Міхась Бельскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міхась Бельскі, поўнае імя Міхаіл Лявонцьевіч Бельскі (21 верасня 1921, Сянно — 29 красавіка 1988) — беларускі мастак, графік.[1]
Міхась Бельскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1988 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Месца працы | |
Жанр | станковая графіка[d] і кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
Скончыў Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча (1941). У 1941—1945 гадах удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946—1952 гадах навучаўся ў Кіеўскім мастацкім інстытуце ў І. Пляшчынскага і А. Шаўкуненкі. Удзельнічаў у мастацкіх выставах у Кіеве з 1947 года.[2] Вучань Васіля Касіяна, Таццяны Яблонскай, Георгія Меліхава. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1952—1956). Больш за трыццаць гадоў выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (1956—1987). Член Саюзу мастакоў БССР з 1954 года.[3]
Творчасць
Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі ў тэхніцы акварэлі, афорту, літаграфіі і ксілаграфіі[3]. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—1980). Выканаў ілюстрацыі да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я. Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—1959), «Хто робіць пагоду» М. Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І. Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М. Лобана (1981) і інш.
Выбраныя працы
- «Халодны дзень» (1953, акварэль)
- «Зямля сялянам» (1957, гістарычны музей, Мінск)
- «Стары і новы Мінск» (1959, мастацкі музей, Мінск)
- «Стары Мінск» (трыпціх, 1979, каляровая папера, вугаль, гуаш)
- Ілюстрацыі да кніг А. Капыленкі «Петраградскі хлопчык» (1950), М. Лужаніна «Хто робіць надвор’е», П. Яршова «Канёк-гарбунок» (1954)[2]
Купаліяна
Ілюстрацыі да вершаў Янкі Купалы
- «Алеся»
- «Восень» («Эй, восень, восень…»)
- «Дзве сястры»
- «Кароль»
- «Крыжы»
- «На старую ноту»
- «Не кляніце мяне»
- «Партызаны»
- «Песня сіроткі»
- «Праз вайну»
- «Ці ты ўзойдзеш калі, сонца»[4]
Ілюстрацыі да паэм Янкі Купалы
Іншыя працы
- Партрэт Янкі Купалы (акварэль)
- «Хата Луцэвічаў у вёсцы Вязынка» (1952)[4]
Зноскі
- Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(недаступная спасылка). Галерэя «Альбіён» (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 кастрычніка 2013.
- Бельский Михаил Леонтьевич (1921–1988)(недаступная спасылка). Галерея Леонида Шишкина (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2011. Праверана 6 кастрычніка 2013.
- Выстава «Класіка графікі» . вебсайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (2011). Праверана 10 мая 2013.(недаступная спасылка)
- М. Шавыркін Бельскі, Міхаіл // Янка Купала : Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: БелСЭ, 1986. — С. 87.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.