![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/9/95/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_Champion_of_Champions_2013.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_Champion_of_Champions_2013.jpg&w=640&q=50)
Champion of Champions 2013 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Champion of Champions 2013 (таксама вядомы як 888casino Champion of Champions 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 24 лістапада 2013 года на Рыка арэне, у Ковентры, Англія. Турнір стаў трэцім розыгрышам Champion of Champions, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Упершыню турнір Champion of Champions спансавала кампанія 888casino. Прызавы фонд турніру склаў £270,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Champion of Champions 2013 | |
![]() | |
Сезон | 2013/2014 |
---|---|
Тэрміны | 19 — 24 лістапада 2013 |
Арэна | Рыка арэна |
Горад | Ковентры |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | 888casino |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £270,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Колькасць матчаў | 15 |
Колькасць фрэймаў | 124 |
Колькасць соценных серый | 21 |
Найвышэйшая серыя | 130 (Роні О'Саліван (2)) |
←1980 ● Champion of Champions ● 2014→ | |
Снукерны сезон 2013/2014 | |
←Адкрыты чэмпіянат Антверпена | Чэмпіянат Вялікабрытаніі→ |
Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які перайграў на сваім шляху Марка Дэвіса (4:0), пераможцу трох апошніх рэйтынгавых турніраў Дзіна Цзюньхуэя з Кітая (6:5), лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана з Аўстраліі ў паўфінальным матчы (6:5) і Сцюарта Бінэма ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, О'Саліван выйграў свой 54-ы прафесійны тытул у кар’еры і трэці ў 2013 годзе (пасля чэмпіянату свету і Пол Хантэр Класік).