Champion of Champions (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Champion of Champions» — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 1978 годзе, пасля чаго праходзіў у 1980, пасля чаго спыніў сваё існаванне з-за нізкай папулярнасці і фінансавання. У 2013 годзе быў адроджаны і з таго часу праводзіцца штогод на Рыка Арэне у Ковентры, Англія.
Champion of Champions | |
Лагатып Champion of Champions | |
Год заснавання: | 1978 |
---|---|
Арэна: | Рыка Арэна |
Горад: | Ковентры |
Краіна: | Англія |
Спонсар: | 188BET (2017) |
Фармат: | Нярэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | £370,000 (2017) |
Колькасць удзельнікаў: | 16 (з 2013) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Шон Мёрфі (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 2: |
Найвышэйшая серыя: | 144: |
Апошні турнір | |
Champion of Champions 2017 |
У 2017 годзе турнір праходзіў на працягу сямі дзён у пачатку лістапада, а ў апошнюю нядзелю быў згуляны фінальны двубой спаборніцтва.
Валійцы Рэй Рыярдан і Даг Маўнджой выйгралі тытулы ў 1978 і 1980 гадах адпаведна, а пасля адраджэння спаборніцтва Роні О’Саліван выйграў два тытулы запар у 2013 і 2014 гадах. У 2015 і 2016 гадах на турніры перамагалі Ніл Робертсан з Аўстраліі і Джон Хігінс, які перайграў О’Салівана ў фінальным паядынку. Дзеючым «чэмпіёнам чэмпіёнаў» з’яўляецца Шон Мёрфі, які перамог Роні О’Салівана ў фінале турніру 2017 года.