Якім Аляксандравіч Жылянін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Якім Аляксандравіч Жылянін

Які́м Алякса́ндравіч Жыля́нін (22 жніўня 1903, в. Гайна Мінскай губерні (цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці), Расійская імперыя — 30 жніўня 1979) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці, былы старшыня Магілёўскага аблвыканкама (19491959).

Хуткія факты Якім Аляксандравіч Жылянін, Старшыня Магілёўскага аблвыканкама ...
Якім Аляксандравіч Жылянін
Thumb
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама
красавік 1949 кастрычнік 1959
Кіраўнік урада Аляксей Кляшчоў
Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Папярэднік Давід Лукашэвіч
Пераемнік Пётр Лявіцкі
1-ы Першы сакратар Полацкага абкама КПБ
верасень 1944 май 1946
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Аляксей Кляшчоў
Другі сакратар Віцебскага абкама КПБ
23 красавіка 1942 верасень 1944
Папярэднік Мікалай Мельнікаў
Пераемнік Афанасій Дзядоў
2-і Другі сакратар Магілёўскага абкама КПБ
снежань 1939 1940
Папярэднік Сямён Ігаеў
Пераемнік Дзмітрый Маўчанскі
1-ы Сакратар па кадрах ЦК КПБ
6 чэрвеня 1939 15 лістапада 1939
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Рыгор Байкачоў
Нараджэнне 22 жніўня (4 верасня) 1903
Смерць 30 жніўня 1979(1979-08-30) (76 гадоў)
Партыя УКП(Б) (з 1924)
Адукацыя Вышэйшая партыйная школа УКП(б) (1948)
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі
Закрыць

Біяграфія

У 19271929 працаваў на пасадзе старшыні Гайнаўскага сельскага савета, пасля старшынёй камітэта ўзаемадапамогі Лагойскага раёна, у 19331935 — старшыня калгаса імя Ф. Э. Дзяржынскага Віцебскага раёна[1]. З 1935 года інструктар Віцебскага гаркама, сакратар Віцебскага, Аршанскага райкамаў КП(б)Б, сакратар аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, другі сакратар Магілёўскага абкама КП(б)Б.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызначаны Упаўнаважаным Эвакуацыйнага савета пры СНК СССР, з 23 красавіка 1942 года другі сакратар Віцебскага падпольнага абласнога камітэта КП(б)Б. З чэрвеня па кастрычнік 1944 года заставаўся на пасадзе другога сакратара Віцебскага абкама КП(б)Б, пасля па май 1946 года першы сакратар абкама КП(б)Б утворанай Полацкай вобласці.

З 1946 года намеснік сакратара і загадчык аддзела ЦК КП(б)Б.

З красавіка 1949 года — старшыня Выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета.

У 19601966 гады член Партыйнай камісіі пры ЦК КПБ.

Член ЦК КПБ (19401960). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (19381963), Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (19501954).

Зноскі

  1. Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе — Мінск: Беларусь, 2009. С. № 118

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.