць таксама падводную ўскраіну мацерыка, уключаючы астравы, размешаныя на ёй. Мацерыкі з тэктанічнага пункту погляду — пляцоўкі літасферы, мелыя кантынентальную будову зямной кары[3].
Кантынент (непарыўны, суцэльны), у адрозненне ад мацерыка, — бесперапынны масіў сушы, не падзелены морам. Межы кантынента не могуць праходзіць па сушы. Кантынентаў чатыры:
- Стары Свет (Еўразія і Афрыка),
- Новы Свет (Паўночная Амерыка і Паўднёвая Амерыка),
- Аўстралія,
- Антарктыда.
Існуе таксама падобнае гісторыка-культурнае паняцце «часткі свету». На мацерыку Еўразія месцяцца дзве часткі свету — Еўропа і Азія, а частка свету Амерыка уключае два мацерыкі — Паўднёвую і Паўночную Амерыкі. Свет дзеліцца на шэсць частак свету:
- Азія,
- Афрыка,
- Амерыка,
- Еўропа,
- Аўстралія і Акіянія,
- Антарктыка (Антарктыда з узбярэжнымі морамі і выспамі).
Часам Акіянію і Арктыку вылучаюць у асобныя часткі свету.
Мяжа паміж Еўропай і Азіяй з поўначы на поўдзень праходзіць па Уральскіх горах, потым па рацэ Эмба да Каспійскага мора, на поўнач ад Каўказа — па рэках Кума і Маныч да Азоўскага мора, далей — па Чорным і Міжземным морах. Апісаная вышэй мяжа не з'яўляецца бясспрэчнай — гэта толькі адзін з некалькіх прынятых у свеце варыянтаў.
Кантынентальныя мадэлі
У свеце існуе некалькі традыцый падзелу Зямлі на мацерыкі і часткі свету.
Лік кантынентаў у розных традыцыях | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
4 кантыненты[4] | Афраеўразія | Амерыка | Антарктыда | Аўстралія | ||||
5 кантынентаў [5][6] |
Афрыка | Еўразія | Амерыка | Антарктыда | Аўстралія | |||
6 кантынентаў[7] | Афрыка | Еўропа | Азія | Амерыка | Антарктыда | Аўстралія | ||
6 кантынентаў [8] |
Афрыка | Еўразія | Паўночная Амерыка | Паўднёвая Амерыка | Антарктыда | Аўстралія | ||
7 кантынентаў [9][10][11][12][13][14] |
Афрыка | Еўропа | Азія | Паўночная Амерыка | Паўднёвая Амерыка | Антарктыда | Аўстралія |
- Мадэль сямі кантынентаў папулярная ў Кітаі, Індыі, часткова ў заходняй Еўропе і ў англамоўных краінах.
- Мадэль шасці кантынентаў са з'яднанай Амерыкай («Часткі свету») папулярная ў іспанамоўных краінах[15] і частцы ўсходняй Еўропы, улучаючы Грэцыю з яе пяцікантынетальнай мадэллю (пяць населеных кантынентаў)[7].
Кантынент | Даўжыня (км з усходу на захад, і з поўдня на поўнач, па перыферыі) | Доля сушы | Насельніцтва | Доля насельніцтва | Шчыльнасць насельніцтва |
---|---|---|---|---|---|
Афраеўразія | 1644,9x822,45. | 58 %. | 71 %. | 95. | |
Амерыка | 833,2х416,6. | 29 %. | 12 %. | 22,1. | |
Акіянія | 491,2х245,6 | 8 %. | 8 % | 3.2 |
Еўразія
Еўразія — самы вялікі мацярык на Зямлі, і адзіны, які абмываецца чатырма акіянамі: на поўдні — Індыйскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым, на захадзе — Атлантычным, на ўсходзе — Ціхім. Кантынент знаходзіцца ў Севернам паўшар'і паміж 9° з. д. і 169° з. д., пры гэтым частка астравоў Еўразіі знаходзіцца ў Паўднёвым паўшар'і. Большая частка кантынентальнай Еўразіі ляжыць у Усходнім паўшар'і, хоць крайнія заходні і ўсходні пункты мацерыка знаходзяцца ў Заходнім паўшар'і. Еўразія працягнулася з захаду на ўсход на 10,5 тыс. км, з поўначы на поўдзень — на 5,3 тыс. км, пры плошчы 53,6 млн км². Гэта больш як траціна плошчы ўсёй сушы планеты. Плошча астравоў Еўразіі набліжаецца да 2,75 млн км².
Змяшчае дзве часткі свету: Еўропу і Азію. Лінію мяжы паміж Еўропай і Азіяй найчасцей праводзяць па ўсходніх схілах Уральскіх гор, рацэ Урал, рацэ Эмба, паўночна-заходняму ўзбярэжжу Каспійскага мора, рацэ Кума, Кумо-Маныцкай западзіне, рацэ Маныч, усходнім узбярэжжы Чорнага мора, паўднёваму ўзбярэжжу Чорнага мора, праліву Басфор, Мармуроваму моры, праліву Дарданэлы, Эгейскаму і Міжземнаму морам, Гібралтарскаму праліву. Гэты падзел склаўся гістарычна. У прыродным дачыненні рэзкай мяжы паміж Еўропай і Азіяй не існуе. Кантынент з'яднаны бесперапыннасцю сушы, што склалася на цяперашні момант тэктанічнай кансалідаванасцю і адзінствам шматлікіх кліматычных працэсаў.
Паўночная Амерыка
Паўночная Амерыка (англ.: North America, фр.: Amérique du Nord, ісп.: América del Norte, Norteamérica, аст.: Ixachitlān Mictlāmpa) — адзін з кантынентаў планеты Зямля, размешчаны на поўначы Заходняга паўшар'я Зямлі. Паўночная Амерыка абмываецца на захадзе Ціхім акіянам з Берынгавым морам, залівамі Аляска і Каліфарнійскім, на ўсходзе Атлантычным акіянам з морамі Лабрадор, Карыбскім, залівам Святога Лаўрына і Мексіканскім, на поўначы — Паўночным Ледавітым акіянам з морамі Бофарта, Бафіна, Грэнландскім і Гудзонавым залівам. З захаду кантынент адлучаны ад Еўразіі Берынгавым пралівам. На поўдні мяжа паміж Паўночнай і Паўднёвай Амерыкай праходзіць праз Панамскі перашыек.
У склад Паўночнай Амерыкі ўлучаюць таксама шматлікія астравы: Грэнландыю, Канадскі арктычны архіпелаг, Алеуцкія астравы, востраў Ванкувер, архіпелаг Аляксандра і іншыя. Плошча Паўночнай Амерыкі разам з астраамі 24,25 млн км², без астравоў 20,36 млн км².
Паўднёвая Амерыка
Паўднёвая Амерыка (ісп.: América del Sur, Sudamérica, Suramérica, парт.: América do Sul, англ.: South America, нідэрл.: Zuid-Amerika, фр.: Amérique du Sud, гуар.: Ñembyamérika, кечуа: Urin Awya Yala, Urin Amerika) — паўднёвы кантынент у Амерыцы, размешчаны галоўным чынам у Заходнім і Паўднёвым паўшар'ях планеты Зямля, тым не менш, часткова кантынент знаходзіцца і ў Паўночным паўшар'і. Абмываецца на захадзе Ціхім акіянам, на ўсходзе — Атлантычным, з поўначы абмяжоўваецца Паўночнай Амерыкай, мяжа паміж Амерыкамі праходзіць па Панамскім перашыйку і Карыбскім моры.
У склад Паўднёвай Амерыкі таксама ўваходзяць розныя астравы, большасць з якіх прыналежыць краінам кантынента. Карыбскія тэрыторыі адносяцца да Паўночнай Амерыкі. Краіны Паўднёвай Амерыкі, якія мяжуюць з Карыбскім морам — улучаючы Калумбію, Венесуэлу, Гаяну, Сурынам і Французскую Гвіяну — вядомыя як Карыбская Паўднёвая Амерыка.
Найважнейшымі рачнымі сістэмамі ў Паўднёвай Амерыцы з'яўляюцца Амазонка, Арынока і Парана, агульны басейн якіх складае 7 000 000 км² (плошча Паўднёвай Амерыкі 17 800 000 км²). Большасць азёр Паўднёвай Амерыкі знаходзяцца ў Андах, самым буйным і высокім у свеце суднаходным возерам з'яўляецца Тытыкака, на мяжы Балівіі і Перу. Самым вялікім паводле плошчы з'яўляецца возера Маракайба ў Венесуэле, яно таксама і адно з найстаражытнейшых на планеце.
У Паўднёвай Амерыцы знаходзіцца самы высокі вадаспад у свеце — Анхель. На мацерыку размяшчаецца і самы магутны вадаспад — Ігуасу.
Плошча кантынента — 17,8 млн км² (4-е месца сярод кантынентаў).
Афрыка
Афрыка — другі паводле плошчы мацярык пасля Еўразіі, які абмываецца Міжземным морам з поўначы, Чырвоным — з паўночнага ўсходу, Атлантычным акіянам з захаду і Індыйскім акіянам з усходу і поўдня. Афрыкай завецца таксама частка свету, якая складаецца з мацерыка Афрыка і прылеглых астравоў.
Афрыканскі кантынент перасякае экватар і некалькі кліматычных зон; гэта адзіны кантынент, што працягнуўся ад паўночнага субтрапічнага кліматычнага пояса да паўднёвага субтрапічнага. Праз недахоп дажджэй і арашэння — роўна як ледавікоў ці ваданоснага гарызонту горных сістэм — натуральнага рэгулявання клімату нідзе, апроч узбярэжжаў, практычна не назіраецца.
Аўстралія
Аўстралія (ад лац.: austrālis — «паўднёвы») — кантынент, які знаходзіцца ва Усходнім і Паўднёвым паўшар'ях Землі. Уся тэрыторыя мацерыка з'яўляецца асноўнай часткай дзяржавы Аўстралійскі Саюз. Мацярык уваходзіць у частку свету Аўстралія і Акіянія. Паўночнае і ўсходняе ўзбярэжжы Аўстраліі абмываюць моры Ціхага акіяна: Арафурскае, Каралавае, Тасманава, Тыморскае; заходняе і паўднёвае — Індыйскі акіян. Блізу Аўстраліі знаходзяцца буйныя астравы Новая Гвінея і Тасманія. Уздоўж паўночна-усходняга ўзбярэжжа Аўстраліі больш за 2000 км цягнецца самы вялікі ў свеце каралавы рыф — Вялікі Бар'ерны рыф[16].
Антарктыда
Антарктыда (грэч. ἀνταρκτικός — процілегласць Арктыдзе) — кантынент, які знаходзіцца на самым поўдні Землі, цэнтр Антарктыды прыкладна супадае з паўднёвым геаграфічным полюсам. Антарктыду абмываюць воды Паўднёвага акіяна. Антарктыдай завуць таксама частку свету, якая складаецца з мацерыка Антарктыды і прылеглых астравоў.
Антарктыда — найвышэйшы мацярык, яго сярэдняя вышыня — 2 040 метраў. На мацерыку таксама знаходзіцца каля 85 % ледавікоў планеты. Сталага насельніцтва на Антарктыдзе няма, але прысутнічае больш як сорак навуковых станцый, што належаць розным дзяржавам і прызначаны для даследавання і дэталёвага вывучэння асаблівасцей кантынента.
Антарктыда амаль цалкам пакрыта ледавіковым покрывам, сярэдняя таўшчыня якога перавышае 2 500 метраў. Існуе таксама вялікая колькасць падлёдных азёр (больш 140), самым буйным з якіх з'яўляецца адкрытае расійскімі навукоўцамі ў 1990-х гадах возера Усход.
Гіпатэтычныя кантыненты
Кенарленд
Кенарленд — гіпатэтычны суперкантынент, існавалы на думку геафізікаў у неаархеі (прыкладна 2,75 млрд гадоў назад)[17]. Назва паходзіць ад кенаранскай фазы складкаватасці. Палеамагнітныя даследаванні паказваюць, што Кенарленд знаходзіўся ў нізкіх шыротах.
Нуна
Нуна (Калумбія, Хадсанлэнд) — гіпатэтычны суперкантынент, існавалы ў перыяд ад 1,8 да 1,5 млрд гадоў назад (максімальная зборка ~1,8 млрд гадоў назад[17]). Здагадка пра яго існаванне была высунута Дж. Роджэрсам і М. Сантушам у 2002 годзе[18]. Час існавання Нуны даводзіцца на палеапратэразойскую эру[19], што робіць яго меркавана найстарым суперкантынентам. Ён складаўся з плата-папярэднікаў старажытных платформаў, якія ўваходзілі ў склад ранейшых кантынентаў Лаўрына, Фенасарматыя, Украінскага шчыта, Амазоніі, Аўстраліі і, магчыма, Сібіры, Сіна-Карэйскай платформы і Калахарыйскай платформы. Існаванне кантынента Калумбія заснавана на геалагічных[19][20] і палеамагнітных дадзеных[21][22].
Радзінія
Радзінія (ад «Радзіма»[23] або ад «нарадзіць»[24]) — гіпатэтычны суперкантынент, меркавана існавалы ў пратэразоі — эоне дакембрыя. Паўстаў каля 1,1 мільярда гадоў назад і распаўся каля 750 мільёнаў гадоў назад. У той час Зямля складалася з адной гіганцкай часткі сушы і аднаго гіганцкага акіяна, што атрымаў назва Міровія, таксама ўзятае з рускай мовы. Радынія часта лічыцца найстаражытным вядомым суперкантынентам, аднак яе пазіцыя і абрысы ўсё яшчэ з'яўляюцца прадметамі спрэчак. Пасля распаду Радыніі кантыненты паспелі яшчэ раз з'яднацца ў суперкантынент Пангея і зноў распасціся.
Лаўрусія
Лаўрусія (Еўрамерыка) — палеазойскі суперкантынент, што ўтварыўся ў выніку калізіі Паўночна-Амерыканскай (старажытны кантынент Лаўрына) і Усходне-Еўрапейскай (старажытны кантынент Балтыка) платформаў у час каледонскага арагенезу. Вядомыя таксама назвы Калядонія, «Старажытны чырвоны мацярык» (англ.: Old Red Continent), «мацярык Старажытнага чырвонага пясчаніку» (Old Red Sandstone Continent). У пермскі перыяд злучылася з Пангеяй і стала яе складнікам. Пасля распаду Пангеі стала часткай Лаўразіі. У палеагене распалася.
Гандвана
Гандвана у палеагеаграфіі — старажытны суперкантынент, паўсталы прыкладна 750—530 млн гадоў назад, доўгі час локализовавшийся вакол Паўднёвага полюса, які ўключаў у сябе практычна ўсю сушу, у наш час змесцаваную ў паўднёвым паўшар'і (Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Антарктыда, Аўстралія), а таксама тэктанічныя блокі Індастана і Аравіі, цяпер якія перамясціліся ў паўночнае паўшар'е і сталыя часткай Еўразійскага мацерыка. У раннім палеазоі Гандвана паступова ссоўвалася на поўнач, і ў каменнавугальным перыядзе (360 мільёнаў гадоў назад) злучылася з паўночнаамерыканска-скандынаўскім мацерыком у гіганцкі протакантынент Пангею. Потым у часы юрскага перыяду (каля 180 мільёнаў гадоў назад) Пангея зноў раскалолася на Гандвану і паўночны кантынент Лаўразію, якія падзяліў акіян Тэтыс. 30 мільёнаў гадоў праз, у тым жа юрскім перыядзе, Гандвана паступова стала распадацца на новыя (цяперашнія) мацерыкі. Даканцова ўсе сучасныя мацерыкі — Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Аўстралія, Антарктыда і паўвостраў Індастан — вылучыліся з Гандваны толькі пад канец мелавога перыяду, то бок 70—80 мільёнаў гадоў назад.
Пангея
Пангея (стар.-грэч.: Πανγαῖα — «усё зямля») — назва, дадзеная Альфрэдам Вегенерам протакантынента, паўсталаму ў эпоху палеазоя. Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею з сілурыйскага перыяду палеазою і да ранняга мезазою улучна, атрымаў назву Панталаса (ад стар.-грэч.: παν- «усё-» і θάλασσα «мора»). Пангея ўтварылася ў пермскім перыядзе, і раскалолася пад канец трыясу (прыкладна 200—210 мільёнаў гадоў назад) на два кантынента: паўночны — Лаўразію і паўднёвы — Гандвану. Падчас фармавання Пангеі са старажытнейшых кантынентаў на месцах іх сутыкнення паўсталі горныя сістэмы, некаторыя з іх (прыкладам, Урал і Апалачы) праіснавалі і да нашага часу. Гэтыя раннія горы значна старажытнае адносна маладых горных сістэм (Альп у Еўропе, Кардыльераў у Паўночнай Амерыцы, Андаў у Паўднёвай Амерыцы ці Гімалаяў у Азіі). З-за эрозіі, якая доўжыцца шмат мільёнаў гадоў, Урал і Апалачы — згладжаныя невысокія горы.
Казахстанія
Казахстанія — сярэдне-палеазойскі кантынент, які знаходзіўся паміж Лаўрусіяй і Сібірскай платформай. Ён працягваецца ад Тургайскага прагіну і Туранскай нізіны да пустэльняў Гобі і Цякла-Мачаныа.
Лаўразія
Лаўразія — звышкантынент, існавалы як паўночная частка разлому протакантынента Пангеі (паўднёвая — Гандвана) у эпоху познага мезазою. Яднаў вялікую частку тых тэрыторый, якія складаюць сёння існыя кантыненты паўночнага паўшар'я — Еўразію і Паўночную Амерыку, якія ў сваю чаргу адшчапіліся адзін ад аднаго ад 135 да 200 мільёнаў гадоў назад[25].
Пангея Ультыма
Уяўляецца імаверным, што праз 100—200 млн гадоў кантыненты зноў памкнуцца ў суперкантынент. Мяркуюцца розныя магчымыя сцэнары гэтага з'яднання, вядомыя пад назвамі Пангея Ультыма, Новапангея і Амазія.
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.