графі Ціроля і герцаг Верхняй Баварыі (1361—1363) From Wikipedia, the free encyclopedia
Майнгард III (ням.: Meinhard III.; 9 лютага 1344, Ландсгут, Баварыя — 13 студзеня 1363, Меран, Ціроль) — граф Ціроля і герцаг Верхняй Баварыі ў 1361 года з дынастыі Вітэльсбахаў.
Майнгард III | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Meinhard III. | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Маргарыта Маўльташ (1361 — 1363) | ||||||
Папярэднік | Людвіг V | ||||||
Пераемнік | Верхняя Баварыя была падзелена паміж Баварска-Ландсгуцкім і Баварска-Штраўбінгскім герцагствамі. | ||||||
|
|||||||
Сумесна з | Маргарыта Маўльташ (1361 — 1363) | ||||||
Папярэднік | Людвіг V | ||||||
Пераемнік | Рудольф IV | ||||||
Нараджэнне |
9 лютага 1344 |
||||||
Смерць |
13 студзеня 1363 (18 гадоў) |
||||||
Род | Вітэльсбахі | ||||||
Бацька | Людвіг V | ||||||
Маці | Маргарыта Маўльташ[d] | ||||||
Жонка | Маргарыта Аўстрыйская[d][1] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майнгард III быў сынам Людвіга V, герцага Баварыі, і Маргарыты Маўльташ, графіні Ціроля. Па матчынай лініі ён з’яўляўся апошнім прадстаўніком Гарыцка-Цірольскага дому.
У 1361 годзе, пасля смерці свайго бацькі, Майнгард III узышоў на прастол Верхняй Баварыі і стаў суправіцелем сваёй маці ў Ціролі. Паколькі Майнгард быў яшчэ маладым, вялікі ўплыў на яго аказвалі яго дзядзькі, герцагі Ніжняй Баварыі. Яго кіраванне, аднак, працягвалася нядоўга: у 1363 годзе Майнгард III нечакана памёр у сваёй цірольскай сталіцы.
Смерць сына падштурхнула графіню Маргарыту саступіць настойлівым патрабаванням аўстрыйскага герцага Рудольфа IV Габсбурга. Яна адраклася ад цірольскага прастола на яго карысць і, такім чынам, Ціроль увайшоў у склад Аўстрыйскай манархіі. Спробы Стэфана II, герцага Ніжняй Баварыі, сілай вярнуць графства Вітэльсбахам не ўвянчаліся поспехам: аўстрыйцы нанеслі паражэнне баварскім войскам, і Стэфан II быў вымушаны абмежавацца далучэннем верхнебаварскіх уладанняў Майнгарда II, прызнаўшы Ціроль уласнасцю Габсбургаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.