![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Marco_Fu_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2013-02-02_07.jpg/640px-Marco_Fu_at_Snooker_German_Masters_%2528DerHexer%2529_2013-02-02_07.jpg&w=640&q=50)
Марка Фу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марка Фу (сапраўднае імя: Фу Гуцзюнь; кіт.: 傅家俊; нар. 8 студзеня 1978, Ганконг) — прафесійны гулец у снукер з Ганконга. Фіналіст двух турніраў трайной кароны (чэмпіянату Вялікабрытаніі 2008 і Мастэрс 2011). Адзін з трох азіяцкіх снукерыстаў (разам з Джэймсам Уатанам і Дзінам Цзюньхуэем), якія даходзілі да паўфіналаў чэмпіянату свету (2006, 2016). Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2000 года нязменна ўваходзіць у топ-32 сусветнага рэйтынгу.
Марка Фу![]() кіт.: 傅家俊 | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 8 студзеня 1978(1978-01-08)[1][2] (46 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар’ера: | 1998–... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 5 (26.06.2017–22.08.2017) |
Цяперашні рэйтынг: | 6 (25 верасня 2017) |
Прызавыя грошы: | > £2,400,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (4 разы: Scottish Masters 2000, World Open 2012 (квал.) Мастэрс 2015, АЧ Гібралтара 2015) |
Колькасць соценных серый: | 461 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 2 |
Прафесійна-аматарскія і запрашальныя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | паўфінал (2006, 2016) |
Стаў прафесіяналам у 1998 годзе і тады ж дайшоў да фіналу Гран-пры, перайграўшы Роні О’Салівана, які займаў трэці радок у сусветным рэйтынгу, і Пітэра Эбдана, а ў канцы сезона дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2000 годзе атрымаў уайлдкард на Мастэрс, патрапіўшы на найбуйнейшы нярэйтынгавы турнір па снукеры, а дзякуючы паспяховым выступам на рэйтынгавых турнірах, ужо ў сезоне 2000/2001 увайшоў у топ-16 сусветнага рэйтыннгу, аднак пратрымаўся там толькі адзін год. У 2006 годзе дайшоў да паўфіналу сусветнага першынства, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на найбуйнешым снукерным спаборніцтве, а ў 2007 выйграў свой першы рэйтынгавы тытул, Гран-пры, перамогшы ў фінальным паядынку Роні О’Салівана. У канцы 2008 года дайшоў да фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а ў 2011 — да фіналу Мастэрс. У 2013 годзе дайшоў да фіналу German Masters і ў пачатку сезона 2013/2014 атрымаў другую рэйтынгавую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, а пазней дайшоў да фіналу International Championship 2013, пасля чаго падняўся на шостае месца ў рэйтынгу, якое з’яўляецца яго найвышэйшай пазіцыяй у табелі аб рангах. У 2016 годзе ў другі раз дайшоў да паўфінальнай стадыі чэмпіянату свету і здабыў трэці рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі.
Займаў пятае месца ў сусветным рэйтынгу амаль два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых першынстваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Гібралтара 2015 і 2 іншыя прафесійныя турніры: прэм’ер-лігу 2003 года і Championship League 2010 года. Таксама за нацыянальную зборную спартовец з Ганконга выйграў 3 залатыя медалі азіяцкіх гульняў (1998, 2002, 2010), уключаючы 1 медаль у адзіночным разрадзе, і 1 залаты медаль (у камандным разрадзе) усходне-азіяцкіх гульняў (2009). За сваю кар’еру аформіў больш за 450 соценных брэйкаў і ўваходзіць у топ-10 самых серыйных гульцоў у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 2 мільёны фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай, уваходзячы у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў чатыры максімальныя брэйкі (шостае месца ў гісторыі пасля Роні О’Салівана, Стывена Хендры, Джона Хігінса, Дзіна Цзюньхуэя і Шона Мёрфі).