![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/7/70/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BA%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D1%2587%25D1%258D%25D0%25BC%25D0%25BF%25D1%2596%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%2583_%25D0%2593%25D1%2596%25D0%25B1%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%25BF%25D0%25B0_%25D1%2581%25D0%25BD%25D1%2583%25D0%25BA%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%258B_2017.png/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_%25D0%25B0%25D0%25B4%25D0%25BA%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2582%25D0%25B0%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D1%2587%25D1%258D%25D0%25BC%25D0%25BF%25D1%2596%25D1%258F%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%2582%25D1%2583_%25D0%2593%25D1%2596%25D0%25B1%25D1%2580%25D0%25B0%25D0%25BB%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580%25D0%25B0_%25D0%25BF%25D0%25B0_%25D1%2581%25D0%25BD%25D1%2583%25D0%25BA%25D0%25B5%25D1%2580%25D1%258B_2017.png&w=640&q=50)
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара па снукеры 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2017 (англ.: Gibraltar Open 2017, таксама вядомы як jojobet.com Gibraltar Open 2017 ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 3 па 5 сакавіка 2017 года ў Victoria Stadium, на Гібралтары. Прызавы фонд турніру склаў €125,000, з якіх €25,000 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2017 | |
![]() | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 3 — 5 сакавіка 2017 |
Арэна | Victoria Stadium |
Краіна | Гібралтар |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | jojobet.com |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €125,000 |
Прызавыя пераможцы | €25,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:2 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 () |
Колькасць матчаў | 124 () |
Колькасць фрэймаў | () |
Найвышэйшая серыя | 145 (Джэк Лісоўскі) |
←2015 ● Адкрыты чэмпіянат Гібралтара ● 2018→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Shoot-Out | Players Championship→ |
Пераможцам турніру стаў Шон Мёрфі, які перайграў на сваім шляху да тытула Сэма Крэйгі (4:1), Алана Тэйлара (4:3), Бары Хокінса (4:1), Марка Уільямса ў чвэрцьфінале (4:3), Найджэла Бонда ў паўфінальным матчы (4:0) і Джада Трампа ў фінальным паядынку (4:2). Гэтая перамога стала сёмым рэйтынгавым турнірам у кар'еры 34-гадовага англічаніна, а таксама першым турнірам, выйграным Мёрфі за год (пасля перамогі на Сусветным гран-пры ў сакавіку 2016 года). Апроч таго, перамога на чэмпіянаце паспрыяла ўздыму снукерыста з 5-га на 4-ы радок у сусветным рэйтынгу.