Вірджынія
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Вірджынія, Віргінія[2] (англ.: Commonwealth of Virginia) — садружнасць у складзе ЗША, якая мае правы штата. Фактычна, дзесяты штат у складзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; даныя 2000 г.). Этнічны склад: афраамерыканцы — 19,6 %, немцы — 11,7 %, амерыканцы — 11,2 %, англічане — 11,1 %, ірландцы — 9,8 %. Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Алегзандрыя, Лінчберг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.
Вірджынія | |||
---|---|---|---|
англ.: Commonwealth of Virginia | |||
|
|||
Краіна | |||
Гімн | Our Great Virginia[d] | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | |||
Дата ўтварэння | 25 чэрвеня 1788 | ||
Кіраўнік | Глен Янгкін[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
290 м | ||
Часавы пояс | зона Амерыка/Нью-Ёрк[d] | ||
Код ISO 3166-2 | US-VA | ||
Афіцыйны сайт (англ.) | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афіцыйныя мянушкі: «Стары дамініён» (Old Dominion) і «Маці прэзідэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз — «Так заўсёды будзе з тыранамі» (лац.: Sic semper tyrannis!).
На ўсходзе прыбярэжная забалочаная раўніна. У сушу глыбока ўразаецца Чэсапікскі заліў і эстуарыі рэк. На захадзе невысокія горы Апалачы з хрыбтом Блу-Рыдж (каля 1743 м). У цэнтры — плато Підмант. Клімат умераны, цёплы і вільготны. Тэмпература зімой апускаецца да −9 °C, летам дасягае +38 °C. Гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. На схілах гор хваёвыя і мяшаныя лясы.
Судовая сістэма Вірджыніі падзяляецца на чатыры асноўныя ўзроўні: Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя суды і раённыя суды. Вярхоўны суд, які складаецца з галоўнага суддзі і 6 суддзяў, з'яўляецца судом апошняй інстанцыі ў штаце. У яго асноўныя абавязкі ўваходзіць перагляд рашэнняў, вынесеных судамі ніжэйшай інстанцыі, у тым ліку крымінальныя і грамадзянскія справы.[3]
У 2018 годзе ў Вірджыніі на кожныя 100 000 чалавек прыходзілася 200 гвалтоўных злачынстваў, у параўнанні з 380,6 на 100 000 па краіне. Усяго ў 2018 г. забойстваў: 391 (17 месца).[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.