Дэмакратычная партыя ЗША

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэмакратычная партыя ЗША

Дэмакратычная партыя ЗША (англ.: Democratic Party, Democrats) — адна з двух галоўных партый ЗША, якія ўтвараюць двухпартыйную сістэму. З'яўляецца адной з самых старажытных палітычных партый у свеце. Яе неафіцыйны сімвал — асёл, які брыкаецца, колер партыі — сіні.

Хуткія факты Дэмакратычная партыя ЗША, Лідар ...
Дэмакратычная партыя ЗША
англ.: Democratic Party
Thumb
Лідар Jaime Harrison[d][1]
Заснавальнік Эндру Джэксан і Марцін Ван Бюран
Дата заснавання 8 студзеня 1828
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія modern liberalism in the United States[d] і сацыял-лібералізм
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Young Democrats of America[d]
Колькасць членаў 80 097 731
Сайт democrats.org (англ.)
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Заснавальнікамі партыі лічацца Томас Джэферсан (які заклаў асновы партыі ў 1792) і Эндру Джэксан (першы прэзідэнт ЗША, абраны як кандыдат ад гэтай партыі ў 1828).

У 1828- 1860 дэмакраты дамінавалі на палітычнай сцэне ЗША, часам выпускаючы ўладу ў рукі вігаў. Але з пачатку Грамадзянскай вайны (1861) і да 1912 кіруючай партыяй практычна ўвесь гэты час была заснаваная Абрахамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным палітыкам-дэмакратам, які быў абраны прэзідэнтам у той перыяд, быў Стывен Гровер Кліўленд.

У XX стагоддзі дэмакратычная партыя здабыла другое дыханне і дала такіх выбітных прэзідэнтаў, як Томас Вільсан, Франклін Рузвельт і Джон Кенэдзі.

Прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі

Зноскі

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.