Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Фінал Players Tour Championship 2012/2013 (таксама вядомы як Players Tour Championship Grand Final 2013 і Dafabet Players Tour Championship Grand Final 2013 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры і выніковы турнір серыі PTC 2012/2013, які праходзіў з 12 па 17 сакавіка 2013 года на арэне «Bailey Allen Hall» у горадзе Голуэй, Ірландыя. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Фінал Players Tour Championship 2012/2013 | |
![]() | |
Сезон | 2012/2013 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 17 сакавіка 2013 |
Арэна | Bailey Allen Hall |
Горад | Голуэй |
Краіна | Ірландыя |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 (+£1,000) |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Колькасць фрэймаў | 186 |
Колькасць соценных серый | 16 |
Найвышэйшая серыя | 147 (Дзін Дзюньхуэй) |
←ЕТ6 ● PTC 2012/2013 ● | |
←2012 ● Гранд-фінал PTC ● 2014→ | |
Снукерны сезон 2012/2013 | |
←World Open | Адкрыты чэмпіянат Кітая→ |
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Эндру Хігінсана (4:3), Энтані Мак-Гіла (4:3), Марка Алена ў чвэрцьфінале (4:3), Курта Мэфліна ў паўфінальным матчы (4:0), а ў напружаным фінальным паядынку супраць Ніла Робертсана саступаў з лікам 0:3, аднак здолеў выйграць чатыры партыі запар і здабыць перамогу — 4:3. Такім чынам, 25-гадовы кітаец выйграў свой 11-ы прафесійны і шосты рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першае спаборніцтва за год (пасля перамогі на турніры Championship League ў сакавіку 2012 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла ўздыму Дзіна ў рэйтынгу з дзявятай пазіцыі на восьмую.