![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e7/Ding_Junhui_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2015-02-05_01.jpg/640px-Ding_Junhui_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2015-02-05_01.jpg&w=640&q=50)
Дзін Цзюньхуэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзін Цзюньхуэй (кіт. спр. 丁俊晖, піньінь Dīng Jùnhuī, нар. 1 красавіка 1987, Ісін, Кітай) — кітайскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2016 года і былы лідар сусветнага рэйтынгу (2014/2015). З'яўляецца адным з чатырнаццаці снукерыстаў у гісторыі, якія выйгравалі чэмпіянат Вялікабрытаніі (2005, 2009) і Мастэрс (2011) — два з трох турніраў трайной снукернай кароны (акрамя чэмпіянату свету). Адзін з двух кітайскіх снукерыстаў (разам з Лянам Вэньбо), які перамагаў на рэйтынгавых турнірах, і адзіны азіяцкі снукерыст, які даходзіў да фіналу чэмпіянату свету. Пераможца трынаццаці рэйтынгавых турніраў (восьмае месца ў гісторыі). З сезона 2006/2007 нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а з 2007 года да красавіка 2016 года і зноў з мая 2016 года — у топ 16.
Дзін Цзюньхуэй![]() кіт.: 丁俊晖 | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 1 красавіка 1987(1987-04-01)[1] (37 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 2003—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 1 (08.12.2014—14.12.2014 26.01.2015—08.02.2015) |
Цяперашні рэйтынг: | 3 (9 красавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £3,200,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (6 разоў: Мастэрс 2007, Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2008, PTC 2011/2012 - Этап 11, PTC 2011/2012 - Этап 12, Фінал PTC 2012/2013, Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2016) |
Колькасць соценных серый: | 473 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 13 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 4 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 3 |
З 6-цю чырвонымі шарамі: | 1 |
Чэмпіянат свету: | фінал (2016) |
Патрапіў у мэйн-тур у сезоне 2003/2004 ва ўзросце 16 гадоў і ўжо ў 2005 годзе выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Кітая, стаўшы другім самым маладым гульцом-пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва пасля Роні О’Салівана, а ў канцы 2005 года перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, першым з турніраў трайной кароны. У сезоне 2006/2007 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а ўзяўшы трафей Паўночнай Ірландыі 2006, стаў другім маладым снукерыстам (да 20 гадоў) пасля Джона Хігінса, які выйграў тры рэйтынгавыя турніры. У тым жа сезоне дайшоў да фіналу Мастэрс і дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў Крусібле, а ў сезоне 2007/2008 увайшоў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу. У 2009 годзе стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 годзе выйграў другі турнір трайной кароны, Мастэрс, і ўпершыню дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету. У сезоне 2013/2014 паўтарыў рэкорд Стывена Хендры, выйграўшы пяць рэйтынгавых турніраў у адным сезоне, і ўпершыню падняўся на другі радок сусветнага рэйтынгу, а ў канцы 2014 года стаў адзінаццатым лідарам рэйтынгу ў гісторыі снукера. У канцы сезона 2015/2016, у выніку працяглага спаду формы, упершыню за дзевяць гадоў вылецеў з топ-16 і гуляў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету, аднак выйграў сем матчаў запар (3 у кваліфікацыі і 4 у асноўнай стадыі) і ўпершыню выйшаў у фінал сусветнага першынства, стаўшы трэцім снукерыстам у гісторыі Крусібла (з 1977 года), які дайшоў да фіналу найбуйнейшага снукернага спаборніцтва з кваліфікацыі.
У агульнай колькасці займаў першае месца ў сусветным рэйтынгу тры тыдні. Апроч трынаццаці рэйтынгавых тытулаў выйграў 4 нізкарэйтынгавыя спаборніцтвы, 3 запрашальныя прафесійныя турніры і чэмпіянат свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі 2016 года, а ў 2011 і 2017 гадах у камандзе з Лянам Вэньбо станавіўся пераможцам кубку свету за зборную Кітая. Таксама за нацыянальную зборную кітайскі спартовец выйграў 5 залатых медалёў азіяцкіх гульняў (2002, 2006, 2010), уключаючы 2 медалі ў адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) азіяцкіх гульняў у памяшканнях (2013). За сваю кар'еру выканаў больш за 450 соценных серый, стаўшы лідарам сезона 2005/2006 па колькасці сэнчуры, і ўваходзіць у топ-10 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 3 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-15 снукерыстаў у гісторыі па іх колькасці. За кар'еру выканаў шэсць максімальных брэйкаў (чацвёртае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры і Джона Хігінса).