From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліхтар у архітэктуры — адкрытая бэлечная канструкцыя, якая вянчае будынак і служыць для асвятлення ці вентыляцыі.
Такога роду канструкцыі часам сустракаюцца ў сярэднявечных пабудовах (ліхтар кафедральнага сабора Ілі). Пазней пад словам ліхтар сталі разумець адкрыты верхні ярус вежы, што звязана з падабенствам гэтага архітэктурнага элемента з ліхтаром і выкарыстаннем яго ў якасці месцазнаходжання сігнальнага агню.
У архітэктуры Адраджэння і барока ліхтаром звалі маленькую купалападобную надбудову з дэкаратыўнымі аркадамі, якая часам выкарыстоўвалася для асвятлення памяшкання, але часцей выконвала дэкаратыўную функцыю.
Найбольш вядомымі саборамі з ліхтаром на купале з'яўляюцца кафедральны сабор Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі, Сабор Святога Пятра ў Рыме, Сабор Святога Паўла ў Лондане і Капітолій у Вашынгтоне.
Пад ліхтаром таксама разумеюць:
Ліхтар (архітэктура) на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.