Remove ads
рускамоўная штодзённая газета Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
«КП в Белоруссии», да 2016 года — «Комсомольская правда в Белоруссии» — беларуская рускамоўная штодзённая газета.
Падчас пратэстаў у Беларусі тыражы нумара газеты не выйшлі тройчы: 18 жніўня, 20 жніўня і 21 жніўня 2020 года. Друкарня дзяржаўнага «Беларускага дома друку», якая падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не стала друкаваць наклад выдання, спаслаўшыся на паломку друкарскага абсталявання[1][2]. Таксама ў выдання ўзніклі праблемы з продажам у кіёсках «Белсаюздруку» і з распаўсюджваннем па падпісцы праз «Белпошту». У выніку генеральны дырэктар ЗАО «БелКП-Прэс» Наталля Галезнік для «ўмацавання рэдакцыі і вываду з крызісу прадпрыемства» вымушана была пайсці на замену галоўнага рэдактара[3].
4 верасня 2020 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска пакараў арыштам трох журналістаў газеты: Марыю Элешэвіч, Мікіту Дубалеку і Сяргея Шчогалева — за ўдзел у мітынгу 1 верасня[4].
Пасля перастрэлкі ў Мінску, якая здарылася 28 верасня 2021 года, КП апублікавала каментар аднакласніцы забітага супрацоўнікамі КДБ праграміста Андрэя Зельцэра, у якім тая станоўча пра яго выказалася. Гэта выклікала абурэнне праўладных тэлеграм-каналаў, пасля чаго КП змяніла акцэнты ў матэрыяле[5]. Раніцай 29 верасня быў абмежаваны доступ да сайта газеты «КП в Белоруссии». Міністэрства інфармацыі патлумачыла, што доступ да сайта быў абмежаваны, бо на ім была змешчана публікацыя, у якой «утрымліваліся звесткі, якія садзейнічаюць фарміраванню крыніц пагроз нацыянальнай бяспецы, што заключаюцца ў штучным нагнятанні напружанасці і супрацьстаяння ў грамадстве паміж грамадствам і дзяржавай». 1 кастрычніка прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў[6][7]:
Мы катэгарычна не згодныя з гэтым. Мы лічым, што, безумоўна, гэта ідзе ў парушэнне прынцыпу свабоды СМІ. |
У ноч з 1 на 2 кастрычніка быў затрыманы журналіст выдання Генадзь Мажэйка[8], які напісаў артыкул пра загінулага Андрэя Зельцэра[9]. 5 кастрычніка стала вядома, што маскоўскія ўладальнікі «Камсамольскай праўды» прынялі рашэнне закрыць беларускае прадстаўніцтва выдання[10].
6 кастрычніка 2021 года сумеснай заяваю шасці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, Мажэйка быў прызнаны палітычным зняволеным[11][12]. 11 кастрычніка стала вядома, што Мажэйку прад’явілі абвінавачванні па двух артыкулах КК РБ за распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130) і абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369)[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.