герцаг Баварыі (1294—1317), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвіг IV (Людвіг Баварскі) (ням.: Ludwig der Bayer; 1281/1282, Мюнхен, Баварыя, Германія — 11 кастрычніка 1347, Фюрстэнфельдбрук, Германія) — герцаг Баварыі з 1294 года, кароль Германіі (рымскі кароль) з 20 кастрычніка 1314 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 17 студзеня 1328 года з дынастыі Вітэльсбахаў, сын герцага Баварыі Людвіга II Строгага і Мацільды Габсбург, дачкі караля Германіі Рудольфа I.
Людвіг выхоўваўся разам са сваім стрыечным братам Фрыдрыхам I Аўстрыйскім, і ў ранняй маладосці яны былі блізкімі сябрамі. Аднак у 1310-x паміж імі ўзнік канфлікт у сувязі з тым, што Фрыдрых I дамогся апякунства над юнымі герцагамі Ніжняй Баварыі. 9 лістапада 1313 года Людвіг IV разбіў аўстрыйскія войскі ў бітве пры Гамельсдорфе, і Фрыдрых I быў вымушаны адмовіцца ад прэтэнзій на Ніжнюю Баварыю.
Пасля смерці імператара Генрыха VII у 1313 годзе Фрыдрых I (пад імем Фрыдрых III) высунуў сваю кандыдатуру на прастол імперыі. Частка нямецкіх князёў падтрымала яго, аднак пад ціскам архібіскупа Майнца 20 кастрычніка 1314 года каралём Германіі быў абраны Людвіг IV Баварскі, які быў спешна каранаваны ў Боне, а затым 25 лістапада паўторна каранаваўся ў Ахене. Пачалася доўгая вайна за прастол паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III. Галоўную ваенную падтрымку Фрыдрыху аказваў яго брат Леапольд I, герцаг Аўстрыі. Аднак 28 верасня 1322 года ў бітве пры Мюльдорфе армія Фрыдрыха III была ўшчэнт разбіта, і больш за 1300 аўстрыйскіх дваран, у тым ліку і сам анты-кароль, патрапілі ў палон.
Людвіг IV склаў Фрыдрыха III у замак Траўзніц у Верхнім Пфальцы, дзе той правёў больш за два гады. Супраціўленне працягваў Леапольд I. Яму ўдалося прыцягнуць на свой бок караля Чэхіі Іагана Люксембургскага і Папу Рымскага. 23 сакавіка 1324 года Папа Рымскі Ян XXII адлучыў ад царквы Людвіга IV. 13 сакавіка 1325 года Людвіг IV падпісаў дагавор з палонным Фрыдрыхам III, паводле якога той атрымліваў свабоду ў абмен на адмову ад прэтэнзій на германскі трон і клятву пераканаць свайго брата Леапольда спыніць супраціўленне. Фрыдрых, аднак, не здолеў выканаць клятву, і пераканаць Леапольда прызнаць Людвіга IV каралём Германіі, і ён вярнуўся ў Мюнхен у добраахвотны палон, нават нягледзячы на тое, што Папа Рымскі вызваліў яго ад клятвы. Такія рыцарскія паводзіны зрабілі моцнае ўражанне на Людвіга Баварскага і ён ізноў зблізіўся з Фрыдрыхам Аўстрыйскім, дамовіўшыся пра сумеснае кіраванне ў Германіі.
Па патрабаванні Папы і нямецкіх князёў 7 студзеня 1326 года паміж Людвігам IV і Фрыдрыхам III ва Ульме быў заключаны дагавор, паводле якога Фрыдрых III станавіўся каралём і кіраўніком Германіі, а Людвіг IV павінен быў каранавацца імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі ў Італіі.
У 1327 годзе Людвіг IV здзейсніў паход у Італію.
У 1338 годзе выдаў маніфест «Fidem catholicam» і закон «Licet juris».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.