From Wikipedia, the free encyclopedia
Experty.by — інтэрнэт-праект, прысвечаны беларускай музыцы[3], а таксама звязаныя з ім аднайменныя музычныя ўзнагароды[4] беларускіх музычных крытыкаў[5][6]. Акрамя таго, партал выступае суарганізатарам іншай музычнай прэміі «Rock Profi»[7][8].
Experty.by | |
---|---|
URL | experty.by |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Музыкальны сайт |
Рэгістрацыя | Ёсць, не абавязкова |
Мова(-ы) | руская, беларуская |
Размяшчэнне сервера | Беларусь |
Уладальнік | Зміцер Безкаравайны[1][2] |
Пачатак працы | 13 чэрвеня 2008 |
Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 года[9]. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Змітром Безкаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекта), Змітром Падбярэзскім (у мінулым «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода»), Алегам «О’К» Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопіса «HOT-7») і Сяргеем Будкіным («Наша Ніва», «Тузін Гітоў») для сістэматычнага апісання і ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў і папулярызацыі беларускай музыкі[10][11].
Аснова праекта — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя эксперты»[12]), якія аглядаюць кожны дыск. У 2013 годзе арыгінальны квартэт узмацнілі Аляксандр Чарнуха («Ultra-music.com») ды Ягор Цывілька (блог «Broken CD»)[13][14]. Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляюць сваю ацэнку, з сумы якіх вылічваецца сярэдні бал дыска ў рамках праекта. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгоддзя і года[15].
З 2009 года ў працы праекта таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспертаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай медыя-супольнасці[16]. З 2010 года на сайце даступна магчымасць праслухоўвання практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў анлайн[17]. У маі таго ж года партал правёў свой фестываль[18]. З 2014 года пераможцу ў намінацыі «Альбом года» прапануецца дапамога ў арганізацыі канцэрту[19].
За дзевяць год крытыкамі было разгледжана больш за 500 (уключаючы класіку «Ляпіса Трубяцкога», «N.R.M.», «Песняроў» і яшчэ некаторыя альбомы, выпушчаныя ў 2007 годзе і раней) сучасных альбомаў беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008[20], 60 па выніках 2009[21], 44 па выніках 2010[22], 63 па выніках 2011[23], 67 па выніках 2012[24], 47 па выніках 2013[25], 38 па выніках 2014[26], 45 па выніках 2015[27], 29 па выніках 2016[28], 33 па выніках 2017 гадоў[29].
У 2018 годзе праект сышоў у «бестэрміновы адпачынак», па словах кіраўніка праекта Зміцера Безкаравайнага ў каментары «Белсату»[30]. У той жа час партал выбраў топ-10 найлепшых альбомаў за 2008—2017 годы, і «Thou» ад «Port Mone» узначаліў фінальны чарт[31].
|
|
Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць найлепшы беларускі альбом кожнага года па некалькіх версіях (па кожнай з іх таксама абнародуецца топ-10)[32].
Таццяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла першыя вынікі працы праекта: «Спроба стварэння Інтэрнэт-партала, дзе кожны новы CD-рэліз беларускіх музыкаў аглядаецца цалкам разнамаснай чацвёркай лепшых музычных крытыкаў краіны, як ні дзіўна, удалася»[81]. Яна ж ужо як аўтар «БелГазеты» адзначала, што к 2012 году музычная прэмія сайта стала больш важкай, чым «Рок-каранацыя»[65]. У 2018 годзе з нагоды замарозкі сайта Таццяна Заміроўская напіша ў часопісе «руск.: Большой»: «Пакінутая база тэксту нават важней за пакінутую музыку. Бо, калі мы вывучаем нейкі перыяд у мастацтве, мы ў першую чаргу звяртаемся да тэксту, да архіва, да дакументацыі. А, калі сканчаецца нешта класнае, мы ў першую чаргу ныем»[82].
Алег Хаменка, франтмен гурта «Палац», праз «СБ. Беларусь сегодня» ў 2008 годзе падкрэсліў важнасць з’яўлення дадзенага музычнага рэсурсу, так як «нам усім не хапала менавіта такой прадметнай крытыкі за подпісам прафесійных і вядомых у музычных колах людзей»[9].
Віталь Артыст, франтмен гурта «Без Билета», у 2010 годзе праз «СБ. Беларусь сегодня» так ацаніў партал: «Добра, дарэчы, што з’явіўся сайт experty.by — цікавае напаўненне і таксама ёсць свая музычная прэмія»[83]. Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год адзначыў асаблівасцю ўручэння узнагарод сайта тое, што яно «праходзіць у камернай абстаноўцы, без канцэрту і іншай мітусні»[84].
Музычны крытык, аўтар «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі» Зміцер Падбярэзскі праз «Sputnik» у 2015 годзе прыпісаў прэмію «Experty.by» да ліку «найбольш аб’ектыўных з усіх беларускіх музычных прэмій»[85].
Рэната Харват, суарганізатар фестывалю «Budapest Showcase Hub», для Беларускага тэлеграфнага агенцтва ў 2017 годзе станоўча ацаніў высілкі партала па прасоўванні айчынных артыстаў за мяжу і канстатаваў, што «за апошнія некалькі гадоў намаганнямі праекта Experty.by сучасная беларуская музыка атрымала прыкметную прысутнасць на міжнародных шоукейс-фэстах і канферэнцыях»[86].
Ілля Свірын, галоўны рэдактар газеты «Культура», у 2017 годзе ацаніў карыснасць парталу так: «Без сумневу, гэты праект сяк-так уплывае на агульную музычную сітуацыю. З’яўляюцца новыя цікавыя і зусім нефарматныя праекты, а музыканты выграбаюць з кішэняў апошнія пенязі , каб зрабіць сабе якасны запіс, бо ведаюць, што яго будуць ацэньваць — прыдзірліва і па гамбургскім рахунку . Ды і публіка даведваецца шмат новага»[87]. За два гады да таго ў ацэнках творчасці гурта «Port Mone» ён жа звяртаўся да вынікаў «самай кваліфікаванай і выразнай музычнай прэміі Беларусі»[88], падзяліў меркаванне Аляксандра Чарнуха, рэдактара «Ultra-music.com», які назваў яе самай грунтоўнай «з пункту гледжання крытэрыяў для адбору самых моцных рэлізаў года» ў 2012 годзе[66].
У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспектыве 2010—2019 гадоў назваў партал, эксперты якога 10 гадоў «цярпліва адслухвалі і ацэньвалі ўсе альбомы і выбіралі найлепшыя з іх», адзіным, хто займаўся каталагізацыяй беларускай музыкі[89].
{{cite journal}}
: Невядомы параметр |coauthors=
ігнараваны (прапануецца |author=
) (даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.