Прозвішча
частка поўнага імя чалавека, агульная ў сям’і From Wikipedia, the free encyclopedia
Прозвішча — спадчыннае радавое імя, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да аднаго роду, які вядзе пачатак ад агульнага продка, або ў вузейшым разуменні — да адной сям'і.
Структура прозвішча
Прозвішча складаецца, першым чынам, з каранёвай асновы (якая мае або мела ў мінулым якое-небудзь лексічнае значэнне), але таксама можа складацца з прыстаўкі, суфікса і канчатку.
Аснова
Аснова прозвішча часта паходзіць ад асабістага імя або ж мянушкі, якая нясе тое або іншае лексічнае значэнне.
Мужчынскія і жаночыя прозвішчы
У беларускай мове і некаторых іншых славянскіх мовах, а таксама ў латышскай, жаночыя прозвішчы, як правіла, адрозніваюцца па форме ад мужчынскіх — у сілу марфалагічных асаблівасцяў мовы.
У некаторых мовах, напрыклад у літоўскай, прозвішчы маюць розныя формы для мужчын, замужніх і незамужніх жанчын.
У ісландскай мове імёны па бацьку, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прозвішчаў, утвараюцца па-рознаму для мужчын і жанчын.
Узнікненне прозвішчаў
Узнікненне прозвішчаў у сучасным разуменні адбылося позна, і было звязана, відавочна, з пашырэннем эканамічных сувязяў і неабходнасцю рэгулявання інстытута спадкаемства. Відавочна, што ўпершыню яны з'явіліся ў эканамічна развітых абласцях Паўночнай Італіі ў X—XI стст. [1] У далейшым працэс актыўнага станаўлення прозвішчаў пачаўся і на паўднёвым усходзе Францыі, у П'емонце і паступова ахапіў усю Францыю. У Англіі працэс станаўлення прозвішчаў пачаўся пасля яе заваявання нарманамі ў 1066 і скончыўся да XV стагоддзя, хоць ва Уэльсе і Шатландыі фарміраванне прозвішчаў ішло і ў XVIII стагоддзі [2]. Падобная сітуацыя склалася і на тэрыторыі Германіі, дзе фарміраванне прозвішчаў нямецкіх сялян ішло яшчэ і ў XIX стагоддзі. На мяжы XV—XVI стст. прозвішчы дасягнулі Даніі. У 1526 годзе кароль загадаў усім дацкім дваранам абзавесціся прозвішчамі. З Даніі і Германіі прозвішча перайшлі да шведаў.
Гл. таксама
- Еўрапейскае імя
- Падвойнае прозвішча
- Дзявоцкае прозвішча
- Фамільная прыстаўка
- Фамільны канчатак
- Імя
- Імя па бацьку
- Фамільны герб
- Назва
- Найменне
- Ідэнтыфікатар
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.