Champion of Champions 2016 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Champion of Champions 2016 (таксама вядомы як Dafabet Champion of Champions 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 7 па 12 лістапада 2016 года на Рыка арэне, у Ковентры, Англія. Турнір стаў шостым розыгрышам Champion of Champions, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Кампанія Dafabet у другі раз пасля розыгрышу 2014 года спансавала турнір Champion of Champions. Прызавы фонд турніру склаў £300,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Champion of Champions 2016 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 7 — 12 лістапада 2016 |
Арэна | Рыка арэна |
Горад | Ковентры |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | Матчрум Спорт |
Спонсар | Dafabet |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £300,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Ніл Робертсан |
Фінал | |
Пераможца | Джон Хігінс |
Фіналіст | Роні О'Саліван |
Лік | 10:7 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 123 |
Колькасць соценных серый | 23 |
Найвышэйшая серыя | 143 (Джон Хігінс) |
←2015 ● Champion of Champions ● 2017→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Чэмпіянат Кітая | Адкрыты чэмпіянат Паўночнай Ірландыі→ |
Пераможцам турніру стаў чатырохразовы чэмпіён свету Джон Хігінс, які перайграў на сваім шляху Шона Мёрфі (4:2), Джада Трампа ў чвэрцьфінале (6:4), Дзіна Цзюньхуэя ў паўфінальным матчы (6:5) і Роні О’Салівана ў фінальным паядынку (10:7). Такім чынам, 41-гадовы шатландзец выйграў свой другі прафесійны тытул запар пасля перамогі на чэмпіянаце Кітая за тыдзень да гэтага.