From Wikipedia, the free encyclopedia
General Cup 2014 — запрашальны турнір па снукеры, які праходзіў з 12 па 18 кастрычніка 2014 года ў «General Snooker Club», у Ганконгу. Турнір стаў шостым розыгрышам «General Cup», які праходзіў у 2004 і 2009 гадах, а з 2011 года праходзіць штогод. Пераможца турніру атрымаў HK$120 000, а аўтар максімальнага брэйка мог атрымаць HK$147 000, а таксама алмазны кій, кошт якога раўняўся HK$220 000.
General Cup 2014 | |
Сезон | 2014/2015 |
---|---|
Тэрміны | 12 — 18 кастрычніка 2014 |
Арэна | General Snooker Club |
Краіна | Ганконг |
Арганізацыя | Старшыня: Вонг Ят Хунг Галоўны каардынатар: Пэтсі Чэнг Дырэктар: Кэнь Хуэй |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | HK$390,000 + HK$28,000 |
Прызавыя пераможцы | HK$120,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Дэвіс |
Фінал | |
Пераможца | Алістэр Картэр |
Фіналіст | Шон Мёрфі |
Лік | 7:6 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 9 |
Колькасць матчаў | 16 |
Колькасць фрэймаў | 109 |
Колькасць соценных серый | 14 |
Найвышэйшая серыя | 144 (Шон Мёрфі) |
←2013 ● General Cup ● 2015→ |
Спаборніцтва ўключала ў сябе адзін матч уайлдкард раўнда, пераможца якога прыяднаўся да 7 іншых снукерыстаў, якія былі падзелены на 2 групы па 4 удзельнікі і гулялі адзін з адным па аднаму матчу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзілі два лепшыя гульцы ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя паядынкі і фінальны матч. На працягу ўсяго турніру на арэне выкаростоўваўся адзін снукерны стол.
«General Cup 2014» быў адзначаны вяртаннем у снукер Алістэра Картэра, які праходзіў курс лячэння ад рака лёгкіх пасля таго, як ён быў дыягнаставаны ў Картэра ў маі 2014 года. Пасля другога тура групавога этапу ў групе A у кожнага снукерыста было па аднаму ачку, а ў апошніх паядынках Марк Дэвіс перайграў Рыкі Уолдэна, а Джо Пэры ў напружанай гульне выйграў вырашальны фрэйм у Джымі Уайта і таксама заваяваў пуцёўку ў паўфінал. Шон Мёрфі з групы B стаў адзіным снукерыстам на першынстве, які не прайграў ніводнага матча падчас групавога раўнда і, такім чынам, выйшаў з групы з першага месца. Другое месца ў гэтым квартэце заняў Алі Картэр, які таксама паказаў якасны снукер, а кітаец Лян Вэньбо і Марка Фу з Ганконга не здолелі выйсці ў плэй-оф. У першым паўфінале леташні пераможца Марк Дэвіс з лікам 2:6 пацярпеў паразу ад Картэра, які выдатна правёў паядынак і зрабіў серыю ў 139 ачкоў, якая на той момант была найвышэйшай на спаборніцтве. У другім паўфінале Шон Мёрфі аформіў тотал-клірэнс у 144 балы, які ў выніку стаў найвышэйшай серыяй на General Cup, перасягнуўшы брэйк Картэра, а таксама перамог Джо Пэры у вырашальным фрэйме — 6:5.
Пераможцам турніру стаў Алістэр Картэр, які саступаў Мёрфі ў фінальным матчы з лікам 3:5 і 5:6, але паказваў больш якасную гульню і зрабіў дзве соценныя серыі на працягу матча, што дапамагло яму перамагчы праціўніка ў вырашальнай партыі — 7:6. Такім чынам, Картэр адзначыў сваё вяртанне ў снукер пасля паўгадавога перапынку цудоўнай перамогай на «General Cup 2014». На сваім шляху да тытула ён перайграў у групавым раўндзе Марка Фу (4:1) і Ляна Вэньбо (4:2) і саступіў Шону Мёрфі (1:4), выйшаўшы ў паўфінал з другога месца, пасля чаго разграміў у паўфінальным матчы Марка Дэвіса (6:2) і ўзяў рэванш у Мёрфі ў вырашальным матчы (7ː6). Гэтая перамога прынесла Картэру першую снукерную перамогу больш чым за паўтара года (3 лютага 2013 года ён стаў пераможцам German Masters).
General Cup 2014 года стаў шостым розыгрышам гэтага турніру, які быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод. З самога заснавання General Cup праходзіць у General Snooker Club у Ганконгу[1][2][3][4].
Старшынёй турніру быў Вонг Ят Хунг, галоўным каардынатарам — Пэтсі Чэнг, а дырэктарам — Кэнь Хуэй[5].
Прызавы фонд турніру склаў HK$390,000, а таксама яшчэ па HK$2,000 за кожную соценную серыю. Пераможца турніру атрымаў HK$120,000, што прыкладна равнялася £9,600 (менш, чым за перамогу на этапе PTC). Апроч таго, вялікі прыз быў падрыхтаваны для аўтара максімальнага брэйка, у суме ў тры разы перасягнуўшы прыз за перамогу на спаборніцтве[5][6][7].
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | |
Фіналіст | |
Паўфіналісты | |
Трэцяе месца ў групе | |
Чацвёртае месца ў групе | |
Уайлдкард раўнд | |
Соценны брэйк | |
Найвышэйшы брэйк | |
Максімальны брэйк |
На General Cup 2014 прыняло ўдзел 9 ігракоў, з якіх 8 — удзельнікі мэйн-тура і 1 — аматар. У папярэднім уайлдкард раўндзе адзін з снукерыстаў прафесіяналаў гуляў супраць уладальніка ўайлдкард, пасля чаго пераможца далучыўся да 7 іншых прафесіяналаў, якія былі падзеленыя на 2 групы па 4 іграка. У групавым раўндзе кожны ігрок гуляў з кожным іграком з сваёй групы па аднаму разу, пасля чаго ў плэй-оф выходзілі па 2 лепшых іграка (пераможцы групы), якія выйгралі больш матчаў у сваёй групе. У выпадку, калі снукерысты выйгралі аднолькавую колькасць матчаў, лепшы з іх вызначаўся па крытэрыю розніцы выйграных і прайграных фрэймаў. Пасля гэтага ігрок, які заняў першае месца ў групе А, гуляў у паўфінале з іграком, які заняў другое месца ў групе B, а ігрок, які заняў першае месца ў групе B, гуляў у паўфінале з іграком, які заняў другое месца ў групе А. Пераможцы паўфіналаў змагаліся ў вырашальным матчы за тытул турніру. Усе раўнды праходзілі на працягу сямі дзён (гульні групавога раўнда праходзілі 13, 14 і 16 кастрычніка, а 15 кастрычніка на General Cup 2014 з’яўляўся днём адпачынку) у General Snooker Club ў Ганконгу[7][5].
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Уайлдкард раўнд | 12 кастрычніка | 11 | 6 |
Групавы раўнд | 13—16 кастрычніка | 7 | 4 |
1/2 фіналу | 17 кастрычніка | 11 | 6 |
Фінал | 18 кастрычніка | 13 | 7 |
У маі 2014 года ў 34-гадовага Алістэра Картэра, двухразовага фіналіста чэмпіянату свету і экс-другога нумара сусветнага рэйтынгу, быў выяўлены рак лёгкіх, пасля чаго ён быў вымушаны спыніць свае выступы і пачаць лячэнне[8][9][10][11][12]. WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынг снукерыста будзе замарожаны на час лячэння[13], а ўжо ў жніўні Картэр абвясціў у сваім твітэры, што ў хуткім часе зможа вярнуцца ў снукер[14]. У верасні стала вядома, што Алістэр перамог рак і плануе гуляць на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, які праходзіў з 2 па 5 кастрычніка[15], аднак у канцы месяца ён заявіў, што церпіць некаторыя ўскладненні пасля апошняй працэдуры і вымушаны зняцца з турніру[16][17]. Такім чынам, запрашальны турнір General Cup 2014 стаў пунктам доўгачаканага вяртання Картэра, які займаў 15-е месца ў афіцыйным рэйтынгу[18] і яшчэ ніколі не выступаў на гэтым спаборніцтве, да снукернага стала[19].
На турніры General Cup 2014 прыняло ўдзел 8 прафесіянальных гульцоў, якія былі запрошаныя арганізатарамі, а таксама 1 уладальнік уайлдкард.
Пераможца розыгрышу 2009 года, Рыкі Уолдэн прыняў удзел у пятым (з шасці) розыгрышы General Cup, абнавіўшы такім чынам свой рэкордны паказчык.
У 2014 годзе ў General Snooker Club гулялі 3 дэбютанты: Алістэр Картэр, Джымі Уайт і аматар Лінь Юнчжы, які атрымаў уайлдкард ад арганізатараў спаборніцтва.
Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул General Cup два разы. Два ўдзельнікі розыгрышу 2014 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2009) і Марк Дэвіс (2013).
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах General Cup[1][20][21][3][4][7][18].
Леташні пераможца |
Дэбютант турніру |
Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
7 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2013 | Групавы раўнд (2013) | 1 | 3 | 0 | 3 | 0% | 15 | 6 | 9 | 40% |
9 | Марка Фу | 08.01.1978 | 2009 | Паўфінал (2013) | 3 | 8 | 5 | 3 | 62,5% | 49 | 26 | 23 | 53,1% |
11 | Рыкі Уолдэн | 11.11.1982 | 2009 | Перамога (2009) | 4 | 13 | 7 | 6 | 53,8% | 94 | 53 | 41 | 56,4% |
14 | Джо Пэры | 13.08.1974 | 2013 | Групавы раўнд (2013) | 1 | 3 | 2 | 1 | 66,7% | 12 | 6 | 6 | 50% |
15 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — |
17 | Марк Дэвіс | 12.08.1972 | 2012 | Перамога (2013) | 2 | 8 | 6 | 2 | 75% | 50 | 32 | 18 | 64% |
24 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2009 | Фінал (2009) | 2 | 7 | 5 | 2 | 71,4% | 46 | 26 | 20 | 56,5% |
63 | Джымі Уайт | 02.05.1962 | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — |
А[у 1] | Лінь Юнчжы | 2014 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — |
General Cup 2014 года праходзіў на працягу 7 дзён (з нядзелі 12 кастрычніка па суботу 18 кастрычніка) за адным сталом на арэне ў General Snooker Club у Ганконгу. Падчас групавога раўнда кожны дзень на турніры гулялася па 4 матчы, а перад апошнімі паядынкамі ў групах, 15 кастрычніка, арганізатары зладзілі дзень адпачынку[5].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Пачатак матчаў[кк 1] |
---|---|---|---|
12 кастрычніка | Нядзеля | Уайлдкард раўнд | Адзін матч (18.00) |
13 кастрычніка | Панядзелак | Групавы раўнд | Першы матч (14.00) |
Другі матч (16.00) | |||
Трэці матч (18.00) | |||
Чацвёрты матч (20.00) | |||
14 кастрычніка | Аўторак | Групавы раўнд | Першы матч (14.00) |
Другі матч (16.00) | |||
Трэці матч (18.00) | |||
Чацвёрты матч (20.00) | |||
15 кастрычніка | Дзень адпачынку | ||
16 кастрычніка | Чацвер | Групавы раўнд | Першы матч (14.00) |
Другі матч (16.00) | |||
Трэці матч (18.00) | |||
Чацвёрты матч (20.00) | |||
17 кастрычніка | Пятніца | Паўфіналы | Першы матч (15.00) |
Другі матч (19.00) | |||
18 кастрычніка | Субота | Фінал | Адзін матч (14.00) |
Першапачаткова снукерыстам з вышэйшым рэйтынгам на турніры павінен быў быць Бары Хокінс, а Джо Пэры пачынаць спаборніцтва з уайлдкард раўнда, аднак за некалькі дзён да турніру стала вядома пра траўму шыі пятага нумера рэйтынгу, у выніку чаго ён не змог прыняць удзел у гэтым першынстве ў трэці раз запар. Такім чынам, Пэры заняў яго месца ў групе, а ў якасці восьмага прафесіянала быў запрошаны кітайскі гулец Лян Вэньбо, які павінен быў пачынаць General Cup 2014 з уайлдкард раўнда[5].
У першы гульнявы дзень на General Cup 2014 быў згуляны матч уайлдкард раўнда да 6 перамог у фрэймах паміж кітайскімі снукерыстамі Лянам Вэньбо, які прыяднаўся да ўдзельнікаў толькі за некалькі дзён да пачатку спаборніцтва, і аматарам Лінем Юнчжы. Малады гулец двойчы выходзіў наперад у ліку, 1:0 і 2:1, пасля чаго 24-ы нумар рэйтынгу зраўняў лік, пакінуўшы за сабой чацвёртую партыю і дамінаваў каля стала ў трох наступных фрэймах, выканаўшы серыю ў 81 ачко ў пятай партыі і соценны брэйк у 120 ачкоў у сёмай партыі. Пры ліку 2:5 Лінь зрабіў спробу выцягнуць паядынак, узяўшы восьмы і дзявяты фрэймы, але яшчэ адна добрая серыя Ляна, 87, прынесла яму перамогу з лікам 6:4 і месца ў групе B разам з Шонам Мёрфі, Маркам Фу і Алістэрам Картэрам[22][23][7].
Уайлдкард раўнд | ||
Лян Вэньбо Кітай |
6-4 | Лінь Юнчжы Кітай |
42-62, 51-40, 17-72, 53-37, 85-32 (81), 87-24, 135-0 (120), 43-63, 1-66, 94-0 (87)[хт 1] |
13 кастрычніка ў General Snooker Club адбыліся першыя паядынкі групавога этапу General Cup, якія гуляліся да 4 перамог у фрэймах. Першымі да стала выйшлі Джо Пэры і леташні пераможца Марк Дэвіс. 42-гадовы Дэвіс прадэманстраваў добрую форму, не дазволіўшы праціўніку выйграць ніводнага фрэйма. Зрабіўшы серыі ў 74 бала ў другой партыі і 110 — у трэцяй, ён здабыў першае ачко ў групе з лікам 4:0. Пасля іх сустракаліся прадстаўнікі другой групы Шон Мёрфі, які прайграў усе матчы на леташнім розыгрышы[4], і фіналіст General Cup 2009 Лян Вэньбо. Брытанец, які перамог на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі за тыдзень да гэтага паядынка[24], працягнуў серыю якаснай і надзейнай гульні і, выканаўшы серыю ў 52 пункты ў другой партыі, выйшаў наперад з лікам 3:0, пасля чаго яго апанент узяў верх у чацвёртай партыі, але, выйграўшы пяты фрэйм, Мёрфі паставіў кропку ў гэтым паядынку і ўслед за Маркам Дэвісам узначаліў сваю групу з адным ачком. Прадстаўнікі гэтай жа групы, Марка Фу, адзіны прадстаўнік Ганконга на турніры, і Алістэр Картэр, які вярнуўся ў снукер пасля лячэння ад рака, сустракаліся ў шэсць гадзін па мясцовым часе. Нягледзячы на тое, што яшчэ за два тыдні да гэтай гульні англічанін адмовіўся выступаць на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі ў сувязі з дрэнным самаадчуваннем, у матчы супраць Фу ён выглядаў поўным энергіі і хутка выйграў першыя тры партыі з аднолькавымі серыямі ў 55 балаў. Снукерыст з Ганконга, які займаў 9-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу[18], размачыў лік, узяўшы чацвёрты фрэйм, але Картэр выйграў пятую партыю з лікам 69:33 і пераможна вярнуўся ў гульню пасля хваробы. У заключным матчы другога гульнявога дня сустракаліся Рыкі Уолдэн, які перамог на гэтым турніры ў 2009 годзе, а таксама быў у фіналах у 2011[2] і 2012[3] гадах, і адзін з самых узроставых прафесіянальных снукерыстаў Джымі Уайт, які, тым не менш, упершыню прыехаў на General Cup. 31-гадовы Рыкі адкрыў лік, пасля чаго шасціразовы фіналіст чэмпіянату свету прадэманстраваў баявы дух, выйграўшы другі фрэйм з серыяй у 64 ачкі і трэцюю партыю на апошнім чорным шары. Уолдэн дамінаваў у дзвюх наступных партыях, зрабіўшы лік 3:2 на сваю карысць, пасля чаго выйграў сёмы фрэйм на каляровых шарах і, давёўшы матч да перамогі, заняў другое месца пасля Дэвіса ў групе A[22][25][26][23][7].
Група A | ||
Джо Пэры Англія |
0-4 | Марк Дэвіс Англія |
39-78, 41-81 (74), 9-110 (110), 28-88 | ||
Рыкі Уолдэн Англія |
4-2 | Джымі Уайт Англія |
89-13, 12-67 (64), 49-54, 78-22, 75-4, 65-54 | ||
Група B | ||
Шон Мёрфі Англія |
4-1 | Лян Вэньбо Кітай |
64-9, 70-17 (52), 63-29, 48-68, 74-51 | ||
Марка Фу Ганконг |
1-4 | Алістэр Картэр Англія |
1-65 (55), 24-70 (55), 0-97 (55), 66-33, 33-69 |
Выбыў: Марка Фу
14 кастрычніка першымі да стала выйшлі англічане з групы B: сёмы нумар сусветнага рэйтынгу Шон Мёрфі і Алістэр Картэр, які ўпершыню прыехаў на гэты турнір. Нягледзячы на бадзёрую гульню Картэра ў матчы супраць Марка Фу, у гэтым матчы яму не ўдавалася навязаць барацьбу свайму праціўніку, які набраў выдатную форму ў апошні час. Шон пачаў паядынак з серыі ў 92 ачкі, пасля чаго ўзяў верх у другой і трэцяй партыі, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. Алістэр здолеў размачыць лік, выканаўшы серыю ў 63 балы ў чацвёртым фрэйме, але 32-гадовы чэмпіён свету 2005 года давёў матч да перамогі ў пятай партыі і з лікам 4:1 зарабіў другое ачко ў групе. Пасля гэтага гуляўся матч групы A паміж 17-м нумарам рэйтынгу Маркам Дэвісам, які разграміў Джо Пэры ў першай гульне, і ветэранам Джымі Уайтам. 63-ці нумар сусветнага табеля аб рангах не сумеў знайсці гульню ў пачатку паядынку і набраў толькі 13 балаў у першых трох партыях у той час, як яго праціўнік здзейсніў падыходы ў 97 і 63 балы ў другім і трэцім фрэймах і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. У другой палове 52-гадовы снукерыст не здаваўся пасля няўдалага пачатку, а зрабіў спробу здзейсніць камбэк, аформіўшы брэйк у 85 балаў у чацвёртай партыі і выйграўшы пяты фрэйм на апошнім чорным шары, і, такім чынам, скараціў адставанне да адной партыі — 2:3. Пасля гэтага Марк страціў баявы настрой і дазволіў апаненту пакінуць за сабой яшчэ адзін фрэйм і зраўняць лік, а ў вырашальнай партыі ён ішоў наперадзе з лікам 34:11, але Уайт здолеў выканаць яшчэ адну выдатную серыю, 75 ачкоў, і, выйграўшы чатыры партыі запар, атрымаў першае ачко ў групе B з лікам 4:3 і пакінуў сабе шанцы на выхад у плэй-оф. Марка Фу з Ганконга, які выйшаў у паўфінал General Cup у 2013 годзе[4], сутракаўся з кітайцам Лянам Вэньбо. Абодва азіяцкія гульцы пасля паразаў у першых матчах групавога этапу знаходзіліся ў неабнадзейваючых сітуацыях і павінны былі перамагаць для таго, каб пакінуць сабе шанцы на выхад з групы. 24-ы нумар рэйтынгу Вэньбо дамінаваў у пачатку матча, адкрыўшы лік, пасля чаго Фу зрабіў дзве добрыя серыі ў дзвюх наступных партыях, 64 і 74 ачкі, і выйшаў наперад з лікам 2:1. Лян зраўняў лік, выйграўшы чацвёрты фрэйм на каляровых, пасля чаго выканаў паўсоценную серыю, 80, у пятай партыі і вярнуў сабе лідарства ў паядынку — 3:2. Марка Фу дамінаваў у шостым фрэйме, узяўшы яго з вышэйшым брэйкам у матчы, 92, а пры ліку 13:24 у вырашальнай сёмай партыі Лян Вэньбо выканаў пераможны падыход да стала ў 69 балаў і здабыў перамогу з лікам 4:3 і першае ачко ў групе. Адзіны снукерыст з Ганконга на турніры, у сваю чаргу, пацярпеў другую паразу і пазбавіўся шанцаў выйсці ў паўфінал спаборніцтва. У апошнім матчы трэцяга гульнявога дня да стала выйшлі 11-ы нумар рэйтынгу Рыкі Уолдэн і Джо Пэры, які няўдала пачаў свой выступ на спаборніцтве, саступіўшы Марку Дэвісу з лікам 0:4. Але ў гэты дзень фартуна была на баку Пэры. Ён больш чым упэўнена дамінаваў у першых партыях, выканаўшы серыі ў 115, 54 і 104 балы і выйшаўшы наперад у паядынку з лікам 3:0, пасля чаго скончыў матч перамогай у чацвёртым фрэйме на каляровых шарах і зарабіў першае ачко, нанёсшы знішчальную паразу Уолдэну. Такім чынам, пасля двух тураў у групе A кожны з удзельнікаў меў па аднаму ачку, і, такім чынам, усе пакідалі сабе шанцы на выхад у плэй-оф у выпадку перамогі ў апошнім матчы[27][23][7].
Група A | ||
Марк Дэвіс Англія |
3-4 | Джымі Уайт Англія |
74-13, 97-0 (97), 70-0 (63), 4-85 (85), 64-70, 0-91, 34-86 (75) | ||
Рыкі Уолдэн Англія |
0-4 | Джо Пэры Англія |
5-121 (115), 34-85 (54), 8-113 (104), 55-67 | ||
Група B | ||
Шон Мёрфі Англія |
4-1 | Алістэр Картэр Англія |
92-17 (92), 72-45, 64-52, 27-106 (63), 64-5 | ||
Марка Фу Ганконг |
3-4 | Лян Вэньбо Кітай |
0-93, 82-3 (64), 74-0 (74), 53-66, 0-93 (80), 134-0 (92), 24-82 (69) |
Выбылі: Рыкі Уолдэн, Лян Вэньбо, Джымі Уайт
На наступны дзень пасля дня адпачынку, які праходзіў на ганконгскім турніры 15 кастрычніка паміж другім і трэцім турамі групавога раўнда, снукерысты правялі апошнія паядынкі групавога этапа General Cup 2014. У групе A кожны ігрок меў па аднаму балу і забяспечваў сабе выхад у паўфінал у выпадку перамогі ў апошнім матчы. Першымі да стала выйшлі Рыкі Уолдэн і Марк Дэвіс. 31-гадовы Уолдэн, які ў папярэднім паядынку супраць Джо Пэры не здолеў узяць ніводнага фрэйма, саступіў у першай партыі, пасля чаго дазволіў Дэвісу дамінаваць у другім фрэйме, а ў трэцяй партыі леташні пераможца здзейсніў сэнчуры-брэйк, 104, і зрабіў лік 3:0 на сваю карысць. Рыкі, які прымаў удзел на General Cup ужо пяты раз запар, пакінуў за сабой чацвёрты фрэйм, але яго сапернік выйграў пятую партыю і з лікам 4:1 набраў другое ачко ў групе і забяспечыў сабе выхад у паўфінал з першага месца. У групе B, дзе Шон Мёрфі ўжо забяспечыў сабе выхад з групы, перамогшы ў двух паядынках, а мясцовы снукерыст Марка Фу страціў шанцы на месца ў плэй-оф, у матчы, які непасрэдна вырашаў лёс пуцёўкі ў 1/2 фіналу, сышліся Алі Картэр і Лян Вэньбо. Кітаец хутка здабыў два ачкі, дзякуючы серыям у 90 і 107 балаў у першых дзвюх партыях, але яго сапернік здолеў перахапіць ініцыятыву. Картэр, які яшчэ за паўтара месяца да гэтага змагаўся з ракам, выйграў трэці фрэйм з брэйкам у 70 ачкоў, пасля чаго дамінаваў у чацвёртай партыі і зраўняў лік — 2:2. Пасля гэтага 35-гадовы брытанец выканаў соценную серыю, 105, а таксама дамінаваў у шостым фрэйме, і, пакінуўшы за сабой чацвёртае ачко запар, зрабіў лік 4:2 на сваю карысць і выйшаў у паўфінал General Cup 2014. Пасля гэтага на арэну General Snooker Club выйшлі Джо Пэры, які ўдзельнічаў на General Cup 2013, але не выйшаў з групы[4], і Джымі Уайт. 52-гадовы снукерыст адкрыў лік, зрабіўшы брэйк у 78 ачкоў у стартавай партыі, пасля чаго Пэры дамінаваў у другім фрэйме, а таксама выдатна правёў наступныя дзве партыі, здзейсніўшы серыі ў 136 і 76 балаў, і адарваўся ад праціўніка на два ачкі — 3:1. Доўгая пятая партыя засталася за дэбютантам турніру, які пасля гэтага выканаў сэнчуры, 108, і зраўняў лік у матчы, 3:3, перавёўшы выяўленне пераможцы ў вырашальны фрэйм. Сёмая партыя праходзіла ў роўнай барацьбе, але 40-гадовы Джо Пэры добра правёў яе канцоўку, перамогшы на каляровых шарах і здабыўшы сабе месца ў паўфінальнай стадыі — 4:3. Апошнім паядынкам групавога раўнда стала сустрэча Шона Мёрфі, які пасля перамогі Алістэра Картэра з лікам 4:2 забяспечыў сабе першы радок у групе B, і Марка Фу. Чэмпіён свету 2005 года адкрыў лік у матчы, пасля чаго здабыў другое ачко на каляровых, а ў трэцяй партыі выканаў соценны брэйк у 101 бал, зрабіўшы лік 3:0 на сваю карысць. Яго апанент зрабіў спробу камбэка, аформіўшы паўсоценную серыю, 73, у чацвёртай партыі, пасля чаго дамінаваў у пятым фрэйме, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, але Шон, які выйграў апошняе міні-рэйтынгавае спаборніцтва, адкрыты чэмпіянат Балгарыі[24], не пакінуў праціўніку шанцаў у шостай партыі і з лікам 4:2 выйграў трэці матч у групавым раўндзе, стаўшы адзіным снукерыстам, які выйграў усе паядынкі ў групе[28][23][7].
Група A | ||
Рыкі Уолдэн Англія |
1-4 | Марк Дэвіс Англія |
49-71, 18-64, 0-104 (104), 72-1, 11-60 | ||
Джо Пэры Англія |
4-3 | Джымі Уайт Англія |
4-78 (78), 80-22, 140-0 (136), 82-1 (76), 6-52, 10-109 (108), 64-45 | ||
Група B | ||
Алістэр Картэр Англія |
4-2 | Лян Вэньбо Кітай |
0-134 (90), 21-107 (107), 71-32 (70), 69-0, 106-7 (105), 59-13 | ||
Шон Мёрфі Англія |
4-2 | Марка Фу Ганконг |
88-30, 64-49, 101-1 (101), 16-73 (73), 0-80, 85-8 |
Выбылі: Марк Дэвіс, Джо Пэры
17 кастрычніка ў Ганконгу былі згуляныя паўфінальныя паядынкі. У першым матчы сышліся дзеючы чэмпіён Марк Дэвіс і Алістэр Картэр, які паказваў выдатную гульню ў сваім першым турніры пасля вылечвання ад рака лёгкіх. Да гэтага англічане 14 разоў перасякаліся паміж сабой на прафесійных спаборніцтвах і выйгралі па 7 матчаў. З 6 паядынкаў двухразовы фіналіст чэмпіянату свету выйграў 4 сустрэчы на рэйтынгавым узроўні, а ў пачатку 2014 года снукерысты двойчы гулялі на турніры Championship League і выйгралі па аднаму матчу[29]. Картэр адкрыў лік, узяўшы першую партыю з серыяй у 75 балаў, пасля чаго зрабіў брэйк у 55 ачкоў у другім фрэйме, але Дэвіс адказаў пераможным падыходам у 65 ачкоў і выйграў фрэйм на каляровых шарах. Напружаная трэцяя партыя дасталася Алістэру, які перамог на апошнім чорным шары, але Марк здзейсніў серыю ў 82 балы ў чацвёртым фрэйме і зноў зраўняў лік — 2:2. Пасля гэтага 15-ы нумар рэйтынгу выканаў цудоўны тотал-клірэнс у 139 балаў, які быў найвышэйшай серыяй на турніры, перасягнуўшы брэйк у 136 ачкоў, які зрабіў Джо Пэры, і выйшаў наперад, а ў шостым фрэйме ён здзейсніў брэйк у 63 балы і зрабіў лік 4:2 на сваю карысць. Трохразовы чэмпіён свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі паспрабаваў вярнуцца ў барацьбу, але яго праціўнік выйграў яшчэ адну партыю на каляровых шарах, а пазней давёў матч да перамогі з лікам 6:2 і выйшаў у фінал General Cup 2014.
У другім матчы гулялі Шон Мёрфі, які не прайграў ніводнага матча на групавым этапе, і Джо Пэры. Снукерысты 11 разоў сустракаліся на прафесійных першынствах, з якіх Мёрфі атрымаў 6 перамог і адзін матч завяршыўся ўнічыю. Пры гэтым Шон выйграў 3 з 3 рэйтынгавых паядынкаў паміж гульцамі, а ў 2014 годзе яны два разы перасякліся падчас турніру Championship League і атрымалі па адной перамозе[30]. Былы трэці нумар сусветнага рэйтынгу ўзяў першы фрэйм з серыяй у 95 балаў, пасля чаго яго праціўнік адказаў сваім брэйкам таксама ў 95 ачкоў і зраўняў лік. 32-гадовы Шон зноў выйшаў наперад, пакінуўшы за сабой трэцюю партыю, пасля чаго здзейсніў якасны тотал-клірэнс у 144 ачкі і, такім чынам, перасягнуў найвышэйшы брэйк турніру, які да гэтага выканаў Картэр, а таксама зрабіў серыю ў 74 балы ў пятым фрэйме і зрабіў лік 4:1 на сваю карысць. Пасля гэтага Пэры актывізаваўся, выйграў шосты фрэйм, а таксама, зрабіўшы серыі ў 60 і 97 балаў, пакінуў за сабой сёмую і восьую партыі і зраўняў лік — 4:4. Шон Мёрфі дамінаваў у дзявятай партыі, выйграўшы яе з брэйкам у 57 ачкоў, пасля чаго яго апанент выканаў серыю ў 85 балаў і, зноў зраўняўшы лік, перавёў паядынак у вырашальны адзінаццаты фрэйм. Пры ліку 0:5 у апошняй партыі Шон атрымаў шанец на атаку і больш не дазволіў праціўніку падысці да стала, зрабіўшы серыю ў 80 балаў і скончыўшы матч з лікам 6:5 на сваю карысць. Такім чынам, Мёрфі стаў другім фіналістам General Cup 2014 і ў суботу 18 кастрычніка павінен быў змагацца за найвышэйшы прыз у HK$120,000 (прыкладна £9,600) з Алістэрам Картэрам[31][32][23][7].
Паўфіналы | ||
Марк Дэвіс Англія |
2-6 | Алістэр Картэр Англія |
1-75 (75), 73-59 (55 Картэр, 65 Дэвіс), 69-70, 82-0 (82), 0-139 (139), 0-81 (63), 48-60, 43-73 | ||
Шон Мёрфі Англія |
6-5 | Джо Пэры Англія |
96-0 (95), 0-95 (95), 74-47, 144-0 (144), 83-36 (74), 33-66, 0-98 (60), 30-97 (97), 99-0 (57), 8-116 (85), 80-5 (80) |
Выбыў: Шон Мёрфі
18 кастрычніка Алістэр Картэр, які прымусіў снукерных заўзятараў захапіцца, выйшаўшы ў фінал свайго першага прафесійнага турніру пасля лячэння ад рака, і Шон Мёрфі, які набраў выдатную форму і за два тыдні да гэтага атрымаў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі[24], выйшлі на арэну для пачатку фінальнага матча General Cup 2014. Да гэтага спаборніцтва снукерысты правялі паміж сабой 24 сустрэчы, з якіх Картэр выйграў 12, а яшчэ 2 скончыліся ўнічыю. Апроч таго, 35-гадовы Алістэр перамог у чатырох з шасці рэйтынгавых матчаў паміж імі, а ў пачатку 2014 года Мёрфі і Картэр двойчы згулялі паміж сабой на Championship League і атрымалі па адной перамозе[33]. Да таго ж яны былі ўдзельнікамі адной групы і ўжо перасякаліся падчас гэтага турніру, калі ў другім туры групавога этапу Мёрфі быў мацней з лікам 4:1[27].
Дэбютант General Cup актыўна пачаў паядынак і выйграў першы фрэйм, пасля чаго Мёрфі зрабіў серыю ў 61 бал, але пераможны брэйк у 68 балаў прынёс яму другі фрэйм запар — 2:0. Шон выйграў трэцюю партыю на каляровых, а таксама зрабіў паўсоценную серыю, 59, у чацвёртым фрэйме і зраўняў лік у матчы. У пятай партыі Картэр адкрыў лік соценным брэйкам у гэтым фінале, выканаўшы падыход у 112 балаў, на які Шон Мёрфі адказаў серыяй у 90 ачкоў у шостым фрэйме і зноў зраўняўся з праціўнікам — 3:3. Пасля гэтага Мёрфі дамінаваў у сёмай партыі і ўпершыню ў матчы выйшаў наперад, а пазней павялічыў адрыў да двух ачкоў, выйграўшы восьмы фрэйм на каляровых шарах. Картэр перахапіў ініцыятыву і зрабіў дзве паўсоценныя серыі ў наступных фрэймах, 69 і 99, зрабіўшы лік 5:5. З серыяй у 54 ачкі Мёрфі, які да гэтага выйграў тры турніры ў 2014 годзе[24][34][35], выйграў адзінаццатую партыю і наблізіўся да перамогі на адлегласць аднаго фрэйма, пасля чаго Алістэр Картэр здзейсніў другі сэнчуры-брэйк у фінале, 101, і зраўняў лік, а таксама дамінаваў у вырашальным фрэйме, здабыўшы перамогу на турніры — 7:6.
Такім чынам, Алістэр Картэр атрымаў шосты прафесійны снукерны тытул, а таксама HK$120,000 прызавых грошай. Гэтая перамога стала першай для Картэра з лютага 2013 года, калі ён стаў чэмпіёнам на German Masters 2013[36]. Пасля матча Картэр, які мае мянушку «Капітан», у сваім твітэры напісаў:
Надышоў дзень #капітану стаць генералам! Не магу паверыць, што я чэмпіён General Cup і перамог такога вялікага гульца, як @Magician147 з лікам 7:6. (англ.: Today's the day the #captain became the general!!! Can't believe i@ the general cup champion. Beating a great player like @Magician147 7-6).' |
У сваю чаргу, Шон Мёрфі таксама вельмі добразычліва адгукнуўся пра матч:
Гэта гонар для мяне - стаць сведкам вяртання @TheCaptain147 ў снукер. Віншую з гэтым цудоўным тыднем вяртання таварыша. (англ.: Feel very honoured to have witnessed @TheCaptain147 return to snooker. Congratulations on a great week back mate and here's to many more.).' |
Апроч таго, іншыя вядомыя снукерысты таксама прыядналіся да віншаванняў Картэра і захапляліся яго баявым духам. 7-разовы чэмпіён свету Стывен Хендры напісаў:
Не здзіўлены перамозе @TheCaptain147 у Ганконгу, ён вялікі снукерыст! (англ.: Not too surprised by @TheCaptain147 winning in Hong Kong,he is a great snooker player!) |
Фінал | ||
Алістэр Картэр Англія |
7-6 | Шон Мёрфі Англія |
70-15, 81-61 (61 Мёрфі, 68 Картэр), 42-65, 28-62 (59), 115-0 (112), 0-90 (90), 6-66, 46-68, 75-14 (69), 99-0 (99), 29-59 (54), 101-25 (101), 77-26 |
Лян Вэньбо, які атрымаў месца на турніры за некалькі дзён да пачатку, пачаў спаборніцтва з уайлдкард раўнда, дзе сустракаўся з сваім суайчыннікам аматарам Лінем Юнчжы за трапленне ў групавы раўнд[22][5][23][40].
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Лян Вэньбо | 6-4 | Лінь Юнчжы |
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Джо Пэры | 0-4 | Марк Дэвіс |
Рыкі Уолдэн | 4-2 | Джымі Уайт |
Марк Дэвіс | 3-4 | Джымі Уайт |
Джо Пэры | 4-0 | Рыкі Уолдэн |
Рыкі Уолдэн | 1-4 | Марк Дэвіс |
Джо Пэры | 4-3 | Джымі Уайт |
М | Гулец | ЗМ | В | П | Ф | ВФ | ПФ | РФ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Марк Дэвіс | 3 | 2 | 1 | 16 | 11 | 5 | +6 | 2 |
2 | Джо Пэры | 3 | 2 | 1 | 15 | 8 | 7 | +1 | 2 |
3 | Джымі Уайт | 3 | 1 | 2 | 20 | 9 | 11 | -2 | 1 |
4 | Рыкі Уолдэн | 3 | 1 | 2 | 15 | 5 | 10 | -5 | 1 |
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Шон Мёрфі | 4-1 | Лян Вэньбо |
Марка Фу | 1-4 | Алістэр Картэр |
Шон Мёрфі | 4-1 | Алістэр Картэр |
Марка Фу | 3-4 | Лян Вэньбо |
Алістэр Картэр | 4-2 | Лян Вэньбо |
Шон Мёрфі | 4-2 | Марка Фу |
М | Гулец | ЗМ | В | П | Ф | ВФ | ПФ | РФ | А |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шон Мёрфі | 3 | 3 | 0 | 16 | 12 | 4 | +8 | 3 |
2 | Алістэр Картэр | 3 | 2 | 1 | 16 | 9 | 7 | +2 | 2 |
3 | Лян Вэньбо | 3 | 1 | 2 | 18 | 7 | 11 | -4 | 1 |
4 | Марка Фу | 3 | 0 | 3 | 18 | 6 | 12 | -6 | 0 |
Паўфіналы да 6 перамог |
Фінал да 7 перамог | |||||||
Марк Дэвіс | 2 | |||||||
Алістэр Картэр | 6 | |||||||
Алістэр Картэр | 7 | |||||||
Шон Мёрфі | 6 | |||||||
Шон Мёрфі | 6 | |||||||
Джо Пэры | 5 |
Алістэр Картэр прыняў удзел у першым турніры пасля чэмпіянату свету 2014 года, паколькі праходзіў курс лячэння ад рака, і адпаведна гэты фінал стаў першым яго фіналам у сезоне 2014/2015[19]. У сваю чаргу Шон Мёрфі паказваў спрыяльны ўзровень на працягу пачатку сезона, а на апошнім турніры да General Cup, міні-рэйтынгавым адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, атрымаў перамогу, прайграўшы толькі сем фрэймаў у сямі матчах[24]. Такім чынам, Мёрфі выйшаў у другі фінал прафесійнага турніру запар.
Снукерысты ніколі не перасякаліся ў фіналах турніраў, але ў 2008 годзе яны гулялі ў фінале адной з груп турніру Championship League, дзе Шон атрымаў перамогу з лікам 3:2[33].
Фінал General Cup 2014 стаў другім выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніна (у 2011 годзе ў фінале сустрэліся Стывен Лі і Рыкі Уолдэн)[2].
Для Картэра гэты фінал стаў 11-м вырашальным матчам прафесійных турніраў у кар’еры. Да гэтага ён атрымаў перамогу на пяці турнірах і саступіў у пяці фіналах[43][44]. Шон Мёрфі выйшаў у 25-ы фінал у сваёй прафесійнай кар’еры, з якіх да гэтага ён выйграў 13 тытулаў, 11 разоў прайграўшы ў вырашальных паядынках турніраў[45].
Фінал: да 7 перамог. Рэферы: Энтані Лау. General Snooker Club, Ганконг, 18 кастрычніка 2014. | ||
Алістэр Картэр Англія |
7-6 | Шон Мёрфі Англія |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
70-15, 81-61 (61 Мёрфі, 68 Картэр), 42-65, 28-62 (59), 115-0 (112), 0-90 (90), 6-66, 46-68, 75-14 (69), 99-0 (99), 29-59 (54), 101-25 (101), 77-26 | ||
112 | Найвышэйшая серыя | 90 |
2 | Соценныя серыі | 0 |
5 | Серыі 50+ | 4 |
У 16 матчах General Cup гульцы аформілі 14 соценных серый, а колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 59 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 3,5 паўсоценных серыі у матчы.
Лідарам па колькасці сэнчуры стаў пераможца турніру Алістэр Картэр, які выканаў 4 соценных серыі, з якіх 2 ён здзейсніў у фінальным матчы, апярэдзіўшы Джо Пэры, які зрабіў 3 сотні на спаборніцтве і саступіў у паўфінале. Па колькасці серый «50+» лідарамі сталі фіналісты Картэр (15 брэйкаў) і Шон Мёрфі (12 брэйкаў). Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены ў асноўнай стадыі турніру, роўны HK$20,000, атрымаў Мёрфі, які аформіў серыю ў 144 балы ў паўфінальным матчы супраць Джо Пэры.
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца[23][7].
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе серыі 50+ |
---|---|---|---|---|
Шон Мёрфі | 12 | 2 | 10 | 144, 101; 95, 92, 90, 80, 74, 61, 59, 57, 54, 52 |
Алістэр Картэр | 15 | 4 | 11 | 139, 112, 105, 101; 99, 75, 70, 69, 68, 63, 63, 55, 55, 55, 55 |
Джо Пэры | 9 | 3 | 6 | 136, 115, 104; 97, 95, 85, 76, 60, 54 |
Лян Вэньбо | 7 | 2 | 5 | 120, 107; 90, 87, 81, 80, 69 |
Марк Дэвіс | 7 | 2 | 5 | 110, 104; 97, 82, 74, 65, 63 |
Джымі Уайт | 5 | 1 | 4 | 108; 85, 78, 75, 64 |
Марка Фу | 4 | 0 | 4 | 92, 74, 73, 64 |
Увогуле | 59 | 14 | 45 | Вышэйшы брэйк: 144 (Шон Мёрфі) |
Фінал General Cup 2014 стаў другім выпадкам у гісторыі турніру, калі ў вырашальным паядынку гулялі два англічаніна (у 2011 годзе ў фінале сустрэліся Стывен Лі і Рыкі Уолдэн)[2].
Алістэр Картэр стаў чацвёртым снукерыстам з Англіі, атрымаўшым перамогу на турніры General Cup, а таксама шостым пераможцам турніру[1][2][3][4].
Картэр выйграў свой шосты прафесійны тытул у кар’еры[43][44]. Гэтая перамога стала першым поспехам для брытанца за паўтара года (у лютым 2013 года ён атрымаў перамогу на German Masters[36]).
Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | ВС | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (HK$) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Алістэр Картэр | Фінал: Шон Мёрфі 7:6 | 5 | 4 | 1 | 37 | 22 | 15 | 59,5% | 15 | 4 | 139 | 2,47 | 9,25 | 120,000 |
Шон Мёрфі | Фінал: Алістэр Картэр 6:7 | 5 | 4 | 1 | 40 | 24 | 16 | 60% | 12 | 2 | 144 | 3,33 | 20 | 60,000 |
Марк Дэвіс | 1/2 фіналу: Алістэр Картэр 2:6 | 4 | 2 | 2 | 24 | 13 | 11 | 54,2% | 7 | 2 | 110 | 3,43 | 12 | 40,000 |
Джо Пэры | 1/2 фіналу: Шон Мёрфі 5:6 | 4 | 2 | 2 | 26 | 13 | 13 | 50% | 9 | 3 | 136 | 2,89 | 8,67 | 40,000 |
Лян Вэньбо | Групавы раўнд: Шон Мёрфі 1:4 Марка Фу 4:3 Алістэр Картэр 2:4 | 4 | 2 | 2 | 28 | 13 | 15 | 46,4% | 7 | 2 | 120 | 4 | 14 | 25,000 |
Джымі Уайт | Групавы раўнд: Рыкі Уолдэн 2:4 Марк Дэвіс 4:3 Джо Пэры 3:4 | 3 | 1 | 2 | 20 | 9 | 11 | 45% | 5 | 1 | 108 | 4 | 20 | 25,000 |
Марка Фу | Групавы раўнд: Алістэр Картэр 1:4 Лян Вэньбо 3:4 Шон Мёрфі 2:4 | 3 | 0 | 3 | 18 | 6 | 12 | 33,3% | 4 | 0 | 92 | 4,5 | — | 20,000 |
Рыкі Уолдэн | Групавы раўнд: Джымі Уайт 4:2 Джо Пэры 0:4 Марк Дэвіс 1:4 | 3 | 1 | 2 | 15 | 5 | 10 | 33,3% | 0 | 0 | <50 | — | — | 20,000 |
Лінь Юнчжы | Уайлдкард раўнд: Лян Вэньбо 4:6 | 1 | 0 | 1 | 10 | 4 | 6 | 40% | 0 | 0 | <50 | — | — | 20,000 |
УК раўнд | Групавы раўнд | Паўфіналы | Фінал | Увогуле | |
---|---|---|---|---|---|
Колькасць ігракоў | 2 | 8 | 4 | 2 | 9 |
Колькасць матчаў | 1 | 12 | 2 | 1 | 16 |
Колькасць фрэймаў | 10 (11) | 67 (84) | 19 (22) | 13 (13) | 109 (130) |
Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы | 10 | 5,58 | 9,5 | 13 | — |
Самая буйная перамога | 6:4 (1) | 4:0 (2) | 6:2 (1) | 7:6 (1) | 4:0 (2); 6:2 (1) |
Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі | 0 | 3 | 1 | 1 | 5 |
Колькасць серый 50+ | 3 | 32 | 15 | 9 | 59 |
Колькасць соценных серый | 1 | 9 | 2 | 2 | 14 |
Найвышэйшая серыя | 120 (Лян В.) | 136 (Д. Пэры) | 144 (Ш. Мёрфі) | 112 (А. Картэр) | 144 (Шон Мёрфі) |
Сярэдняя колькасць паўсоценных серый у матчы | 3 | 2,67 | 7,5 | 9 | 3,69 |
Сярэдняя колькасць соценных серый у матчы | 1 | 0,75 | 1 | 2 | 0,88 |
Ф/50+ | 3,33 | 2,09 | 1,27 | 1,44 | 1,85 |
Ф/100+ | 10 | 7,44 | 9,5 | 6,5 | 7,79 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.