герцаг Баварыі-Ландсгут (1353—1375) From Wikipedia, the free encyclopedia
Стэфан II Баварскі (ням.: Stephan II mit der Hafte, Herzog von Bayern; 1319 — 13 мая 1375, Ландсгут) — герцаг Баварыі. Стэфан быў другім сынам імператара Людвіга IV Баварскага ад першай жонкі Беатрысы Сілезска-Свідніцкай, член дынастыі Вітэльсбахаў.
Стэфан II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Stephan II. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Людвіг Баварскі | ||||||
Пераемнік | унія з Ніжняй і Верхняй Баварыяй | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | унія Баварыі-Ландсгут і Баварыі-Штраўбінг | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ёган II, Фрыдрых, Стэфан III |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мейнхард III | ||||||
Пераемнік | канец уніі | ||||||
Нараджэнне |
1319 |
||||||
Смерць |
13 мая 1375 ці 1375 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Людовік IV | ||||||
Маці | Беатрыкс Сілезская[d] | ||||||
Жонка | Лізавета Сіцылійская[d][2] і Margarete von Nürnberg[d][2] | ||||||
Дзеці | Стэфан III[d], Фрыдрых Баварскі[d], Ёган II[d] і Agnese di Baviera-Landshut[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго бацька, Людвіг IV Баварскі ўз’яднаў Баварыю ў 1340 годзе, а калі ў 1347 годзе ён памёр, Стэфан змяніў яго ў якасці кіраўніка Баварскага герцагства разам са сваімі пяццю братамі. Ужо ў 1349 годзе краіна зноў была падзелена паміж братамі на Верхнюю Баварыю і Ніжнюю Баварыю, якая, у сваю чаргу, распалася на герцагствы Баварска-Ландсгуцкае і Баварска-Штраўбінгскае. Стэфан II кіраваў з 1349 па 1353 гады разам з братамі Вільгельмам I і Альбрэхтам I у Галандыі, Ніжняй Баварыі і Ландсгуце, з 1353 года толькі ў Ландсгуце.
Пасля часавага прымірэння Вітэльсбахаў з Карлам IV, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, які, нарэшце, прызнаў усе ўладанні Вітэльсбахаў, Стэфан II прыняў удзел у паходзе Карла ў Італію ў 1354 годзе. Але неўзабаве Залатая була 1356 года выклікала новы канфлікт, таму што толькі Пфальцкая галіна Вітэльсбахаў і яго брат Людовік VI атрымалі курфюрсцкі статус. Стэфан II быў апошнім сынам імператара Людовіка IV, які быў вызвалены ад адлучэння ў 1362 годзе.
Калі герцаг Мейнхард, сын яго старэйшага брата Людвіга V Брандэнбургскага, памёр у 1363 годзе, Стэфану II удалося ўстанавіць кантроль над Верхняй Баварыяй і ўварвацца ў Ціроль. Але пасля, у 1369 годзе, баварскі герцаг адмовіўся ад прэтэнзій на Ціроль у абмен на вялікую выплату. Таксама Стэфан II пазбавіўся Брандэнбурга.
Ён пахаваны ў Фраўэнкірхэ ў Мюнхене.
27 чэрвеня 1328 года Стэфан ажаніўся з Лізаветай Сіцылійскай, дачкой сіцылійскага караля Федэрыга II. У іх было чацвёра дзяцей:
14 лютага 1359 года Стэфан ажаніўся з Маргарытай, дачкой нюрнбергскага бургграфа Ёгана II. Дзяцей у іх не было.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.