адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Мале́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Малевічы.
Малевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Малевічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 756 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Сенажаткаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета[1]. У 1966 годзе ў склад Краснабярэжскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Кадзішча, Казіміраўская Слабодка, Курганне і Чарцёж)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Малевіцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 28 красавіка 2015 года скасаваны пасёлак Рубеж (уключаны ў склад горада Жлобін)[4][5].
У склад Малевіцкага сельсавета ўваходзілі (у наш час не існыя): да 1962 года вёска Жальвін, пасёлкі Заграддзе, Новы Александроў, да 1966 года вёска Карма, пасёлак Прыдарожжа.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 1030 чалавек[6], з іх 90,6 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 3,1 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 756 чалавек[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.