Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2009
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 (англ.: UK Championship 2009, таксама вядомы як Pukka Pies UK Championship 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 5 па 13 снежня 2009 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 33-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2009 | |
![]() | |
Сезон | 2009/2010 |
---|---|
Тэрміны | 5 — 13 снежня 2009 |
Арэна | Міжнародны цэнтр Тэлфарда |
Горад | Тэлфард |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Pukka Pies |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £625,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 141 (Марк Сэлбі, Стывен Лі) |
←2008 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2010→ | |
Снукерны сезон 2009/2010 | |
←PCS3 | Чэмпіянат свету па снукеры з 6-цю чырвонымі шарамі→ |
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй з Кітая, які перайграў на сваім шляху да тытула Майка Дана (9:5), леташняга пераможцу Шона Мёрфі (9:3), Алістэра Картэра ў чвэрцьфінале (9:8) і шатландцаў Стывена Магуайра ў паўфінальным матчы (9:5) і чэмпіёна свету Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, 22-гадовы кітаец стаў двухразовым пераможцам другога па значнасці рэйтынгавага турніру, выйграў свой пяты прафесійны і чацвёрты рэйтынгавы тытул, а таксама першае прафесійнае спаборніцтва за паўтара года (у чэрвені 2008 года ён стаў пераможцам нярэйтынгавага турніру Цзянсу Класік).