Касцёл Святога Мікалая (Свір)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Мікалая (Свір)map

Касцёл Святога Мікалая — рымска-каталіцкі храм у г.п. Свір, помнік эклектычнай архітэктуры з перавагай элементаў неабарока. Гісторыка-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Касцёл Святога Мікалая, Краіна ...
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Мікалая
Thumb
54°51′11″ пн. ш. 26°23′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль эклектыка, неабарока
Будаўніцтва 19031908 гады
Статус  Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000454шыфр 612Г000454
Стан Дзейнічае
Thumb
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Гісторыя

Пабудаваны ў 1908 годзе з цэглы на месцы храма, узведзенага у 1653 годзе і асвечанага ў 1680 годзе. У 1961 годзе закрыты савецкімі ўладамі.

У чэрвені 1990 годзе вернуты вернікам.

Архітэктура

Абнесены бутавай агароджай з убудаванымі ў яе капліцамі, абсаджаны радамі ліп і клёнаў. Дамінуе над прылеглай малапавярховай забудовай.

Касцёл ўяўляе сабой шасціслуповую трохнефную базіліку. У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуюць прыбудаваныя да тарцоў трансепта вежа-званіца і капліца з ліхтаром. Галоўны фасад двух’ярусны, раскрапаваны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі з пінаклямі па баках. У завяршэнні фасада шчыт з бакавымі валютамі і трохвугольным франтонам. Алтарны кубападобны аб’ём мае шчытавое завяршэнне. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя буйнымі пілястрамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстаныя стылізаваныя барочныя элементы, напрыклад, валюты, ліштвы паўцыркульных аконных праёмаў, пуцці, матывы архаічнай архітэктуры (пінаклі), ордарныя формы класікі (карынфскія калоны, кесоны, трыгліфы).

Thumb
Інтэр’ер касцёла.

Сцены інтэр’ера дэкарыраваныя карнізамі, фрэскавай размалёўкай, ляпнінай, разеткамі. Унутраная прастора перакрытая крыжовымі скляпеннямі. Купал над сяродкрыжжам абапіраецца на цэнтральныя слупы з дапамогай ветразяў. Алтарнае памяшканне адкрытае ў цэнтральны неф шырокай аркай з арнаментаваным імпастам. Цэнтральны неф асветлены паўкруглымі люкарнамі. Над уваходам размешчаныя хоры, пад алтаром — крыпта.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.