Трыгліф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Трыгліф

Трыгліф (τρίγλυφος, ад tri-, у складаных словах — тры і glуphō — рэжу) — ў архітэктуры элемент фрыза дарычнага ордэра, які ўяўляе сабой вертыкальную каменную пліту з трохвугольнымі ў плане падоўжнымі жолабамі. Трыгліфы чаргуюцца з метопамі, якія маглі упрыгожвацца рэльефамі або жывапісам. Трыгліфы звычайна размяшчаюцца па восях калон і інтэркалумніяў і на канцах фрыза ў вуглах будынка.

Thumb
Трыгліф на фрызе дарычнага ордэра
Thumb
Трыгліф і метопа

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.