Remove ads
аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мале́вічы[1] (трансліт.: Malievičy, руск.: Малевичи) — аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малевіцкага сельсавета. Насельніцтва 698 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад горада Жлобін, за 94 км ад Гомеля.
Аграгарадок
Малевічы
|
Каля вёскі знаходзіцца радовішча гліны.
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1792 года дзейнічала Узвіжанская царква. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізіі 1816 года ўладанне памешчыка Жукоўскага, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Гаспадар фальварку валодаў у 1869 годзе 3746 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі, вадзяным млыном, крупадрабільняй і валюшняй. З 1872 года дзейнічала народнае вучылішча (у 1889 годзе 36 вучняў). З уводам у эксплуатацыю, у лістападзе 1873 годзе, чыгункі Асіповічы — Гомель пачаў дзейнічаць раз’езд, а з 1964 года чыгуначная станцыя. У 1886 годзе вятрак, у Лукаўскай воласці. Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся хлебазапасны магазін, крупадрабільня, піцейны дом. У 1909 годзе 787 дзесяцін зямлі, у фальварку 3890 дзесяцін зямлі. Пры школе з 1911 года працавала бібліятэка.
З 20 жніўня 1924 года цэнтр Малевіцкага сельсавета Жлобінскага раёна Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак і кузня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года акупанты спалілі вёску і забілі 56 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 года загінулі 45 савецкіх салдат (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры). 143 жыхары загінулі на фронце. У 1962 годзе да вёскі далучаны суседнія пасёлак Заграддзе, у 1966 годзе — пасёлак Заводнае і вёска Карма. Цэнтр саўгаса імя В. І. Казлова. Працуюць аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, Дом культуры, крама.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.