Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рыго́р Мяфо́дзьевіч Байкачо́ў (19 красавіка 1906 у в. Малевічах Магілёўскай губерні — 10 лютага 1975 у Маскве) — савецкі палітык, 1-ы сакратар Вялікалуцкага абкама ВКП(б) (1944—1950), 1-ы сакратар Паўночнаказахстанскага абласнога камітэта КПК (1956—1958 гг.).
Рыгор Мяфодзьевіч Байкачоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Якім Жылянін | ||||||
Пераемнік | Мікалай Аўхімовіч | ||||||
Нараджэнне |
19 красавіка 1906 |
||||||
Смерць |
10 лютага 1975 (68 гадоў) |
||||||
Нацыянальнасць | рускі | ||||||
Партыя | УКП(Б) (з 1927) | ||||||
Узнагароды |
У 1925—1927 гадах — старшыня сельскага савета ў роднай вёсцы, з 1927 года — у УКП(б), сакратар ячэйкі КП(б) Беларусі, у 1928—1930 гадах — старшыня сельскагаспадарчага крэдытнага кааператыва, у 1930—1933 гадах — вучыўся ў Маскоўскім Інстытуце Журналістыкі, пасля чаго ён быў прызначаны адказным рэдактарам раённай газеты.
З верасня 1937 года — намеснік адказнага рэдактара газеты «Советская Белоруссия», з красавіка да жніўня 1938 года — загадчык аддзела партыйнага жыцця ў рэдакцыі гэтай газеты, пазней яе адказны рэдактар.
У 1939 годзе — упаўнаважаны ЦК КП(б)Б Віцебскай вобласці, з 16 лістапада 1939 года па 22 снежня 1940 года — сакратар ЦК КП(б)Б і член палітбюро ЦК КП(б)Б, у 1940—1942 гадах — слухач Вышэйшай Школы Партыйных Арганізатараў пры ЦК УКП(б).
З 1941 года — адказны арганізатар ЦК КП(б)Б, з жніўня 1944 па ліпень 1950 года 1-ы сакратар абласнога камітэта УКП(б) у Вялікіх Луках. У 1950—1953 гадах — намеснік начальніка Упраўлення Галоўнага Упраўлення па справах выдавецтваў, паліграфіі і гандлю кнігамі пры Савеце Міністраў СССР, у 1953—1954 гадах — намеснік дырэктара Дзяржаўнага выдавецтва выяўленчага мастацтва Міністэрства Культуры СССР, у 1954—1955 гадах — упаўнаважаны ЦК КПСС для стварэння новых саўгасаў на палях у Кустанайскай вобласці.
У 1955—1956 гадах — 2-гі сакратар, а з 1956 па лістапад 1958 года — 1-ы сакратар Паўночнаказахстанскага абласнога камітэта КПК.
У 1958—1959 гадах — слухач курсаў пры ЦК КПСС, у 1959—1963 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення выдавецтваў і паліграфічнай прамысловасці Міністэрства культуры Беларускай ССР, у 1963—1970 гадах — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў Беларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і гандлю кнігамі, затым на пенсіі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і Вярхоўнага Савета БССР.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.