Champion of Champions 2015 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Champion of Champions 2015 (таксама вядомы як 188BET Champion of Champions 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 15 лістапада 2015 года на Рыка арэне, у Ковентры, Англія. Турнір стаў пятым розыгрышам Champion of Champions, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Упершыню турнір Champion of Champions спансавала кампанія 188BET. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Champion of Champions 2015 | |
Сезон | 2015/2016 |
---|---|
Тэрміны | 10 — 15 лістапада 2015 |
Арэна | Рыка арэна |
Горад | Ковентры |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | Матчрум Спорт |
Спонсар | 188BET |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Роні О'Саліван |
Фінал | |
Пераможца | Ніл Робертсан |
Фіналіст | Марк Ален |
Лік | 10:5 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 117 |
Колькасць соценных серый | 14 |
Найвышэйшая серыя | 144 (Ніл Робертсан) |
←2014 ● Champion of Champions ● 2016→ | |
Снукерны сезон 2015/2016 | |
←Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | Чэмпіянат Вялікабрытаніі→ |
Пераможцам турніру стаў Ніл Робертсан з Аўстраліі, які перайграў на сваім шляху Роры Мак-Лаўда (4:0), кітайца Яня Бінтаа (6:3), Джо Пэры ў паўфінальным матчы (6:4) і Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў фінальным паядынку (10:5). Такім чынам, Робертсан выйграў свой 17-ы прафесійны тытул у кар’еры і другі ў 2015 годзе (пасля адкрытага чэмпіянату Гдыні).