From Wikipedia, the free encyclopedia
Алістэр Картэр (англ.: Allister Carter; нар. 25 ліпеня 1979, Колчэстэр, графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету (2008, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2010/2011). Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З сезона 2002/2003 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з ліпеня 2016 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Алістэр Картэр
англ.: Allister Carter | |
Дата нараджэння: | 25 ліпеня 1979 (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: |
|
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1996–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 2 (04.10.2010–13.12.2010) |
Цяперашні рэйтынг: | 13 (25 верасня 2017) |
Прызавыя грошы: | > £2,100,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы: Чэмпіянат свету 2008, German Masters 2017 (квал.)) |
Колькасць соценных серый: | 239 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 4 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 2 |
Чэмпіянат свету: | фінал (2008, 2012) |
Стаў прафесіяналам у 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У тым жа годзе дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Гран-Пры і перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ў 2000 годзе дэбютаваць на Мастэрс — найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве. У сезоне 2002/2003 увайшоў у топ-32 снукерыстаў свету і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў сезоне 2006/2007 упершыню стаў гульцом топ-16 і дайшоў да свайго другога рэйтынгавага паўфіналу на кубку Мальты. У 2008 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, які таксама стаў яго першым рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18), а ў наступным сезоне дайшоў да паўфіналаў чатырох рэйтынгавых турніраў (у тым ліку другога па значнасці снукернага турніру — чэмпіянату Вялікабрытаніі), здабыўшы свой першы тытул рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У сезоне 2010/2011 выйграў другі рэйтынгавы турнір, Шанхай Мастэрс, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу. У 2012 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе зноў прайграў Роні О’Салівану (11:18), а таксама ў другі раз дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, што застаецца яго найлепшым вынікам на першым з турніраў Трайной кароны. У 2013 годзе перамог на German Masters, які стаў яго трэцім рэйтынгавым тытулам, але ў сярэдзіне года ў яго быў дыягнаставаны тэстыкулярны рак, з-за чаго ён быў вымушаны прапусціць частку наступнага сезона і страціў форму, апусціўшыся на 32-е месца ў рэйтынгу ў 2016 годзе, аднак у пачатку сезона 2016/2017 здабыў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на World Open і вярнуўся ў эліту сусветнага снукера. Два разы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турніры Мастэрс (2009, 2015), але ніколі не праходзіў далей. З 2003 года змагаецца з хваробай Крона.
У агульнай колькасці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў і Benson and Hedges Championship выйграў нізкарэйтынгавы Пол Хантэр Класік у 2015 годзе. У 2011 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету, вывеўшы яе ў чвэрцьфінальную стадыю. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар'еру выканаў два максімальныя брэйкі.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0:2) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) |
Іншыя (4:1) |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Параза | 2008 | Чэмпіянат свету | Роні О’Саліван | 8:18 |
2 | Перамога | 2009 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Джо Свэйл | 9:5 |
3 | Параза | 2010 | Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Джон Хігінс | 4:9 |
4 | Перамога | 2010 | Шанхай Мастэрс | Джэймі Бёрнэт | 10:7 |
5 | Параза | 2012 | Чэмпіянат свету | Роні О’Саліван | 11:18 |
6 | Перамога | 2013 | German Masters | Марка Фу | 9:6 |
7 | Перамога | 2016 | World Open | Джо Пэры | 10:8 |
8 | Параза | 2017 | German Masters | Энтані Хэмілтан | 6:9 |
№ | Вынік | Год | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
1 | Перамога | 2015 | Пол Хантэр Класік | Шон Мёрфі | 4:3 |
Легенда |
Рэйтынгавыя турніры (4:4) |
Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0) |
Нярэйтынгавыя турніры (1:3) |
Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0) |
Вынік | ПДВ | Дата | Турнір | Апанент у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 2008 | Кубак Хуаншаня, Хуаншань, Кітай | Марка Фу | 5:3 |
Перамога | 2 | 18 кастрычніка 2014 | General Cup, Ганконг | Шон Мёрфі | 7:6 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.