27 чэрвеня — сто семдзесят восьмы (сто семдзесят дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
- 1462: Людовік XII, 35-ы кароль Францыі
- 1784: Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, педагог і публіцыст (пам. 4.4.1846)
- 1787: Томас Сэй, амерыканскі энтамолаг
- 1838: Пауль Маўзер, нямецкі канструктар зброі
- 1880: Хелен Адамс Келер, амерыканская пісьменніца, выкладчыца і грамадскі дзеяч (пам. 1.6.1968)
- 1891: Уладзімір Петлякоў, авіяканструктар, стваральнік бамбардыроўшчыкаў Пе-8 і Пе-2
- 1909: Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік
- 1921: Ладзіслас Кійно, французскі мастак
- 1925: Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец
- 1952: Багуслаў Лінда, польскі акцёр
- 1955: Ізабель Аджані, французская актрыса
- 1975: Тобі Магуайр, амерыканскі акцёр
- 1977: Рауль Гансалес, іспанскі футбаліст
- 1983: Алсу, расійская эстрадная спявачка
- 1998: Марыус Лінвік, нарвежскі скакун з трампліна
- 444: Кірыл Александрыйскі, хрысціянскі святы, александрыйскі патрыярх, доктар Касцёла
- 1194: Санча VI Мудры, кароль Навары
- 1574: Джорджа Вазары, італьянскі мастак і архітэктар
- 1641: Міхіл Янс ван Мірэвелт, нідэрландскі мастак
- 1844: Джозеф Сміт, заснавальнік Царквы мармонаў (Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён)
- 1863: Зігмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў (нар. 30.5.1826)
- 1918: Жазеф Пеладан, французскі пісьменнік і акультыст
- 1919: Карл Стольберг, фінскі рэжысёр, фатограф
- 1933: Міхась Явар, беларускі паэт
- 1946: Хуан Антоніа Рыяс, прэзідэнт Чылі
- 1978: Антоніа Кальдэрара, італьянскі мастак
- 2001: Джэк Леман, амерыканскі акцёр
- 2001: Тувэ Янсан, фінская шведскамоўная пісьменніца, мастачка (нар. 9.8.1914)
- 2022: Матс Траат, эстонскі пісьменнік
- 1862: У 1500 лье ад Патагоніі пацярпела караблекрушэнне судна «Брытанія», пад началам капітана Гранта (Ж. Верн «Дзеці капітана Гранта»).