Суперкантныент — у тэктоніцы пліт кантынент, які змяшчае амаль усю кантынентальную кару Зямлі.
Вывучэнне гісторыі перасоўвання кантынентаў паказала, што з перыядычнасцю каля 600 млн гадоў усе кантынентальныя блокі збіраюцца ў адзіны блок, які затым расколваецца. Некаторыя даследчыкі тлумачаць гэту паслядоўнасць пераходам мантыі Зямлі ад адной ячэйкі (падчас існавання суперкантынента), калі ўсе сыходныя струмені накіраваны пад кантынент, да дзвюхячэістай сістэме плыняў.
Геалагічны ўплыў
Суперкантыненты блакуюць выйсце ўнутранага цяпла Зямлі, што прыводзіць да перагрэву астэнасферы. У канчатковым выніку гэта прыводзіць да з'яўлення расколін у літасферы, праз якія магма адштурхоўвае кантынентальныя блокі адзін ад аднаго.
Спіс суперкантынентаў
Сучасныя суперкантыненты
- Афраеўразія (~5 мільёнаў гадоў назад — нашы дні)
- Амерыка (~15 мільёнаў гадоў назад — нашы дні)
- Еўразія (~60 мільёнаў гадоў назад — нашы дні)
Старажытныя суперкантыненты
- Гандвана (~600 — 30 мільёнаў гадоў назад)
- Лаўразія (~300 — 60 мільёнаў гадоў назад)
- Пангея (~300 — 180 мільёнаў гадоў назад)
- Лаўрусія (~300 мільёнаў гадоў назад)
- Пантонія (~600 — 540 мільёнаў гадоў назад)
- Радзінія (~1,1 мільярд гадоў назад — ~750 мільёнаў гадоў назад)
- Каламбія (Нуна), (~1,8 — 1,5 мільярда гадоў назад)
- Кенарланд (~2,7 мільярда гадоў назад)
- Ур (~3 мільярда гадоў назад)
- Ваальбара (~3,6 мільярда гадоў назад)
Літаратура
- Xiao Xuchang & Liu Hefu (eds). Global Tectonic Zones: Supercontinent Formation and Disposal. Proceedings of the 30th International Geological Congress. Utrecht — Tokyo: VSP, 1997.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.