Remove ads
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршая лэ́дзі ЗША — тытул гаспадыні Белага дома. Традыцыйна абавязкі гаспадыні выконвае жонка прэзідэнта ЗША, але часам гэты тытул прысвойваўся жанчыне, якая жонкай главы дзяржавы не з'яўлялася — у выпадку, калі прэзідэнт быў халасты ці аўдавеў, або калі жонка не магла выконваць абавязкі першай лэдзі. Гэты тытул не прадугледжвае выбараў і ніякіх афіцыйных службовых абавязкаў. Тым не менш, першая лэдзі прысутнічае на многіх афіцыйных цырымоніях і дзяржаўных мерапрыемствах, як у суправаджэнні прэзідэнта, так і замест яго. Традыцыйна, гаспадыня Белага дома не мае іншай працоўнай занятасці на працягу выканання сваіх абавязкаў[1]. У кола яе абавязкаў таксама ўваходзіць клопат аб усіх цырымоніях Белага дома. У першай лэдзі ёсць свой штат служачых, уключаючы грамадскага сакратара Белага дома, кіраўніка штату працаўнікоў, прэс-сакратара, галоўнага фларыста, шэф-повара. Офіс першай лэдзі з'яўляецца падраздзяленнем Выканаўчага офіса Прэзідэнта.
Першая лэдзі ЗША | |
---|---|
Пасаду займае Джыл Байдэн з 20 студзеня 2021 года | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Белы дом |
Тэрмін паўнамоцтваў | 4 года |
Першы на пасадзе | Марта Вашынгтон |
Паводле бібліятэкі Белага дома і Нацыянальнай бібліятэцы першых лэдзі , усяго было 45 першых лэдзі і 46 тытулаў першай лэдзі. Такое разыходжанне ўзнікла з-за таго, што Гровер Кліўленд быў прэзідэнтам двойчы ў розны час і лічыцца адначасова 22-м і 24-м прэзідэнтам, яго жонка Флорэнс Фолсам Кліўленд таксама была палічана двойчы. Пасля інаўгурацыі Барака Абамы 20 студзеня 2009 года, яго жонка Мішэль Абама стала 46-й першай лэдзі, змяніўшы на гэтай пасадзе Лору Буш, жонку Джорджа Буша-малодшага.
Самай першай лэдзі ЗША была Марта Вашынгтон, жонка Джорджа Вашынгтона. У прэзідэнтаў Джона Тайлера і Вудра Вільсана было па дзве першыя лэдзі, абодва яны ажаніліся двойчы на працягу прэзідэнцкага тэрміну.
З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра былі маладзейшыя за жонак: Джордж Вашынгтон, Мілард Філмар, Бенджамін Гарысан і Уорэн Гардзінг.
Жонкі чатырох прэзідэнтаў памерлі раней, чым іх мужы прынялі прысягу, але яны ўсё адно лічацца першымі лэдзі: Марта Джэферсан, жонка Томаса Джэферсана; Рэйчэл Джэксан, жонка Эндру Джэксана; Ханна Ван Бюрэн, жонка Марціна Ван Бюрэна; і Элен Артур, жонка Чэстэра А. Артура.
Харыет Лэйн, пляменніца Джэймса Б'юкенена, была адзінай афіцыйнай першай лэдзі, якая не была ў шлюбе з прэзідэнтам, аднак неафіцыйна абавязкі першай лэдзі выконвала Долі Мэдысан. Эмілі Донельсан і Сара Ёрк Джэксан былі неафіцыйнымі першымі лэдзі падчас прэзідэнцтва Эндру Джэксана. Чэлсі Клінтан неафіцыйна выконвала абавязкі першай лэдзі падчас выбарчай кампаніі яе маці і на працягу тэрміну яе паўнамоцтваў у Сенаце падчас прэзідэнцтва Біла Клінтана.
Тытул «першая лэдзі» ўпершыню быў выкарыстаны ў панегірыку Джэймса Мэдысана, прысвечаным Долі Мэдысан. Аднак у афіцыйны абарот тэрмін увайшоў толькі пасля з'яўлення ў Белым Доме Харыет Лэйн.
У 2007 годзе Манетны двор ЗША пачаў выпускаць набор залатых манет з партрэтамі першых лэдзі на аверсе[2]. Калі ў прэзідэнта не было жонкі, на аверсе была намалявана эмблема свабоды як на манетах, якія былі ў той час у абароце, а на рэверсе — эмблема з выявай прэзідэнта. Такімі манетамі з'яўляюцца манеты першых лэдзі Томаса Джэферсана, Эндру Джэксана, Марціна Ван Бюрэна і Джэймса Б'юкенена. На манеце першай лэдзі Чэстэра Артура намалявана суфражыстка Эліс Пол[3].
Першая лэдзі | Гады жыцця | Дата рэгістрацыя шлюбу | Муж | Пачатак працы у Белым Доме |
Заканчэнне працы у Белым Доме | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Марта Вашынгтон[4][5] (народжаная — Дэндрыдж) |
нар. 02.06.1731 пам. 22.05.1802 |
06.01.1759 | Джордж Вашынгтон | — | — | |
2 | Эбігейл Адамс[6][7] (народжаная — Сміт) |
нар. 11.11.1744 пам. 28.10.1818 |
25.10.1764 | Джон Адамс | 04.03.1797 | 04.03.1801 | |
3 | Марта Джэферсан Рэндальф[8][9] (народжаная — Уэйльс) |
нар. 19.10.1748 пам. 06.09.1782 |
01.01.1772 | Томас Джэферсан | — | — | |
4 | Долі Мэдысан[10][11] (народжаная — Пейнэ) |
нар. 20.05.1768 пам. 12.07.1849 |
14.09.1794 года | Джэймс Мэдысан | 04.03.1809 | 04.03.1817 | |
5 | Элізабет Манро[12][13] (народжаная — Кортрайт) |
нар. 30.06.1768 пам. 23.09.1830 |
16.02.1786 | Джэймс Манро | 04.03.1817 | 04.03.1825 | |
6 | Луіза Адамс[14][15] (народжаная — Джонсан) |
нар. 12.02.1775 пам. 15.05.1852 |
26.07.1797 | Джон Куінсі Адамс | 04.03.1825 | 04.03.1829 | |
- | Эмілі Тэнесі Донельсан[16] (Пляменніца прэзідэнта) |
нар. 01.07.1807 пам. 19.12.1836 |
- | Эндру Джэксан | 04.03.1829 | 19.12.1836 | |
- | Сара Ёрк Джэксан[16] (Пляменніца прэзідэнта) |
нар. 16.07.1803 пам. 23.08.1887 |
- | Эндру Джэксан | 19.12.1836 | 04.03.1837 | |
7 | Рэйчэл Джэксан[17][18] (народжаная — Донелсан) |
нар. 15.06.1767 пам. 22.12.1828 |
07.01.1794 | Эндру Джэксан | — | — | |
8 | Ханна Ван Бюрэн[19][20] (народжаная — Хоэс) |
нар. 08.03.1783 пам. 05.02.1819 |
21.02.1807 | Марцін Ван Бюрэн | — | — | |
9 | Ганна Гарысан[21][22] (народжаная — Татхіл Сімс) |
нар. 25.07.1775 пам. 25.02.1864 |
22.11.1795 | Уільям Генры Гарысан | 04.03.1841 | 04.04.1841 | |
10 | Летыцыя Крысціян Тайлер[23][24] (народжаная — Крысціян) |
нар. 12.11.1790 пам. 10.09.1842 |
29.03.1813 | Джон Тайлер | 04.04.1841 | 10.09.1842 | |
11 | Джулія Тайлер[25][26] (народжаная — Гардзінер) |
нар. 23.07.1820 пам. 10.07.1889 |
26.06.1844 | 26.06.1844 | 04.03.1845 | ||
12 | Сара Чылдрэс Полк[27][28] (народжаная — Чылдрэс) |
нар. 04.09.1803 пам. 14.08.1891 |
01.01.1824 | Джэймс Нокс Полк | 04.03.1845 | 04.03.1849 | |
13 | Маргарэт Тэйлар[29][30] (народжаная — Мэкал Сміт) |
нар. 21.09.1788 пам. 14.08.1852 |
21.06.1810 | Закары Тэйлар | 04.03.1849 | 09.07.1850 | |
14 | Эбігейл Філмар[31][32] (народжаная — Паўэр) |
нар. 13.03.1798 пам. 30.03.1853 |
05.02.1826 | Мілард Філмар | 09.07.1850 | 04.03.1853 | |
15 | Джэйн Пірс[33][34] (народжаная — Мінс Эплтан) |
нар. 12.03.1806 пам. 02.12.1863 |
19.11.1834 | Франклін Пірс | 04.03.1853 | 04.03.1857 | |
16 | Харыет Лэйн[35][36] (Пляменніца прэзідэнта) |
нар. 09.05.1830 пам. 03.07.1903 |
— | Джэймс Б’юкенен | 04.03.1857 | 04.03.1861 | |
17 | Мэры Тод Лінкальн[37][38] (народжаная — Тод) |
нар. 13.12.1818 пам. 16.07.1882 |
04.11.1842 | Аўраам Лінкальн | 04.03.1861 | 15.04.1865 | |
18 | Эліза Мак-Кардл-Джонсан[39][40] (народжаная — Мак-Кардл) |
нар. 04.10.1810 пам. 15.01.1876 |
17.05.1827 | Эндру Джонсан | 15.04.1865 | 04.03.1869 | |
19 | Джулія Грант[41][42] (народжаная — Дэнт) |
нар. 26.01.1826 пам. 14.12.1902 |
22.08.1848 | Уліс Сімпсан Грант | 04.03.1869 | 04.03.1877 | |
20 | Люсі Уэб Хейз[43][44] (народжаная — Уэб) |
нар. 28.08.1831 пам. 25.06.1889 |
30.12.1852 | Рэзерфард Бэрчард Хейс | 04.03.1877 | 04.03.1881 | |
21 | Лукрэцыя Гарфілд[45][46] (народжаная — Рудольф) |
нар. 19.04.1832 пам. 14.03.1918 |
11.11.1858 | Джэймс Абрам Гарфілд | 04.03.1881 | 19.09.1881 | |
22 | Элен Артур[47][48] (народжаная — Льюіс Херндан) |
нар. 30.08.1837 пам. 12.01.1880 |
25.10.1859 | Чэстэр Алан Артур | — | — | |
- | Мэры Артур Мак-Элрой[16] (Сястра прэзідэнта) |
нар. 05.07.1841 пам. 08.01.1917 |
Чэстэр Алан Артур | - | 19.09.1881 | 04.03.1885 | |
- | Роўз Элізабет Кліўленд[16] (Сястра прэзідэнта) |
нар. 13.06.1846 пам. 22.11.1918 |
- | Стывен Гровер Кліўленд | 02.06.1886 | 04.03.1885 | |
23 | Фрэнсіс Кліўленд[49][50] (народжаная — Фолсам) |
нар. 21.07.1864 пам. 29.10.1947 |
02.06.1886 | Стывен Гровер Кліўленд | 02.06.1886 | 04.03.1889 | |
24 | Кэралайн Гарысан[51][52] (народжаная — Скот) |
нар. 01.10.1832 пам. 25.10.1892 |
20.10.1853 | Бенджамін Гарысан | 04.03.1889 | 25.10.1892 | |
- | Мэры Гарысан Мак-Кі[16] (Дачка прэзідэнта) |
нар. 03.04.1858 28.11.1930 |
- | Бенджамін Гарысан | 25.10.1892 | 04.03.1893 | |
25 | Фрэнсіс Кліўленд[49][50] (народжаная — Фолсам) |
нар. 21.07.1864 29.10.1947 |
02.06.1886 | Стывен Гровер Кліўленд | 04.03.1893 | 04.03.1897 | |
26 | Іда Сакстан Мак-Кінлі[53][54] (народжаная — Сакстан) |
нар. 08.06.1847 пам. 26.05.1907 |
25.01.1871 | Уільям Мак-Кінлі | 04.03.1897 | 14.09.1901 | |
27 | Эдзіт Рузвельт[55][56] (народжаная — Кэрау) |
нар. 06.08.1861 пам. 30.09.1948 |
02.12.1886 | Тэадор Рузвельт | 14.09.1901 | 04.03.1909 | |
28 | Хелен Херан Тафт[57][58] (народжаная — Херан) |
нар. 02.06.1861 пам. 22.05.1943 |
19.06.1886 | Уільям Тафт | 04.03.1909 | 04.03.1913 | |
29 | Элен Аксан Вільсан[59][60] (народжаная — Аксан) |
нар. 15.05.1860 пам. 06.08.1914 |
24.06.1885 | Томас Вудра Вільсан | 04.03.1913 | 06.08.1914 | |
30 | Эдзіт Вільсан[61][62] (народжаная — Болінг) |
нар. 15.10.1872 пам. 28.12.1961 |
18.12.1915 | 18.12.1915 | 04.03.1921 | ||
31 | Флорэнс Гардзінг[63][64] (народжаная — Клінг) |
нар. 15.08.1860 пам. 21.11.1924 |
08.07.1891 | Уорэн Гардзінг | 04.03.1921 | 02.08.1923 | |
32 | Грэйс Кулідж[65][66] (народжаная — Гудх'ю) |
нар. 03.01.1879 пам. 08.07.1957 |
04.10.1905 | Джон Калвін Кулідж | 02.08.1923 | 04.03.1929 | |
33 | Лу Гувер[67][68] (народжаная — Генры) |
нар. 29.03.1874 пам. 07.01.1944 |
10.02.1899 | Герберт Кларк Гувер | 04.03.1929 | 04.03.1933 | |
34 | Элеанора Рузвельт[69][70] (народжаная — Рузвельт) |
нар. 11.10.1884 пам. 07.11.1962 |
17.03.1905 | Франклін Рузвельт | 04.03.1933 | 12.04.1945 | |
35 | Бес Трумэн[71][72] (народжаная — Уолес) |
нар. 13.02.1885 пам. 18.10.1982 |
28.06.1919 | Гары Трумэн | 12.04.1945 | 20.01.1953 | |
36 | Меймі Эйзенхаўэр[73][74] (народжаная — Дэўд) |
нар. 14.11.1896 пам. 01.11.1979 |
01.01.1916 | Дуайт Дэвід Эйзенхаўэр | 20.01.1953 | 20.01.1961 | |
37 | Жаклін Кенэдзі[75][76] (народжаная — Буўе) |
нар. 28.07.1929 пам. 19.05.1994 |
12.09.1953 | Джон Кенэдзі | 20.01.1961 | 22.11.1963 | |
38 | Клодзія Алта Джонсан[77][78] (народжаная — Тэйлар) |
нар. 22.12.1912 пам. 11.07.2007 |
17.11.1934 | Ліндан Бэйнс Джонсан | 22.11.1963 | 20.01.1969 | |
39 | Пэт Ніксан[79][80] (народжаная — Раян) |
нар. 16.05.1912 пам. 22.06.1993 |
21.06.1940 | Рычард Мілхаўз Ніксан | 20.01.1969 | 09.08.1974 | |
40 | Элізабет «Бэці» Эн Форд[81][82] (народжаная — Блумер) |
нар. 08.04.1918 пам. 08.07.2011 |
15.10.1948 | Джэральд Рудальф Форд | 09.08.1974 | 20.01.1977 | |
41 | Разалін Картэр[83][84] (народжаная — Сміт) |
нар. 18.08.1927 пам. 19.11.2023 |
07.07.1946 | Джымі Картэр | 20.01.1977 | 20.01.1981 | |
42 | Нэнсі Рэйган[85][86] (народжаная — Робінс) |
нар. 06.07.1921 пам. 06.03.2016 |
06.03.1952 | Рональд Рэйган | 20.01.1981 | 20.01.1989 | |
43 | Барбара Буш[87][88] (народжаная — Пірс) |
нар. 08.06.1925 пам. 17.04.2018 |
06.01.1945 | Джордж Г. У. Буш | 20.01.1989 | 20.01.1993 | |
44 | Хілары Клінтан[89][90] (народжаная — Родэм) |
нар. 26.10.1947 | 11.10.1975 | Біл Клінтан | 20.01.1993 | 20.01.2001 | |
45 | Лора Буш[91][92] (народжаная — Уэлч) |
нар. 04.11.1946 | 05.11.1977 | Джордж У. Буш | 20.01.2001 | 20.01.2009 | |
46 | Мішэль Абама[93][94] (народжаная — Робінсан) |
нар. 17.01.1964 | 03.10.1992 | Барак Абама | 20.01.2009 | 20.01.2017 | |
47 | Меланья Трамп (народжаная — Кнаўс) |
нар. 26.04.1970 | 22.01.2005 | Дональд Трамп | 20.01.2017 | 20.01.2021 | |
48 | Джыл Байдэн (народжаная — Джэйкабс) |
нар. 03.06.1951 | 17.06.1977 | Джо Байдэн | 20.01.2021 | Дзеючая Першая лэдзі |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.