Shoot-Out 2011 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Shoot-Out 2011 (таксама вядомы як CaesarsCasino.com Shoot-Out 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 28 па 30 студзеня 2011 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў адноўленным розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія «Caesars Casino Online». Прызавы фонд турніру склаў £130 000, з якіх £32 000 атрымаў пераможца.
Shoot-Out 2011 | |
Сезон | 2010/2011 |
---|---|
Тэрміны | 28 — 30 студзеня 2011 |
Арэна | Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы |
Горад | Блэкпул |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Caesars Casino Online |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £130,000 |
Прызавыя пераможцы | £32,000 |
Мінулы чэмпіён | Дарэн Морган |
Фінал | |
Пераможца | Найджэл Бонд |
Фіналіст | Роберт Мілкінс |
Лік | 58:24 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 63 |
Колькасць матчаў | 62 |
Колькасць фрэймаў | 62 |
Колькасць соценных серый | 4 |
Найвышэйшая серыя | 123 (Роні О'Саліван) |
←1990 ● Shoot-Out ● 2012→ | |
Снукерны сезон 2010/2011 | |
←Мастэрс | German Masters→ |
Пераможцам турніру стаў Найджэл Бонд, які перайграў на сваім шляху да тытула Джо Джогію (46:24), Стывена Лі (96:0), Роры Мак-Лаўда (47:45), Марка Кінга ў чвэрцьфінале (29:23), Маркуса Кэмбэла ў паўфінальным матчы (55:14) і Роберта Мілкінса ў фінальным паядынку (58:24). Такім чынам, 45-гадовы англічанін выйграў свой шосты прафесійны тытул у кар’еры і першы за больш чым 13 гадоў (пасля перамогі на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі чатыры соценныя серыі: Роні О’Саліван аформіў брэйкі ў 123 і 113 балаў, Марк Кінг здзейсніў серыю ў 112 ачкоў, а Альфрэд Бёрдэн выканаў сэнчуры-брэйк у 106 балаў.