Мэры Тод Лінкальн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэры Тод Лінкальн

Мэры Эн Тод Лінкальн (англ.: Mary Ann Todd Lincoln, 13 снежня 1818 — 16 ліпеня 1882) — жонка 16-га прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна, першая лэдзі ЗША з 1861 па 1865 год.

Хуткія факты Мэры Тод Лінкальн, першая лэдзі ЗША ...
Закрыць

У 1861 Аўраам Лінкальн уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША. У якасці першай лэдзі Мэры выдаткавала шмат часу на мадэрнізацыю Белага дома. Таксама падчас Грамадзянскай вайны яна часта рабіла паездкі па шпіталях, дзе наведвала параненых салдат. Мэры Лінкальн выступала супраць рабства і падтрымлівала палітыку свайго мужа ў дачыненні да захавання саюза.

Праз пяць дзён пасля заканчэння вайны, 14 красавіка 1865 года, Аўраам Лінкальн быў застрэлены на спектаклі ў тэатры Форда. Жонка, якая знаходзілася побач з мужам падчас прадстаўлення, так і не змагла акрыяць пасля трагедыі. У 1875 годзе сын Роберт змясціў яе ў псіхіятрычную клініку. Рэшту жыцця Мэры Лінкальн правяла ў Францыі. Памерла яна ў 1882 годзе ва ўзросце 63 гадоў.

Зноскі

1. Caroli B. B. Mary Todd Lincoln // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Mary Ann Todd // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Pas L. v. Genealogics — 2003.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage Праверана 2 студзеня 2022.

Спасылкі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.