Remove ads
амерыканскі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўраам Лінкальн[10] (англ.: Abraham Lincoln [ˈeɪbrəhæm ˈlɪŋkən]; 12 лютага 1809 — 15 красавіка 1865) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 16-ы Прэзідэнт ЗША (1861—1865) і першы ад Рэспубліканскай партыі. Пракламацыя Лінкальна пра вызваленне рабоў на тэрыторыі Канфедэрацыі ад 22 верасня 1862 года стала асновай для 13-й папраўкі да амерыканскай канстытуцыі, прынятай у 1865 годзе, якая скасавала рабства ў ЗША. Забіты падасланым змоўшчыкамі забойцам.
Аўраам Лінкальн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Abraham Lincoln | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | John Henry[d] | ||||||
Пераемнік | Thomas L. Harris[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Бюкенен | ||||||
Пераемнік | Эндру Джонсан | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Джэймс Бюкенен | ||||||
Пераемнік | Уліс Сімсан Грант | ||||||
Нараджэнне |
12 лютага 1809[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 красавіка 1865[1][5][…] (56 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Lincoln family[d] | ||||||
Бацька | Thomas Lincoln[d] | ||||||
Маці | Nancy Hanks Lincoln[d] | ||||||
Жонка | Мэры Тод Лінкальн[7] | ||||||
Дзеці | Эдвард Бейкер Лінкальн[d][7][8], Тэд Лінкальн[d][9][7][…], Роберт Тод Лінкальн[7][8] і Уільям Лінкальн[d][7][8] | ||||||
Веравызнанне | баптызм і ітсізм | ||||||
Партыя |
|
||||||
Аўтограф | |||||||
Род войскаў | Illinois National Guard[d] | ||||||
Званне | captain[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амерыканскі нацыянальны герой, адзін з найбольш шанаваных прэзідэнтаў ЗША[11][12]. У яго гонар названы горад Лінкальн у штаце Небраска, партрэт выяўлены на банкноце наміналам у 5 амерыканскіх долараў.
Нарадзіўся ў сям’і непісьменных фермераў — Томаса Лінкальна і Нэнсі Хэнкс, якія жылі ў невялікай хаце на ферме Сінкінг-Спрынг акругі Гардзін штата Кентукі[13]. Дзед па бацькаўскай лініі Аўраам, у імя якога назвалі хлопчыка, калісьці перавёз сваю сям’ю ў Кентукі з Вірджыніі[14][15], трапіў у засаду і загінуў падчас рэйду супраць індзейцаў у 1786 годзе[15]. Маці Лінкальна — Нэнсі, нарадзілася ў Заходняй Вірджыніі, потым разам са сваёй маці перабралася ў Кентукі, дзе пазнаёмілася з Томасам Лінкальнам[16]. Да часу нараджэння Аўраама, бацька валодаў дзвюма фермамі агульнай плошчай каля 500 гектараў, некалькімі будынкамі ў горадзе, вялікай колькасцю быдла і коней, быў адным з самых заможных людзей у акрузе[14][17]. Аднак у 1816 годзе Томас страціў усе свае землі ў судовых справах праз юрыдычныя памылкі ў правах на ўласнасць[18].
Сям’я перабіраецца на поўнач, у Індыяну, асвойваць свабодныя землі. Лінкальн пазней адзначыў, што асноўнай прычынай былі юрыдычныя праблемы з зямлёй, але часткова і сітуацыя з рабствам на Поўдні[18]. У дзевяць гадоў Аўраама памерла маці[19], старэйшая сястра Сара ўзяла на сябе адказнасць догляду, пакуль бацька жаніўся паўторна ў 1819 годзе на ўдаве Сары-Буш Джонстан[20].
Мачаха, мела траіх дзяцей з першага шлюбу, неўзабаве зблізілася з малым Аўраамам, які стаў зваць яе мамай[21]. Да дзесяці гадоў Аўраам не любіў працу традыцыйную ладу жыцця прыгранічнага краю, некаторыя ў сям’і і суседзі лічылі яго гультаём[22][23]. Пазней ён рабіў усё што трэба, браў удзел у палявых работах, пазней падзарабляў на пошце, лесасекам, каморнікам і лодачнікам. Асабліва добра яму давалася колка дроў. Палявання і лову рыбы пазбягаў з маральных перакананняў[23]. Да 21-гадовага ўзросту паводле традыцыі аддаваў бацьку ўсе заробкі ад працы па-за сваёй гаспадаркай[19].
Тым жа часам Лінкальн усё болей аддаляўся ад бацькі, у прыватнасці бо ў таго не было адукацыі. Аўраам быў першым у сям’і, хто навучыўся пісаць і лічыць, хоць, як сам згадваў, наведваў школу не больш за год праз патрэбу дапамагаць сям’і. З дзяцінства і на ўсё жыццё захапіўся кнігамі[24].
Дэніс, сябар дзяцінства, пазней пісаў:
«Пасля таго, як Эйбу стала 12 гадоў, не было выпадку, каб я бачыў яго без кнігі ў руках… Па начах у хаце ён перакульваў крэсла, засланяў ім святло, садзіўся на рэбра і чытаў. Гэта было проста дзіўна, каб хлопец мог гэтулькі чытаць»[25].
У дзяцінстве Лінкальн прачытаў Біблію, «Рабінзона Круза», «Гісторыю Джорджа Вашынгтона», байкі Эзопа[25][24]. Апроч гэтага, дапамагаў суседзям пісаць лісты, практыкуючы такім чынам граматыку і стылістыку. Часам ён нават хадзіў за 30 міль у суд, каб паслухаць выступы адвакатаў[26].
У 1830 годзе сям’я зноў пераехала і паўналетні Аўраам вырашыў пачаць самастойнае жыццё. Знайшоў часовую працу па якой плаваў уніз па Місісіпі і пабываў у Новым Арлеане, дзе наведаў нявольніцкі рынак і на ўсё жыццё захаваў непрыязь да рабства. Неўзабаве пасяліўся ў вёсцы Нью-Сэйлем у штаце Ілінойс. Там увесь вольны час прысвячаў самаадукацыі і заняткам з настаўнікам мясцовай школы[27].
Па начах чытаў кнігі пры святле лучыны.
У 1832 годзе Лінкальн балатаваўся ў Заканадаўчы Сход Ілінойса, але не быў абраны. Пасля гэтага пачаў сістэматычную вучобу, спачатку хацеў стаць кавалём, а пасля знаёмства з міравым суддзём стаў вывучаць права. Тым жа часам разам з кампаньёнам спрабаваў зарабляць у краме, але справы ішлі блага. Сэндберг, аўтар папулярнай біяграфіі прэзідэнта, піша:
«…Лінкальн займаўся тым, што чытаў і марыў. У яго не было ніякіх спраў, і ён мог днямі сядзець са сваімі думкамі, ніхто не адрываў яго. Пад гэтай вонкавай нерухомасцю праходзіла разумовае і маральнае саспяванне, павольнае і няўхільнае»[28].
У 1832 годзе ў Ілінойсе ўзнялося паўстанне індзейцаў, якія не хацелі пакідаць родныя месцы і перасяляцца на захад, за раку Місісіпі. Лінкальн уступіў у апалчэнне, быў абраны капітанам, але ў баявых дзеяннях удзелу не браў. У 1833 годзе Лінкальн прызначаны паштмайстрам у Нью-Сэйлеме. Дзякуючы гэтаму меў больш вольнага часу і прысвячаў яго заняткам. Новая праца дазваляла перад адпраўкай чытаць газеты палітычнага зместу.
У канцы 1833 года Лінкальн атрымаў пасаду каморніка. Для гэтай працы цягам шасці тыдняў пільна вывучаў «Тэорыю і практыку тапаграфічнай справы» Гібсана і «Курс геаметрыі, трыганаметрыі і тапаграфіі» Флінта[29].
У гады жыцця ў Нью-Сэйлеме Лінкальну часта даводзілася пазычаць грошы. Сваёй звычкай пунктуальна вяртаць пазыкі ён заслужыў адну з самых вядомых сваіх мянушак — «Сумленны Эйб».
У 1835 годзе 26-гадовы Лінкальн абраны ў Заканадаўчы Сход Ілінойса, дзе далучыўся да вігаў. Калі Лінкальн пачынаў палітычную кар’еру, Прэзідэнтам ЗША быў Эндру Джэксан, Лінкальн падтрымліваў яго апору ў палітыцы на народ, але не падтрымліваў адмовы федэральнага цэнтра ад рэгулявання эканамічнага жыцця штатаў. Пасля сесіі Схода ён яшчэ больш ранейшага ўзяўся за вывучэнне права. Вывучыўся самастойна, у 1836 годзе здаў экзамен на званне адваката. У 1836 годзе ў Заканадаўчым Сходзе Лінкальн дамогся пераносу сталіцы штата з Вандэйліі ў Спрынгфілд, куды ў 1837 годзе і сам пераехаў. Там, разам з Уільямам Батлерам, заснаваў фірму «Сцюарт і Лінкальн». Малады заканадавец і адвакат неўзабаве набыў аўтарытэт сваімі здольнасцям прамоўцы і бездакорнай рэпутацыяй. Нярэдка не браў ганарары ў незаможных грамадзян, якіх бараніў у судзе; ездзіў у розныя канцы штата, каб дапамагчы людзям у разборах цяжбаў. Пасля забойства выдаўца абаліцыянісцкай газеты ў 1837 годзе Лінкальн выступіў з першай прынцыповай прамовай у ліцэі «Маладых людзей» у Спрынгфілдзе, у ёй падкрэсліў каштоўнасці дэмакратыі, канстытуцыі і спадчыны «бацькоў-заснавальнікаў».
У 1840 годзе Лінкальн пазнаёміўся з Мэры Тод, дзяўчынай з Кентукі (1818—1882) і 4 лістапада 1842 года яны пажаніліся. У Аўрама і Мэры нарадзілася чатыры сыны, з іх толькі старэйшы — Роберт Лінкальн пражыў доўга (1.8.1843-26.7.1926). Іншыя — Эдвард Лінкальн (10.3.1846-1.2.1850), Уільям Лінкальн (21.12.1850-20.2.1862), Томас Лінкальн (4.4.1853-16.7.1871).[30][31][32][33]
У 1846 годзе Лінкальн абраны членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса на 1847—1849 гады ад партыі вігаў. Актыўна выступаў супраць дзеянняў прэзідэнта Джэймса Полка ў амерыкана-мексіканскай вайне, лічачы яе неапраўданай агрэсіяй Злучанымі Штатамі. Аднак Лінкальн галасаваў за вылучэнне Кангрэсам сродкаў на армію, на матэрыяльнае забеспячэнне салдат-інвалідаў, жонак, якія страцілі мужоў. Таксама падтрымваў наданне выбарчых правоў жанчынам. Спачуваў абаліцыяністам і быў праціўнікам рабства, але не прызнаваў крайніх мер, выступаў за паступовае вызваленне рабоў, бо цэласць Саюза ставіў вышэй за іх вызваленне.
Непрыманне папулярнай амерыкана-мексіканскай вайны пашкодзіла рэпутацыі Лінкальна ў Ілінойсе, таму ён вырашыў не перабірацца ў Палату прадстаўнікоў. У 1849 годзе Лінкальну прапанавалі месца сакратара тады яшчэ тэрыторыі Арэгон, але гэта азначала б канец кар’еры ў Ілінойсе, таму ён адмовіўся ад прызначэння[34]. Лінкальн адышоў ад палітычнай дзейнасці і наступныя гады займаўся юрыдычнай практыкай, стаў адным з вядучых адвакатаў Ілінойса, быў юрыскансультам чыгункі «Ілінойс Сэнтрал». На працягу 23 гадоў юрыдычнай кар’еры Лінкальн браў удзел у 5100 справах, без уліку незарэгістраваных, разам з партнёрамі выступаў перад Вярхоўным судом штата больш за 400 разоў.
У 1856 годзе, як і многія былыя вігі, далучыўся да створанай у 1854 годзе Рэспубліканскай партыі, якая выступала супраць рабаўладання, і ў 1858 годзе высунуты ад партыі кандыдатам на месца ў Сенаце ЗША. На выбарах яго сапернікам быў дэмакрат Стывен Дуглас. Дэбаты паміж Лінкальнам і Дугласам, падчас якіх абмяркоўвалася пытанне пра рабаўладанне, мелі шырокі розгалас, некаторыя назвалі гэтыя дэбаты спрэчкай паміж «маленькім гігантам» (Дуглас) і «вялікім малакасосам» (Лінкальн). Лінкальн не быў абаліцыяністам, але выступаў супраць рабства з маральных перакананняў. Лічыў рабства безумоўным злом для аграрнай эканомікі Поўдня. Спрабуючы аспрэчыць аргументы Дугласа, які вінаваціў свайго саперніка ў радыкалізме, Лінкальн заявіў, што не выступае за наданне неграм палітычных і грамадзянскіх праў і міжрасавыя шлюбы, бо па яго думку фізічныя адрозненні паміж белай і чорнай расай і перавага першай ніколі не дазволіць «ім суіснаваць ва ўмовах сацыяльнай і палітычнай роўнасці»[35]. Пытанне пра рабаўладанне, на яго думку, было кампетэнцыяй асобных штатаў і федэральны ўрад не мае канстытуцыйнага права ўмешвацца ў гэту праблему. Разам з тым Лінкальн цвёрда выступаў супраць пашырэння рабства на новыя тэрыторыі, што падрывала асновы рабаўладання, бо яго экстэнсіўны характар патрабаваў асваення зямель Захаду. На выбарах перамог Стывен Дуглас, але антырабаўладальніцкая прамова Лінкальна «Дом падзелены», у якой ён абгрунтаваў немагчымасць далейшага існавання краіны ў стане «паўрабства і паўволі», стала шырокавядомай у ЗША і стварыла аўтару рэпутацыю барацьбіта супраць рабства.
У кастрычніку 1859 года на Поўдні ўзнялася паўстанне Джона Браўна, які захапіў урадавы арсенал і планаваў далучыць да паўстання рабоў на Поўдні. Атрад Браўна быў блакаваны арміяй і знішчаны. Лінкальн асудзіў дзеянні Браўна як спробу гвалтоўнага рашэння пытання рабаўладання.
Умераныя пазіцыі ў пытанні рабства вызначылі абранне Лінкальна як кампраміснага кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 1860 года. Паўднёвыя штаты пагражалі ў выпадку перамогі рэспубліканцаў выйсці са складу Саюза. Абедзве партыі, дэмакратычная і рэспубліканская, вялі каштоўнаснае змананне, якое і ўвасаблялі кандыдаты. Асоба Лінкальна асацыявалася ў амерыканцаў з працавітасцю, сумленнасцю, сацыяльнай мабільнасцю. Выхадзец з народа, ён быў чалавекам, які «зрабіў сябе сам». 6 лістапада 1860 года ўдзел у выбарах упершыню ў іх гісторыі перавысіў 80 % выбаршчыкаў. Лінкальн, шмат у чым праз раскол у Дэмакратычнай партыі, якая высунула двух кандыдатаў, стаў Прэзідэнтам ЗША, першым ад Рэспубліканскай партыі. Перамог на выбарах, галоўным чынам, за кошт падтрымкі Поўначы. У дзевяці паўднёвых штатах імя Лінкальна наогул не было ў бюлетэнях, на Поўдні ён перамог толькі ў 2 акругах з 996.
Лінкальн быў праціўнікам распаўсюду рабства на новыя тэрыторыі і яго перамога на выбарах яшчэ больш падзяліла амерыканскі народ. Яшчэ да інаўгурацыі 7 паўднёвых штатаў па ініцыятыве Паўднёвай Караліны абвясцілі пра свой выхад са складу ЗША. Верхні Поўдзень (Дэлавэр, Мэрыленд, Віргінія, Паўночная Караліна, Тэнэсі, Кентукі, Місуры і Арканзас) спачатку адхілілі зварот сепаратыстаў, але неўзабаве далучыліся да мяцяжу. Дзейны прэзідэнт Джэймс Б’юкенен і абраны прэзідэнт Лінкальн адмовіліся прызнаць сэцэсію. У лютым 1861 года канстытуцыйны кангрэс у Мантгомеры (Алабама) абвясціў стварэнне Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі, а яго прэзідэнтам абраны Джэферсан Дэвіс, які прыняў прысягу ў тым жа месяцы. Сталіцай Канфедэрацыі абвешчаны Рычманд.
Лінкальн пазбег запланаванага забойства ў Балтымары і 23 лютага 1861 года на спецыяльным цягніку прыбыў у Вашынгтон. Падчас інаўгурацыі 4 сакавіка сталіца была запоўнена войскамі, якія забяспечвалі парадак. У сваёй прамове Лінкальн сказаў:
Я лічу, што з пункту гледжання ўніверсальнага права і Канстытуцыі саюз штатаў вечны. Вечнасць, нават калі яна не выяўлена проста, маецца на ўвазе Асноўным законам усіх дзяржаўных форм кіравання. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што ніякая сістэма кіравання як такая ніколі не мела ў сваім Асноўным законе палажэння пра спыненне ўласнага існавання…
І зноў, калі Злучаныя Штаты з’яўляюцца не сістэмай кіравання ва ўласным сэнсе слова, а асацыяцыяй штатаў, заснаванай проста на дамове, ці можа яна, як дамова, быць мірна скасавана меншай колькасцю бакоў, чым было пры яе стварэнні? Адзін бок — удзельніца дамовы можа парушыць яго, то бок разарваць, але хіба не патрабуецца згоды ўсіх, каб законна скасаваць яго дзеянне?
Зыходзячы з гэтых агульных прынцыпаў, мы прыходзім да сцвярджэння, што з юрыдычнага пункту погляду Саюз вечны, і гэта пацвярджаецца гісторыяй самога Саюза. …Адсюль вынікае, што ніводзін са штатаў не мае права асобна па ўласнай ініцыятыве выйсці са Саюза, што прыманыя з гэтай мэтай рашэнні і пастановы не маюць юрыдычнай сілы і акты гвалту, здзейсненныя ў межах кожнага штата (ці штатаў), скіраваныя супраць Урада Злучаных Штатаў, набываюць у залежнасці ад акалічнасцяў паўстанцкі ці рэвалюцыйны характар[36].
У сваёй прамове Лінкальн таксама заявіў, што ў яго «няма ніякіх намераў проста ці ўскосна ўмешвацца ў функцыянаванне інстытута рабства ў тых штатах, дзе яно ёсць»: «Я лічу, што не маю законнага права рабіць гэта, і я не схільны рабіць гэта». Лінкальн заклікаў да мірнага развязання канфлікту і аднаўлення адзінства Злучаных Штатаў. Аднак, выхад паўднёвых штатаў ужо быў ажыццёўлены і Канфедэрацыя актыўна рыхтавалася да ваенных дзеянняў. Пераважная большасць прадстаўнікоў паўднёвых штатаў у Кангрэсе ЗША пакінулі яго і перайшлі на бок Поўдня.
Пасля заступлення на пасаду Лінкальн скарыстаўся пратэкцыянісцкай сістэмай раздачы пасад. Ужо вясной 1861 года на 80 % раней занятых дэмакратамі пасад заступілі рэспубліканцы. Пры фарміраванні ўрада Лінкальн уключыў у яго сваіх супернікаў, пасаду Дзяржаўнага сакратара ЗША атрымаў Уільям Сьюард, міністра юстыцыі — Эдвард Бэйтс, міністра фінансаў — Салман Чэйз.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.