General Cup (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
General Cup — нярэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2004 годзе, пасля чаго праходзіў у 2009, а з 2011 года праводзіцца штогод у «General Snooker Club» ў Ганконгу.
General Cup | |
Лагатып General Cup 2014 | |
Год заснавання: | 2004 |
---|---|
Арэна: | General Snooker Club |
Краіна: | Ганконг |
Фармат: | Нярэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | HK$390,000 + HK$28,000 (2015) |
Колькасць удзельнікаў: | 8 (2015) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Марка Фу (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: Ісара Качайвон |
Апошні турнір | |
General Cup 2015 |
У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу шасці дзён у сярэдзіне лістапада, а ў апошнюю суботу быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат «General Cup 2015» уключаў у сябе 8 снукерыстаў, якія былі падзелены на 2 групы па 4 удзельнікі і гулялі адзін з адным па аднаму матчу. Пасля гэтага з кожнай групы выходзілі два лепшыя гульцы ў плэй-оф, дзе яны гулялі паўфінальныя паядынкі і фінальны матч.
Пераможцамі сямі розыгрышай «General Cup» станавіліся сем розных снукерыстаў, бо ніводны ігрок не перамагаў на гэтым спаборніцтве двойчы. Рыкі Уолдэн тры разы выходзіў у фінал, перамогшы ў 2009 годзе і пацярпеўшы паразы ў 2011 і 2012 гадах, а аўстраліец Ніл Робертсан быў у фіналах двух розыгрышай, стаўшы пераможцам у 2012 годзе і саступіўшы ў вырашальным паядынку ў 2013. Дзеючым пераможцам турніру з’яўляецца Марка Фу, які атрымаў перамогу з пятай спробы ў 2015 годзе.