Shoot-Out 2012 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Shoot-Out 2012 (таксама вядомы як PartyPoker.com Shoot-Out 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 27 па 29 студзеня 2012 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў трэцім розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія Bwin. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Shoot-Out 2012 | |
Сезон | 2011/2012 |
---|---|
Тэрміны | 27 — 29 студзеня 2012 |
Арэна | Цыркавая арэна ў Блэкпульскай вежы |
Горад | Блэкпул |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Bwin.Party Digital Entertainment |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £130,000 |
Прызавыя пераможцы | £32,000 |
Мінулы чэмпіён | Найджэл Бонд |
Фінал | |
Пераможца | Бары Хокінс |
Фіналіст | Грэм Дот |
Лік | 61:23 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 64 |
Колькасць матчаў | 63 |
Колькасць фрэймаў | 63 |
Колькасць соценных серый | 2 |
Найвышэйшая серыя | 135 (Марцін Гоўлд) |
←2011 ● Shoot-Out ● 2013→ | |
Снукерны сезон 2011/2012 | |
←Мастэрс | German Masters→ |
Леташні чэмпіён Найджэл Бонд саступіў ужо ў першым раўндзе леташняму фіналісту Роберту Мілкінсу (15:30). Пераможцам турніру стаў Бары Хокінс, які перайграў на сваім шляху да тытула Дзіна Цзюньхуэя (53:27), Фергала О'Браена (90:0), Стывена Магуайра (87:1), Марка Дэвіса ў чвэрцьфінале (77:12), Дэйва Харальда ў паўфінальным матчы (56:30) і Грэма Дота ў фінальным паядынку (61:23). Такім чынам, 32-гадовы англічанін выйграў свой трэці прафесійны тытул у кар'еры і першы з лютага 2010 года (пасля перамогі на пятым этапе Pro Challenge Series). На працягу спаборніцтва ўдзельнікі выканалі дзве соценныя серыі: Стывен Лі аформіў брэйк у 121 бал у другім раўндзе, а Мартын Гоўлд здзейсніў серыю ў 135 ачкоў у матчы трэцяга раўнда.