Найджэл Бонд (англ.: Nigel Bond; нар. 15 лістапада 1965, Дэрлі Дэйл, графства Дэрбішыр, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 1995 года і пераможца адкрытага чэмпіянату Брытаніі 1996 года. Былы 5-ы нумар сусветнага рэйтынгу (1996/1997), з сезона 1992/1993 да сезона 1998/1999 нязменна ўваходзіў у топ-16, а з сезона 1991/1992 да сезона 2002/2003 і з сезона 2005/2006 да сезона 2009/2010 — у топ-32.
Найджэл Бонд
англ.: Nigel Bond | |
Дата нараджэння: | 15 лістапада 1965[1] (58 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1989–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 5 (07.05.1996—05.05.1997) |
Цяперашні рэйтынг: | 103 (9 красавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £1,700,000 |
Найвышэйшая серыя: | 140 (Гран-пры 2004 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 120 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 5 |
Чэмпіянат свету: | фінал (1995) |
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1989 годзе ва ўзросце 23 гадоў і ў першым жа сезоне дайшоў да паўфіналу рэйтынгавага International Open. У 1990 годзе дайшоў да фіналу Гран-пры і да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны — чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў сезоне 1991/1992 дэбютаваў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, чатыры разы дайшоў да рэйтынгавых паўфіналаў і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету. У наступным сезоне дэбютаваў у топ-16 рэйтынгу і на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс, а таксама дайшоў да чвэрцьфіналу сусветнага першынства, а ў сезоне 1993/1994 — да чвэрцьфіналаў чэмпіянату Вялікабрытаніі і чэмпіянату свету. У 1995 годзе дайшоў да свайго адзінага фіналу у Крусібле, які стаў яго другім рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Стывену Хендры з лікам 9:18, а ў сезоне 1995/1996 дайшоў да фіналу Тайланд Класік, да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі ў трэці раз, а таксама здабыў свой першы і адзіны рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі, пасля чаго дайшоў да паўфіналу сусветнага чэмпіянату. У наступным сезоне падняўся на найвышэйшае для сябе пятае месца ў рэйтынгу, дайшоў да паўфіналу Мастэрс, што стала яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве і ў пяты і апошні раз выйшаў у рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Тайланда. У 2003 годзе ў чацвёрты раз дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі, але ніколі не праходзіў далей, а ў 2009 годзе ў апошні раз гуляў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. Па сённяшні дзень мае прафесійны статус і з’яўляецца адным з самых узроставых снукерыстаў у мэйн-туры, перамогшы ў 2011 годзе на аднафрэймавым запрашальным турніры Shoot-Out, а ў 2012 — на чэмпіянаце свету сярод ветэранаў.
Апроч аднаго рэйтынгавага тытула, яшчэ пяць разоў перамагаў на прафесійных турнірах, уключаючы перамогу на Мастэрсе Шатландыі ў 1997 годзе. За сваю кар’еру аформіў больш за 100 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-60 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за паўтара мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-30 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 5 (1 перамога; 4 паразы)
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:1) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (1:3) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 1990 | Гран-пры | Стывен Хендры | 5:10 |
2 | Параза | 1995 | Чэмпіянат свету | Стывен Хендры | 9:18 |
3 | Параза | 1995 | Тайланд Класік | Джон Пэрат | 6:9 |
4 | Перамога | 1996 | Адкрыты чэмпіянат Брытаніі | Джон Хігінс | 9:8 |
5 | Параза | 1997 | Адкрыты чэмпіянат Тайланда | Пітэр Эбдан | 7:9 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 параза)
Прафесійныя снукерныя турніры: 11 (4 перамогі, 7 паразаў)
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (1:4) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (0:1) |
Нярэйтынгавыя турніры (2:2) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (1:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Параза | 1 | 21 кастрычніка 1990 | Гран-пры, Рэдынг, Англія | Стывен Хендры | 5:10 |
Параза | 2 | 12 студзеня 1993 | Strachan Challenge 1992/1993 — Этап 2, Шэфілд, Англія | Трой Шоў | 4:9 |
Параза | 3 | 14 мая 1994 | Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс | Кен Доэрці | 5:9 |
Параза | 4 | 30 красавіка 1995 | Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія | Стывен Хендры | 9:18 |
Параза | 5 | 7 кастрычніка 1995 | Тайланд Класік, Бангкок, Тайланд | Джон Пэрат | 6:9 |
Перамога | 1 | 8 красавіка 1996 | Адкрыты чэмпіянат Брытаніі, Плімут, Англія | Джон Хігінс | 9:8 |
Параза | 6 | 1 чэрвеня 1996 | Pontins Professional, Прэстацін, Уэльс | Кен Доэрці | 7:9 |
Перамога | 2 | 13 кастрычніка 1996 | Гран-пры Мальты, Марсаскала, Мальта | Тоні Дрэга | 7:3 |
Параза | 7 | 16 сакавіка 1997 | Адкрыты чэмпіянат Тайланда, Бангкок, Тайланд | Пітэр Эбдан | 7:9 |
Перамога | 3 | 5 кастрычніка 1997 | Мастэрс Шатландыі, Мазэруэл, Шатландыя | Алан Мак-Манус | 9:8 |
Перамога | 4 | 30 студзеня 2011 | Shoot-Out, Блэкпул, Англія | Роберт Мілкінс | 58:23[пст 1] |
- Усе матчы на Shoot-Out складаліся з аднаго фрэйма. У графе пазначаны лік у фрэйме.
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: 4 (2 перамогі, 2 паразы)
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 1 жніўня 1995 | Кубак Караля, Бангкок, Тайланд | Джэймс Уатана | 8:7 |
Перамога | 2 | 1 жніўня 1995 | Red and White Challenge, Ісламабад, Пакістан | Джон Пэрат | 8:6 |
Параза | 1 | 11 мая 2014 | Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя | Марк Кінг | 2:5 |
Параза | 2 | 7 мая 2017 | Адкрыты чэмпіянат Вены, Вена, Аўстрыя | Дэвід Грэйс | 2:5 |
Турніры сярод ветэранаў: 2 (1 перамога; 1 параза)
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 28 кастрычніка 2012 | Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Портсмут, Англія | Тоні Чэпел | 2:0 |
Параза | 1 | 20 кастрычніка 2013 | Чэмпіянат свету сярод ветэранаў, Портсмут, Англія | Стыў Дэвіс | 1:2 |
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.