![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Marcus_Campbell_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2013-01-31_01.jpg/640px-Marcus_Campbell_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2013-01-31_01.jpg&w=640&q=50)
Маркус Кэмпбел
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маркус Кэмпбел (англ.: Marcus Campbell; нар. 22 верасня 1972, Дамбартан, Шатландыя) — шатландскі прафесійны гулец у снукер.
Маркус Кэмпбел![]() англ.: Marcus Campbell | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 22 верасня 1972(1972-09-22) (51 год) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1991 — 2015 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 20 (02.04.2012–07.05.2012) |
Цяперашні рэйтынг: | 64 (6 красавіка 2015) |
Прызавыя грошы: | > £600,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (Чэмпіянат Бахрэйна 2008) |
Колькасць соценных серый: | 59 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | паўфінал (Усі Класік 2012) |
Перамогі на турнірах | |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (2001, 2010, 2011, 2013) |
Упершыню гучна заявіў аб сабе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 1998, калі, знаходзячыся за межамі топ-64, усухую абыграў у першым крузе шасціразовага (на той момант) чэмпіёна свету Стывена Хендры з лікам 9:0 - вынік, які па гэты дзень лічыцца адным з самых нечаканых у гісторыі снукера. У сезоне 2010/2011 упершыню трапіў у топ-32. У 2012 годзе выйшаў у свой адзіны рэйтынгавы паўфінал у кар'еры на турніры Усі Класік. Чатыры разы ўдзельнічаў на чэмпіянатах свету, але не выйграў ні аднаго матчу ў асноўных стадыях. За сваю кар'еру, якая доўжылася з 1991 года, зрабіў больш за 50 сэнчуры-брэйкаў, адзін з якіх быў максімальным. Акрамя таго, Кэмпбел зарабіў больш за 600,000 фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай. У 2015 годзе вылецеў з топ-64 і страціў сваё месца ў мэйн-туры.