![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/Wuxi_collage.jpg/640px-Wuxi_collage.jpg&w=640&q=50)
Усі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Усі (кіт. трад. 无锡, спр. Wúxī) — старажытны горад, размешчаны на поўдні правінцыі Цзянсу, Кітай.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||
Закрыць
Возера Тайху дзеліць горад папалам, а на ўсходзе і на захадзе Усі мяжуе з гарадамі Чанчжоу і Сучжоу адпаведна. Рака Янцзы працякае паміж паўночнай часткай Усі і горадам Тайчжоу, а паўднёвая частка горада мяжуе з правінцыяй Чжэцзян. Усі вядомы тым, што з’яўляецца адным з гарадоў, дзе зараджалася сучасная кітайская прамысловасць і гандаль, а таксама тым, што з’яўляецца месцам нараджэння многіх буйных бізнесменаў, якія адыгралі істотную ролю ў стварэнні сучаснага шанхайскага гандлю з пачатку XX стагоддзя.