Атон IV

From Wikipedia, the free encyclopedia

Атон IV

Атон IV (1182 — 1218) — нямецкі кароль, імператар Свяшчэннай рымскай імперыі (12091215).

Хуткія факты кароль Германіі (Рымскі кароль), Каранацыя ...
Атон IV Браўншвайгскі
ням.: Otto IV von Braunschweig
Thumb
Партрэтная фантазія мастака XIX стагоддзя (для кнігі 1888 года)
Thumb
кароль Германіі
(Рымскі кароль)
9 чэрвеня 1198 5 снежня 1212
Каранацыя 12 ліпеня 1198, Ахенскі сабор, Ахен, Германія
Сумесна з Філіп Швабскі (9 чэрвеня 1198  21 чэрвеня 1208)
Папярэднік Генрых VI
Пераемнік Фрыдрых II
Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
4 кастрычніка 1209 5 ліпеня 1215
Каранацыя 4 кастрычніка 1209, Сабор Святога Пятра, Рым, Італія
Папярэднік Генрых VI
Пераемнік Фрыдрых II
Нараджэнне 1175/1176
Браўншвайг, Ніжняя Саксонія
Смерць 19 мая 1218(1218-05-19)
замак Гарцбург (цяпер — у межах горада Бад-Гарцбург), Ніжняя Саксонія
Месца пахавання манастырская царква Св. Бласіуса, Браўншвайг
Род Вельфы
Бацька Генрых Леў
Маці Мацільда Плантагенет
Жонка 1-я: Беатрыса Старэйшая
2-я: Марыя Брабанцкая
Веравызнанне хрысціянства
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

За ўдзел у вайне супраць Філіпа II Аўгуста, атрымаў графства Пуату і герцагства Аквітанію. Пасля смерці імператара Генрыха VI ён быў процістаўлен вельфскай партыяй Піліпу Швабскаму (1198), але быў пераможаны, хоць яму дапамагалі Англія, Данія і Папа Рымскі, з якім ён 8 чэрвеня 1201 склаў зневажальны Нейскі канкардат. Пасля забойства Піліпа, у 1208, Атон быў прызнаны нямецкім каралём, пераабраны ў Франкфурце, і 4 кастрычніка 1209 каранаваны ў Рыме.

Атон IV не стрымаў дадзеных Папе абяцанняў і заявіў прэтэнзію на вярхоўныя правы над Італіяй, Папа Інакенцій III у лістападзе 1210 адлучыў яго ад царквы і ў 1212 прызнаў Фрыдрыха II Гогенштаўфена законным германскім каралём. Уся паўднёвая Германія пасля гэтага адышла ад Атона. Пераможаны французскім каралём Піліпам II пры Бувіне (1214), Атон павінен быў саступіць суперніку; ён уцёк ў свае спадчынныя землі і адтуль ваяваў яшчэ з дацкім каралём Вальдэмарам і архібіскупам магдэбургскім.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.