From Wikipedia, the free encyclopedia
Маргарыта I (нідэрл.: Margarethe I; 1311 — 23 чэрвеня 1356, Ле-Кенуа) — другая жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга IV; графіня Галандыі, Зеландыі і Фрысландыі ў 1345—1354 гадах, графіня Генегау з 1345 года.
Маргарыта II д’Авен | |
---|---|
Нараджэнне | 1311[1][2][…] |
Смерць |
23 чэрвеня 1356[1][2] |
Месца пахавання | |
Род | Дом Авен[d] |
Бацька | Вільгельм I дэ Эно[d] |
Маці | Жанна Валуа[d] |
Муж | Людовік IV[3] |
Дзеці | Маргарыта Баварская[d], Людвіг VI Рымлянін, Альбрэхт I Баварскі[d], Атон V, Беатрыс Баварская, Agnes of Bavaria[d], Elisabeth of Bavaria[d] і Вільгельм I Баварскі[d][4] |
Веравызнанне | хрысціянства і каталіцтва |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маргарыта была дачкой графа Галандыі Вілема III з дынастыі Авен і яго жонкі Жанны Валуа.
26 лютага 1324 года ў Кёльне Маргарыта пабралася шлюбам з Людовікам Баварскім, будучым (з 1328 года) імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Пасля смерці свайго брата Вілема IV у 1345 годзе яна атрымала ў спадчыну карону Галандыі. У 1346 годзе Маргарыта вяртаецца на радзіму, каб пацвердзіць свае правы на нідэрландскія землі.
Тым часам у Боне карануе сябе імператарам Карл IV Люксембург. Муж Маргарыты, Людвіг IV, памірае ў 1347 годзе, так і не вырашыўшы спрэчку аб імператарскай кароне з Карлам. Сыны Людвіга спачатку сумесна кіравалі ўладаннямі Вітэльсбахаў, але ў 1349 годзе падзялілі іх паміж сабой і прымірыліся ў 1350 годзе з імператарам Карлам IV. Другі сын Маргарыты, Вілем V з яе згоды і згоды сваіх братоў Людвіга і Стэфана, якія адмовіліся на яго карысць ад нідэрландскай спадчыны, атрымаў у кіраванне графствы Галандыя, Зеландыя і Генегау.
У 1350 годзе Маргарыта, па прызыву вернай ёй галандскай арыстакратыі вяртаецца ў Нідэрланды і спрабуе пераняць уладу над краінай у Вілема, што прыводзіць да адкрытага канфлікту і грамадзянскай вайны ў Галандыі (Вайна кручкоў і трэскі). Пацярпеўшы ў ёй паражэнне, Маргарыта вымушана была саступіць сыну правы на Галандыю і Зеландыю, пакінуўшы сабе толькі графства Генегау.
У шлюбе з імператарам Людвігам IV Маргарыта нарадзіла дзесецярых дзяцей:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.