Remove ads
літаратуразнаўца, перакладчык і паэт From Wikipedia, the free encyclopedia
Валянцін Паўлавіч Таўла́й[2][3] (псеўд.: Усяслаў Барвінец, Янка Бунтар, Васіль, Ілюк Прышчэпа (з Я. Брылём), Паўлюк Сірата, В. Тарскі і інш.; 8 лютага (26 студзеня) 1914, Баранавічы — 27 красавіка 1947, Мінск) — беларускі паэт, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.
Валянцін Паўлавіч Таўлай | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1914[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 красавіка 1947[1] (33 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Галіна Валянцінаўна Таўлай |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, перакладчык, паэт, журналіст, літаратурны крытык, літаратар |
Гады творчасці | з 1928 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. Вучыўся ў польскай школе ў Лідзе, у той перыяд ён напісаў свой першы верш — «Верабейкі» («Wrobelki», на польскай мове)[4].
Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, у 1925 годзе выключаны за адмову запісацца палякам. У 1927—1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, у лютым 1928 года за ўдзел у арганізацыі вучнёўскай забастоўкі выключаны, пад паліцэйскім канвоем адпраўлены да бацькоў. За падпольную камсамольскую дзейнасць арыштаваны 28.8.1929, знаходзіўся ў зняволенні ў Слонімскай і Гродзенскай турмах (1929—1930).
З кастрычніка 1930 года ў БССР. У 1930—1932 гадах працаваў у Рэчыцы інструктарам райкама камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся на газетным аддзяленні літаратурнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У снежні 1932 года В. П. Таўлай накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Член Цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ ў Варшаве, адзін з фактычных рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку «Літаратурная старонка» — легальных неафіцыйных органаў КПЗБ у Вільні. Прадстаўнік ЦК КПЗБ у Цэнтры нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. У снежні 1933 адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. Арыштаваны 4 студзеня 1934 года пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Змешчаны ў турму ў Вілейцы[5]. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гродзенскі астрог.
У верасні 1939 года вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1941 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 года арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў[6].
З канца лета 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.
Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Друкавацца пачаў у 1928 годзе (газета «Сіла працы», Вільня). Як паэт-рэвалюцыянер фарміраваўся ў камуністычным падполлі (паэма «Непераможная» выдадзена на шапірографе, Вільня, 1928). У першым пасмяротным зборніку «Выбранае» (1947) змешчаны палымяныя паэтычныя цыклы астрожных вершаў («Лукішскія вершы», «Таварышу маёй вясны», «Бацьку») і паэм («Таварыш», «Песня пра сухар»). Раскрыў мужнае аблічча рэвалюцыянера 1930-х гадоў, характэрныя рысы якога — глыбокае лірычнае перажыванне і ўнутраная гатоўнасць высокага ахвяравання, асэнсаванне сутнасці пройдзеных змагарных шляхоў і барацьбы як усечалавечай праблемы разняволення свету, абнаўлення жыцця. Над паглыбленнем зместу вершаў і паэм працаваў усё творчае жьшцё, даводзячы іх да гранічнай мастацкай дасканаласці. Эстэтычны набытак В. Таўлая ўзнімаецца на ўзровень рэвалюцыйнай паэзіі свету[2].
Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу. Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш.
Яго імем названы вуліцы ў Баранавічах, Гродне, Лідзе і ў Маладзечне[7], бібліятэка ў горадзе Баранавічы[8].
У 1965 годзе ў Лідзе на доме, у якім у 1939—1941 гадах жыў Валянцін Таўлай, усталявана мемарыяльная дошка[9] У гонар Валянціна Таўлая на будынку рэдакцыі «Лідскай газеты» ў 2014 годзе ўрачыста адкрыта памятная дошка, зробленая па праекце мясцовага скульптара Рычарда Грушы[4].
У 2014 годзе беларускай поштай выпушчаны канверт, прысвечаны Валянціну Таўлаю.
Дачка Галіна Валянцінаўна Таўлай (нар. 1946), этнамузыколаг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.