![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Alfie_Burden_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2015-02-05_02.jpg/640px-Alfie_Burden_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2015-02-05_02.jpg&w=640&q=50)
Альфрэд Бёрдэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфрэд «Альфі» Бёрдэн (англ.: Alfred Burden; нар. 14 снежня 1976, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Чвэрцьфіналіст адкрытага чэмпіянату Кітая 2016 года, Еўрапейскага Мастэрс 2016 года і адкрытага чэмпіянату Гібралтара 2017 года, а таксама ўдзельнік чэмпіянату свету 1998 года. Былы 38-ы нумар сусветнага рэйтынгу (2001—2003). У 2016 годзе ва ўзросце 39 гадоў выканаў свой адзіны максімальны брэйк.
Альфрэд Бёрдэн![]() англ.: Alfred Burden | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 14 снежня 1976(1976-12-14)[1] (47 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | левая |
Прафесійная кар’ера: | 1994–2008, 2010–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 38 (08.05.2001—05.05.2003) |
Цяперашні рэйтынг: | 71 (9 красавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £440,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (Адкрыты чэмпіянат Англіі 2016) |
Колькасць соценных серый: | 111 |
Лепшы рэйтынгавы вынік: | чвэрцьфінал (Адкрыты чэмпіянат Кітая 2016, Еўрапейскі Мастэрс 2016, Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2017) |
Перамогі на турнірах | |
Чэмпіянат свету: | 1/16 фіналу (1998) |
Пачаў прафесійную кар’еру ў 1994 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў сезоне 1997/1998 упершыню дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на Гран-пры, а таксама ў першы і адзіны раз у кар’еры патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, дзе ў першым раундзе саступіў Тоні Дрэгу з лікам 8:10, пасля чаго ў наступным сезоне ўвайшоў у топ-64 і здабыў адзіную турнірную перамогу на першым этапе Тура Вялікабрытаніі. У сезоне 1999/2000 у другі раз выйшаў у 1/8 фіналу на рэйтынгавым Гран-пры Мальты, а з 2001 па 2003 гады займаў найвышэйшае ў сваёй кар’еры 38-е месца ў рэйтынгу, але пасля гэтага вылецеў з топ-64 у 2004 годзе і пакінуў мэйн-тур у 2008 годзе. На працягу двух наступных сезонаў паспяхова выступаў на турнірах Міжнароднай адкрытай серыі і, перамогшы на чэмпіянаце свету сярод аматараў 2010 года, вярнуў сабе статус прафесіянала ў сезоне 2010/2011. У сезоне 2012/2013 дайшоў да паўфінальнай стадыі нізкарэйтынгавага турніру серыі PTC у Глостэры і пасля перапынку ў 13 гадоў у трэці раз да 1/8 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва ў Гранд-фінале PTC. Пасля гэтага яшчэ двойчы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў, на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў 2013 годзе і на German Masters у 2015 годзе, да таго, як упершыню за сваю 22-гадовую кар’еру выйшаў у рэйтынгавы чвэрцьфінал на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2016 года, паўтарыўшы гэтае дасягненне яшчэ двойчы на Еўрапейскім Мастэрс 2016 і адкрытым чэмпіянаце Гібралтара 2017 года. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі, другім па значнасці рэйтынгавым турніры пасля чэмпіянату свету, пяць разоў даходзіў да 1/32 фіналу, але ніколі не праходзіў далей.
За сваю прафесійную кар’еру аформіў 111 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-65 снукерыстаў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 400 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-90 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці.