Remove ads
гістарычная паэма Янкі Купалы From Wikipedia, the free encyclopedia
«Бандароўна» — паэма Янкі Купалы, завершаная 24 чэрвеня 1913 года. Першая з паэм, напісаных Янкам Купалам улетку 1913 года ў Акопах. Упершыню надрукаваная ў газеце «Наша Ніва» 19 ліпеня 1913 года. Чарнавы аўтограф паэмы з закрэсленым аўтарскім прысвячэннем: «Паўліне Мядзёлцы» захоўваецца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы.[1]
«Бандароўна» | |
---|---|
| |
Жанр | паэма |
Аўтар | Янка Купала |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1913 |
Дата першай публікацыі | 1913 |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
У аснове сюжэту паэмы — тры варыянты народнае песні пра Бандароўну, запісаныя на Гарадзеншчыне, Ашмяншчыне і Случчыне.[2] Моцны матывамі гераізацыі, гарадзенскі варыянт твора ўяўляе сабой гістарычную песню аб пагібелі сумленнай прыгажуні Бандароўны. У ашмянскім і слуцкім варыянтах расповяд пра Бандароўну — гэта сямейна-побытавая песня маралізатарскага зместу.[1]
Асноўныя сюжэтныя звенні паэмы ўзятыя з гарадзенскага варыянту, вядомага яшчэ па запісах Я.Чачота.[3] Гродзенскі варыянт абумовіў і рытміка-інтанацыйную аснову паэмы, якая стала адным з класічных узораў засваення Купалам фальклорнае спадчыны, ідэйна-мастацкага яе асэнсавання і пераўтварэння ў новую ідэйна-эстэтычную каштоўнасць. Акцэнты асуджэння Бандароўны як нявернай палюбоўніцы пана ўзятыя з ашмянскага і слуцкага варыянтаў, як і шэраг сюжэтных элементаў і матываў, асабліва выкарыстаных для характарыстыкі вобразу пана Патоцкага.[1]
«Дужы ты з сваім багаццем, |
Я. Купала
З паэмы «Бандароўна» |
Па сваёй форме паэма — гераічнае паданне, песня-сага. На аснове сюжэтных вузлоў, вобразаў і матываў усіх трох варыянтаў народнае песні Я.Купала заглыбіў пачатковы сюжэт фальклорнае першакрыніцы сацыяльна, псіхаэмацыянальна, нязмерна ўзмацніў яго экспрэсію. Паэма ўяўляе сабой нацыянальны эпас героікі з апафеозам гераічнай смерці і справядлівай помсце, з узвялічэннем і паэтызацыяй цнатлівасці і гордае непакорнасці, з услаўленнем народу-бунтара. У аснову паэмы аўтар паклаў не канфлікт паміж героямі, як у народных песнях пра Бандароўну, а канфлікт паміж народам і прыгнятальнікам, паміж тыранам і свабодай.[1]
Аўтар захаваў народна-песенны прыём зацікаўленага, але старонняга апявання падзей і лёсу. Пры гэтым Я.Купала не ўхіляўся ад увядзення ў плынь аб'ектывізаванага апявання элементаў суб'ектыўнага суперажывання з гераіняй. Эмацыянальная сіла паэмы ў багацці паэтычных фарбаў. Яна ўвабрала ў сябе як традыцыйна-народную фальклорную вобразнасць, так і арыгінальную, характэрную Купалу рамантыку. Аўтар выкарыстаў у паэме традыцыйна-народныя выслоўі, устойлівыя словазлучэнні, паэтычныя формулы, характэрныя народнай казцы або гутаркавай мове. Шырока ўведзены ў паэму прыём паралелізму.[1]
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазіцыйнага пабудавання і стылю… паэм [«За што», «На куццю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры еўрапейскай. Андрэй Вазнясенскі[4] |
На рускую мову паэму пераклалі А. Пракоф'еў і С. Родаў, на ўкраінскую — А. Малышка, Т. Масэнка. Ілюстравалі паэму Ф. Бараноўскі, М. Басалыга, М. Бельскі, Ю. Герасіменка, А. Кашкурэвіч, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў твору Г. Гарэлава напісала сімфанічную паэму.[1] Вобразы паэмы ляглі ў аснову спектаклю «Янка Купала. Кругі раю» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.