Стывен Лі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сты́вен Лі (англ.: Stephen Lee; нар. 12 кастрычніка 1974, Троўбрыдж, графства Уілтшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Ён стаў прафесіяналам ў 1992 годзе і ўваходзіў у топ-16 з сезона 1997/1998 да сезона 2007/2008, дасягнуўшы найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай. Ён выйграў чатыры рэйтынгавыя турніры ў перыяд паміж 1998 і 2006 гадамі, дасягнуў паўфіналу на чэмпіянаце свету 2003 года і фіналу Masters 2008 года. Пасля гэтага ён рэзка страціў форму і ў выніку ён выбыў з топ-16 пасля адзінаццаці сезонаў запар. Гэта значыла, што ён больш не мог аўтаматычна кваліфікавацца на турніры. Лі набраў форму ў сезоне 2011/2012, што дало яму магчымасць дасягнуць фіналаў двух рэйтынгавых турніраў запар і выйграць свой пяты тытул, а таксама зноў патраціць у топ-16. За кар'еру выканаў 184 соценныя серыі[2] і яго гладкая гульня кіем разглядаецца некаторымі экспертамі як самая натуральная гульня, якую яны калі-небудзь бачылі.
Стывен Лі
англ.: Stephen Lee | |
Дата нараджэння: | 12 кастрычніка 1974(1974-10-12)[1] (49 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1992 — 2013 |
Найвышэйшы рэйтынг: | 5 (2 гады: 2000/2001, 2003/2004) |
Прызавыя грошы: | > £2,000,000 |
Найвышэйшая серыя: | 145 (Трафей Паўночнай Ірландыі 2008 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 184 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 5 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 2 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 2 |
Чэмпіянат свету: | паўфінал (2003) |
Гульнявая кар'ера Лі датэрмінова завяршылася, калі ён быў адхілены ад спаборніцтваў WSA 12 кастрычніка 2012 года з-за дагаворных матчаў. Незалежным судом у верасні 2013 года ён быў прызнаны вінаватым ва ўплыве на вынікі сямі матчаў у 2008 і 2009 гадах і атрымаў дванаццацігадовую забарону на ўдзел у турнірах, якая будзе дзейнічаць да 12 кастрычніка 2024 года.