From Wikipedia, the free encyclopedia
Уільям Генры Гарысан (Ха́рысан; англ.: William Henry Harrison, 9 лютага 1773, акруга Чарлз Сіці, штат Віргінія — 4 красавіка 1841) — амерыканскі военачальнік, палітык і дзявяты прэзідэнт Злучаных Штатаў (з 4 сакавіка па 4 красавіка 1841 г.). Гарысан знаходзіўся на пасадзе самы непрацяглы час з усіх прэзідэнтаў ЗША: захварэў падчас інаўгурацыйнай прамовы, памёр роўна праз месяц пасля прыняцця прысягі.
Гарысан быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся да Вайны за незалежнасць і быў у вялікабрытанскім падданстве.
Бацька Гарысана быў віргінскім плантатарам, актыўна ўдзельнічаў у амерыканскай палітыцы, у прыватнасці, падпісаў Дэкларацыю незалежнасці ў 1776 годзе, а ў 1781—1784 гадах быў губернатарам свайго штата.
Сам Уільям Генры з 1791 служыў у арміі, ваяваў на мяжы з індзейцамі і быў ад’ютантам у генерала Уэйна. Удзельнічаў у вайне за Агая ў 1795 годзе. У 1798 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся палітыкай. Быў першым губернатарам Індыяны (тады яшчэ не штата, а тэрыторыі, 1800—1813). На гэтай пасадзе займаўся пашырэннем паселішчаў англа-амерыканцаў і пакупкай зямель у індзейцаў, гэта выклікала пратэст апошніх і антыамерыканскі вайсковы выступ на чале з правадыром Тэкумсе.
Гарысан праславіўся як нацыянальны герой у 1811 годзе, разграміўшы індзейцаў у бітве пры Тыпекану, за што быў сам празваны «Тыпекану» або «Стары Тыпекану». У 1812 годзе ён камандаваў усімі сіламі дзяржавы супраць канфедэрацыі Тэкумсе (якога падтрымлівалі англічане падчас англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гадоў) і разбіў яго на рэчцы Тэмзе на тэрыторыі Канады; Тэкумсе загінуў у гэтай бітве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.