Ізабель Аджані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізабель Ясміна Аджані (фр.: Isabelle Yasmina Adjani; нар. 27 чэрвеня 1955, XVII акруга Парыжа, Францыя) — французская актрыса і спявачка. Уладальніца рэкордных пяці прэмій «Сезар» у намінацыі «Найлепшая жаночая роля», за ролі ў фільмах «Апанаваная» (1981), «Забойнае лета» (1983), «Каміла Кладэль» (1988), «Каралева Марго» (1994) і «Апошні ўрок» (2008).
Ізабель Аджані часта грае неўратычных, далікатных, загадкавых, вар’яцкіх або псіхалагічна няўстойлівых персанажаў. Аджані вядомая драматычнай інтэнсіўнасцю сваіх роляў, поўнай адданасцю гульні і крайнім спачуваннем, з якім яна ставіцца да кожнага са сваіх персанажаў.
Роля Адэль Гюго ў фільме 1975 года «Гісторыя Адэлі Г.» прынесла ёй першую намінацыю на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшая актрыса». Дваццацігадовая Ізабель у свой час стала самай юнай намінанткай на ўзнагароду ў дадзенай катэгорыі. Яе другая намінацыя, за ролю Камілы Кладэль у аднайменным фільме 1988 года зрабіла яе першай французскай актрысай, якая атрымала дзве намінацыі за фільмы на замежнай мове.
Аджані выйграла прыз «найлепшай актрысе» на Канскім кінафестывалі 1981 года за свае ролі ў фільмах: «Апанаваная» (1981) і «Квартэт» (1981), а пазней яна выйграла «Сярэбранага мядзведзя» прыз за «Найлепшую жаночую ролю» на Берлінскім кінафестывалі 1989 года. за ролю ў фільме «Каміла Кладэль» (1988). Яе іншыя прыкметныя працы ў кіно ўключаюць фільмы «Жылец» (1976), «Насферату: Прывід ночы» (1979), «Падземка» (1985), «Д’яволі» (1996) і «Красуні ў Парыжы» (2014).
Фільмаграфія
- (1976) «Барока» — Лаўра
Зноскі
- Isabelle Adjani // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.